Перайсці да зместу

Юрген Мозер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрген Мозер
ням.: Jürgen Moser
Дата нараджэння 4 ліпеня 1928(1928-07-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1999(1999-12-17)[1][2] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Kurt Moser[d][3]
Дзеці Lucy Moser-Jauslin[d]
Род дзейнасці матэматык, навуковы работнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматычны аналіз, дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d] і матэматыка[4]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Franz Rellich[d] і Карл Людвіг Зігель[6]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрген Курт Мозер (ням.: Jürgen Kurt Moser; 4 ліпеня 1928, Кёнігсберг, Германія — 17 снежня 1999, Цюрых) — германскі, амерыканскі і швейцарскі матэматык.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971), замежны член Расійскай акадэміі навук (1994), Французскай акадэміі навук (1995). Прэзідэнт Міжнароднага матэматычнага саюза ў 1983—1986 гадах.

У 1947 годзе паступіў у Гётынгенскі ўніверсітэт і скончыў яго ў 1952 годзе.

У 1955 годзе пераехаў у ЗША.

У 1955—1957 гг. працаваў у Нью-Ёркскім універсітэце.

З 1957 года — у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (прафесар з 1960 года).

З 1967 года — дырэктар Інстытута матэматычных навук імя Р. Куранта.

З 1980 года прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы (у 1984–1995 дырэктар Інстытута матэматычных даследаванняў) у Цюрыху[7]..

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Працы па тэорыі звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў і ўраўненняў з частковымі вытворнымі, спектральнай тэорыі.

Шэраг работ прысвечаны тэорыі ўстойлівасці дыферэнцыяльных ураўненняў і нябеснай механіцы.

Міжнародная прэмія Вольфа (1994/1995) па матэматыцы за работы па ўстойлівасці гамільтанавых сістэм[7].

Нарадзіўся ў сям’і ўрача-неўролага Курта Мозера і піяністкі Ільзы Штрэльке. Пасля вайны сям’я жыла ў Мекленбургу.

Яго жонка Гертруда (1928—2014), біёлаг, была дачкой матэматыка Рыхарда Куранта, унучкай матэматыка Карла Рунгэ і сястрой фізіка-ядзершчыка Эрнеста Куранта.

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Jürgen Kurt Moser // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  5. https://books.google.cat/books?id=GHFtMc9NTkYC&pg=PA417 — С. 417.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  7. а б Мозер Юрген (руск.)