Ізраіль Майсеевіч Гельфанд
Ізраіль Майсеевіч Гельфанд (20 жніўня [2 верасня] 1913, Окны, Ціраспальскі павет, Херсонская губерня — 5 кастрычніка 2009, Нью-Брансуік, штат Нью-Джэрсі) — адзін з найбуйнейшых матэматыкаў XX стагоддзя, біёлаг, педагог і арганізатар матэматычнай адукацыі (да 1989 года — у Савецкім Саюзе, пасля 1989 года — у Злучаных Штатах).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 800 навуковых артыкулаў і каля 30 манаграфій; заснавальнік буйной навуковай школы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1940), прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (МДУ) (1941—1990), Ратгерскага ўніверсітэта (1990—2009). Прэзідэнт Маскоўскага матэматычнага таварыства (ММА) у 1966—1970 гадах, правадзейны член Акадэміі навук СССР (1984; з 1991 — Расійскай акадэміі навук).
Асноўныя працы Гельфанда адносяцца да функцыянальнага аналізу, алгебры і тапалогіі. Адзін са стваральнікаў тэорыі нарміраваных кольцаў (банахавых алгебр), якая паслужыла адпраўным пунктам створанай ім (сумесна з М. А. Наймаркам) тэорыі кольцаў з інвалюцыяй і тэорыі бясконцамерных унітарных прадстаўленняў груп Лі, якая мае істотнае значэнне для тэарэтычнай фізікі. Нараўне з гэтым аўтар фундаментальных вынікаў у галіне тэорыі абагульненых функцый, займаўся дыферэнцыяльнымі ўраўненнямі, тэорыяй тапалагічных лінейных прастор, зваротнымі задачамі спектральнага аналізу, квантавай механікай, дынамічнымі сістэмамі, тэорыяй імавернасцей, набліжанымі і лікавымі метадамі і іншымі галінамі матэматыкі. Аўтар шматлікіх прац па нейрафізіялогіі валявых рухаў, клетачнай міграцыі ў тканкавых культурах, пратэёміцы (класіфікацыі троеснай структуры бялкоў) і алгарытмізацыі клінічнай працы ўрачоў.
Гельфанд вядомы таксама і тым, што здолеў стаць найбуйнейшым вучоным шляхам самаадукацыі, не маючы закончанай сярэдняй адукацыі і не прайшоўшы курс навучання ва ўніверсітэце.
Зноскі
- ↑ http://www.mi.ras.ru/index.php?c=inmemoriapage&id=8938&l=1
- ↑ http://www.chicagotribune.com/news/chi-obit-gelfand-11oct11,0,5748695.story
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Chang K. Israel Gelfand, Math Giant, Dies at 96 // The New York Times / пад рэд. (not translated to en-us) — (untranslated): New York Times Company, (untranslated), 2009. — ISSN 0362-4331
- ↑ Find a Grave — 1996.
- 1 2 3 4 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- 1 2 3 4 5 6 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 — М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 473. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
- ↑ Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 — М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 661. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
- ↑ I. M. Gelfand – NAS Праверана 6 лістапада 2025.
- 1 2 Мелуа А. И. Академия наук. Биографии. 1724—2019, Academy of Sciences. Biographies. 1724—2019 — СПб.: Гуманистика. — Т. 5. — С. 100.
- ↑ https://web.archive.org/web/20160204214930/http://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-g.html
- ↑ Deceased Honorary Members (Alphabetical Order) | The Japan Academy Праверана 6 лістапада 2025.
- ↑ Israel M. Gelfand | American Academy of Arts and Sciences Праверана 6 лістапада 2025.
- ↑ (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
- Нарадзіліся 2 верасня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Падольскай губерні
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў акрузе Мідлсекс (Нью-Джэрсі)
- Пахаваныя ў Нью-Джэрсі
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Выпускнікі МДУ
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Японскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
- Ганаровыя дактары Оксфардскага ўніверсітэта
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Адэскай вобласці
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі Расіі
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя
- Фізіёлагі СССР
- Фізіёлагі Расіі
- Фізіёлагі ЗША
- Біяхімікі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Кіёта
- Члены Ірландскай каралеўскай акадэміі
- Імігравалі ў ЗША з Расіі
- Самавукі
- Удзельнікі савецкага атамнага праекта
- Выкладчыкі БДУ