Марк Рыгоравіч Крэйн
Марк Рыгоравіч Крэйн | |
---|---|
руск.: Марк Григо́рьевич Крейн | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1907[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1989[1][2] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | функцыянальны аналіз, Інтэгральнае ўраўненне, тэорыя функцый[d], алгебра, матэматычная фізіка і тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[7][4] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Рыгоравіч Чабатароў[d] |
Вядомыя вучні | Вадзім Адамян[d], Дамір Араў[d], Юрый Беразанскі[d], Ізраіль Гохберг[d], Іосіф Іахвідаў[d], Давід Мільман[d] і Юрый Шмульян[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Марк Рыгоравіч Крэйн (3 красавіка 1907, Кіеў — 17 кастрычніка 1989, Адэса) — украінскі матэматык, аўтар больш за 270 работ (у тым ліку васьмі манаграфій) па розных раздзелах алгебры, аналізу, тэорыі функцый, функцыянальнаму аналізу, тэорыі інтэгральных і дыферэнцыяльных ураўненняў, матэматычнай фізіцы і аналітычнай механіцы. Член-карэспандэнт Акадэміі навук УССР (1939). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украінскай ССР у галіне навукі і тэхнікі (1987). Доктар фізіка-матэматычных навук (1938), прафесар. Ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1970).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1952—1954 гадах узначальваў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Крыварожскім гарнарудным інстытуце. З 1954 года працаваў у Адэскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, бо з-за сваёй нацыянальнасці быў звольнены з універсітэта.
Для работ характэрна спалучэнне сучасных ідэй функцыянальнага аналізу і класічных ідэй Чабышова і Маркава, іх сувязь з канкрэтнымі праблемамі механікі. Падрыхтаваў больш за 60 кандыдатаў і дактароў навук. Яшчэ ў даваенныя гады пад кіраўніцтвам Крэйна склалася Адэская матэматычная школа. Пачынаючы з Міжнароднага матэматычнага кангрэса 1966 года ў Маскве разам са сваім вучнем Ізраілем Гохбергам на працягу некалькіх гадоў выступалі на матэматычных канферэнцыях і публікаваліся пад калектыўным псеўданімам Гокра.
У 1970 годзе абраны ганаровым замежным членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Член Харкаўскага, Маскоўскага і Амерыканскага матэматычнага таварыстваў, ганаровы член Санкт-Пецярбургскага матэматычнага таварыства, лаўрэат прэміі імя Крылова.
Сярод вучняў М. Крэйна 20 дактароў навук, каля 50 кандыдатаў навук, акадэмік і тры члены-карэспандэнты.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive
- ↑ http://odessa-memory.info/index.php?id=94
- ↑ Бухтияров В. Ф. Kryvyi Rih Encyclopedia — 2005. — Т. 1. — С. 637. — ISBN 966-96328-1-1
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Адэсе
- Пахаваныя ў Адэсе
- Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі Адэскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі СССР
- Матэматыкі Украіны
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам