Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі
Аляксандр Дзічкоўскі | |
---|---|
|
|
Адукацыя | |
Дзейнасць | святар, протаіерэй |
Нараджэнне |
31 мая 1946 (78 гадоў) |
Бацька | Аляксандр Мікалаевіч Дзічкоўскі |
Дыяканская хіратонія | 13 мая 1970 |
Прэсвітарская хіратонія | 29 лістапада 1970 |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі (нар. 31 мая 1946, г. Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 мая 1946 года ў Лунінцы ў шматдзетнай (5 дачок і 5 сыноў) сям’і святара. Бацька — протаіерэй Аляксандр Мікалаевіч Дзічкоўскі (1902—1982), выхадзец з сялянскай сям’і з Петрыкава. Брат — мітрафорны протаіерэй Генадзь Дзічкоўскі (1936—2014) — быў ганаровым настаяцелем Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску.
З дзяцінства дапамагаў бацьку ў храме. Навучаўся ў Круговіцкай і Пірэвіцкай сярэдніх школах, скончыў Гомельскі політэхнікум па спецыяльнасці «Тэхнік-судамеханік». Некалькі гадоў працаваў памочнікам капітана на буксірных цеплаходах у Пінску і Гомелі.
У 1969 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю , дзе спяваў у хоры айца Матфея (Мармыля). У канцы першага курса пасвечаны ў дыякана епіскапам Філарэтам. Пасля кароткага служэння ў Ялцінскім Аляксандра-Неўскім саборы ўладыка Антоній накіраваў айца Аляксандра ў Свята-Мікалаеўскі сабор горада Еўпаторыі, дзе праз некалькі месяцаў пасвяціў яго ў іерэя.
У верасні 1977 года вярнуўся ў Беларусь. Каля паўгода праслужыў у Спаса-Праабражэнскай царкве ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна. У свята свяціцеля Мікалая Цудатворца, 19 снежня 1977 года, прызначаны благачынным цэркваў Баранавіцкай акругі, а напярэдадні свята Стрэчання Гасподняга, 13 лютага 1978 года, — настаяцелем Пакроўскага сабора ў Баранавічах.
З першых гадоў служэння ў Баранавічах айцец Аляксандр зарэкамендаваў сабе дбайным пастырам і выдатным адміністратарам, за што набыў аўтарытэт не толькі сярод духавенства, але і сярод жыхароў горада і раёна. Дзякуючы ягоным намаганням зроблены капітальны рамонт Пакроўскага сабора, пабудаваны новыя храмы ў вёсках Адахаўшчына, Ятвезь, Крошын, Петкавічы, Карчова, Русіно, Лясная; адноўлены закрытыя і практычна цалкам разбураныя храмы ў Чэрніхаве, Пачапаве, Вялікай Сваротве, Люшневе і інш.
Пры непасрэдным удзеле айца Аляксандра ўзведзены шэраг храмаў у Баранавічах: царква ў імя святога Аляксандра Неўскага, мучаніка Іаана Воіна, Святых Жонак-Міраносіц, велікамучаніка Георгія Перамаганосца, капліцы ў гонар святога Андрэя Багалюбскага і Архістратыга Божага Міхаіла, утвораны прыход у гонар блажэннай Валянціны Мінскай.
У 1990—1995 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання .
Быў дэлегатам ад Пінскай епархіі ў Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы (27 студзеня — 1 лютага 2009 года), на якім быў абраны Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
У лістападзе 2017 года па ініцыятыве айца Аляксандра быў створаны хор духавенства Баранавіцкага благачыння. Хор неаднаразова выступаў перад прыхаджанамі гарадскіх храмаў, на гарадскіх пляцоўках, у працоўных калектывах, перад студэнтамі і навучэнцамі, у сельскіх дамах культуры Баранавіцкага раёна.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра II і III ступені, прападобнага Сергія Раданежскага II і III ступені, прападобнага Данііла Маскоўскага II ступені, прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені, Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай, свяціцеля Кірыла Тураўскага I і II ступені, а таксама шматлікімі медалямі, знакамі і граматамі.
12 студзеня 2010 года протаіерэю Аляксандру Дзічкоўскаму прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Протаіерэй Аляксандр Дзічкоўскі: 50 гадоў святарства. — Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы (бел.)
- 40 лет служения в должности Барановичского благочинного Архівавана 29 студзеня 2020.. — Сайт Пинской и Лунинецкой епархии (руск.)
- У каждого своя дорога в жизни(недаступная спасылка) // Наш край, № 1 (2018) от 4 января 2018 (руск.)
- Выпускнікі Маскоўскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Лунінцы
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 2 ступені
- Кавалеры ордэна прападобнага Сергія Раданежскага III ступені
- Асобы
- Протаіерэі
- Святары Беларускай праваслаўнай царквы
- Постаці Баранавічаў
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Ганаровыя грамадзяне Баранавіцкага раёна