Аляксандр Кузьміч Сакольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Кузьміч Сакольскі
руск.: Александр Кузьмич Сокольский
Дата нараджэння 6 снежня 1903(1903-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 1979(1979-11-14) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Званне генерал-палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава I ступені ордэн Кутузава I ступені ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «За вызваленне Варшавы» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» медаль «За Одру, Нісу і Балтыку»

Аляксандр Кузьміч Сако́льскі[1] (руск.: Александр Кузьмич Сокольский; 6 снежня 1903 — 14 лістапада 1979) — ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік артылерыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на станцыі Алексікава (Новамікалаеўскі раён Валгарадскай вобласці Расіі). Скончыў сельскую школу і два класы вышэйшай пачатковай школы ў станіцы Урупінская[2]. З мая 1920 года служыў у мясцовым харчатрадзе, потым з вясны 1921 года пісарам ва Урупінскім бюро УНК[2]. У верасні 1921 года добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію[3]. Быў накіраваны на вучобу на 8-я Саратаўскія артылерыйскія курсы і ў маі 1922 года пераведзены ў Петраград[2]. Скончыў 1-ю Ленінградскую артылерыйскую школу ў 1925 годзе. З 1925 года праходзіў службу у частках 10-й кавалерыйскай дывізіі Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі на пасадах начальніка разведкі дывізіёна, камандзіра батарэі, з 1929 года — начальнік палкавой школы 10-га артылерыйскага палка[2]. У 1933 і 1937 гадах скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу. З 1935 года А. К. Сакольскі памочнік камандзіра конна-артылерыйскага палка, з вясны 1938 года — камандзір асобнага артылерыйскага дывізіёна[2]. З восені 1938 года займаў пасаду начальніка артылерыі 10-й кавалерыйскай дывізіі, з 1939 года — начальнік артылерыі 74-й стралковай дывізіі[2]. Член ВКП(б) з 1938 года.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з яе пачатку ў складзе дывізіі на Паўднёвым фронце. Прымаў удзел у абарончых баях на поўдні Украіны і на Данбасе. Са студзеня 1942 года намеснік начальніка артылерыі, з лютага — начальнік артылерыі 12-й арміі, з 4 па 12 верасня 1942 года — часова выконваючы абавязкі камандуючага 12-й арміяй[2]. З верасня 1942 года А. К. Сакольскі — начальнік артылерыі 18-й арміі, якая ўваходзіла ў склад Чарнаморскай групы войскаў Закаўказскага фронту і ўдзельнічала ў бітве за Каўказ у ходзе Новарасійскай і Туапсінскай аперацый. Са студзеня 1943 года камандаваў артылерыяй 56-й арміі. З красавіка 1943 года камандаваў артылерыяй 37-й арміі Паўночна-Каўказскага фронту, з лістапада намеснік камандуючага артылерыяй і са студзеня 1944 года камандуючы артылерыяй Асобнай Прыморскай арміі. З лютага 1944 года генерал-палкоўнік А. К. Сакольскі — камандуючы артылерыяй 2-га Беларускага фронту. Прымаў удзел у Беларускай (у тым ліку Магілёўскай, Мінскай, Беластоцкай), Ружанскай, Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай наступальных аперацыях.

Пасля вайны А. К. Сакольскі з верасня 1945 года на пасадзе камандуючага артылерыяй Паўночнай групы войскаў, з чэрвеня 1948 года — Закаўказскай ваеннай акругі. У 1952 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. Са студзеня 1953 года начальнік філіяла Ваеннай акадэміі імя Ф. Э. Дзяржынскага, з лютага 1954 года начальнік артылерыйскага Навукова-даследчага інстытута № 1.

Са студзеня[2] 1955 года генерал-палкоўнік Сакольскі ў адстаўцы. Жыў у Маскве[2]. Памёр 14 лістапада 1979 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сакольскі Аляксандр Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — С. 486. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
  • Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — 408 с. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]