Анатоль Пятровіч Лапо
Анатоль Пятровіч Лапо | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Леанід Мальцаў | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Генадзевіч Моластаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 мая 1963 (61 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1981-2023 | ||||||
Прыналежнасць | Беларусь | ||||||
Род войскаў | пагранічная служба | ||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | Смаргонскі пагранічны атрад | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анато́ль Пятро́віч Лапо́ (нар. 24 мая 1963, в. Кулакоўка, Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці) — савецкі і беларускі ваенны, пагранічнік. Генерал-лейтэнант (2020), Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь (2022). 7-ы старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2016—2023).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1986 годзе скончыў Галіцынскае Вышэйшае пагранічнае ваенна-палітычнае вучылішча КДБ СССР імя Варашылава, у 2001 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі.
У 1981—1992 гадах праходзіў службу ў Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад радавога тэрміновай службы, намесніка начальніка пагранічнай заставы, начальніка пагранічнай заставы да намесніка каменданта — начальніка штаба пагранкамендатуры ў Батумскім пагранатрадзе.
У 1992—2008 праходзіў службу ў Смаргонскім пагранічным атрадзе, пачынаў начальнікам пагранкамендатуры «Астравец», з 2004 года займаў пасаду камандзіра пагранічнага атрада. Пад яго камандаваннем атрад дамогся ганаровага звання «Перадавая часць органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь»[1].
Прымаў удзел у стварэнні першага ў краіне Кіналагічнага цэнтра органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе[2].
У 2008 годзе прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, з 2014 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. У 2010 годзе прысвоена воінскае званне генерал-маёра.
29 снежня 2016 года быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3].
У кастрычніку 2020 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант[4].
2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Анатоля Лапо ў амерыканскі санкцыйны спіс[5]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[6] і ў чорны спіс Еўрасаюза[7]. 20 снежня Лапо ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[8]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[9][10]. У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія і Украіна[11].
30 мая 2023 года быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі[12].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь, сярод якіх ордэн «За службу Радзіме» ІІІ ступені (2008), медалі «За бездакорную службу» І і ІІ ступеняў (2003), медаль «За баявыя заслугі», медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР», юбілейныя медалі і іншыя, ордэн Свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (2013, Беларуская праваслаўная царква)[13].
У 2022 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны пагранічнік Рэспублікі Беларусь»[14].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Выхоўвае двух дачок[15].
Зноскі
- ↑ От солдата до генерала: председатель Госпогранкомитета Анатолий Лаппо рассказал о своей службе // Астравецкая праўда
- ↑ Интервью Председателя Госпогранкомитета Анатолия Лаппо накануне профессионального праздника // sb.by
- ↑ Анатоль Лапо назначаны старшынёй Дзяржпагранкамітэта . Тэлеграфнае агенцтва Белта (29 снежня 2016).
- ↑ belta.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2023. Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
- ↑ Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады . Праверана 2 студзеня 2022.
- ↑ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія . Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ ЛАППО Анатолій Петрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023. Праверана 8 красавіка 2023.
- ↑ Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб будучыні экс-кіраўніка Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо
- ↑ Минские епархиальные ведомости № 4 (107)/2013 — С. 11
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2022 года № 180 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Председатель Государственного пограничного комитета Республики Беларусь генерал-лейтенант ЛАППО Анатолий Петрович // Совет командующих пограничными войсками
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 мая
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
- Выпускнікі Акадэміі ФСБ
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў»
- Узнагароджаныя медалём «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Пагранічным войскам»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
- Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «100 год органам пагранічнай службы Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
- Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Заслужаныя пагранічнікі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Пагранічнікі
- Лідскі пагранічны атрад
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША