Анатоль Васілевіч Ліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Анатоль Ліс)
Анатоль Ліс
Сцяг Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Сцяг
27 снежня 2014 — 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Канстанцін Сумар
Пераемнік Юрый Шулейка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі
з 10 лютага 2022
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка

Нараджэнне 1 сакавіка 1958(1958-03-01) (66 гадоў)
Адукацыя Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі»
ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені

Анато́ль Васі́левіч Ліс (1 сакавіка 1958, Раўкі, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі з 2022 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 сакавіка 1958 года ў в. Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік; Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.

У 19901996 гадах працаваў намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. З 1996 па 2005 год узначальваў Навагрудскі райвыканкам. З 2005 па 2007 год — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Да 2009 года быў старшынёй Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання ад Навагрудскй выбарчай акругі № 59, працаваў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях[1].

28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці[2]. З сакавіка 2014 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

З 27 снежня 2014 года па 26 студзеня 2021 года працаваў старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.

10 лютага 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грузіі[3]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]