Баляслаў IV Кучаравы
Баляслаў IV Кучаравы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Bolesław IV Kędzierzawy | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў II Выгнаннік | ||||||
Пераемнік | Мешка III Стары | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1120[1], 1125[2] ці 1122[3][2] | ||||||
Смерць |
5 студзеня 1173 ці 1173 |
||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Баляслаў III Крывавусты | ||||||
Маці | Саламея фон Берг-Шэлькліген | ||||||
Жонка | Maria[d] і Viacheslava of Novgorod[d][4] | ||||||
Дзеці | Leszek, Duke of Masovia[d] і Баляслаў[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баляслаў IV Кучаравы (польск.: Bolesław IV Kędzierzawy) (1120/21 — 5 студзеня 1173) — польскі князь, прадстаўнік дынастыі Пястаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Баляслава III і яго другой жонкі — Саламеі фон Берг-Шэлькліген, дачкі герцага Бергскага. Заставаўся ў ценю сваіх старэйшых братоў Лешака (ім. 1115) і Казіміра (1120), але пасля іх заўчаснай смерці ў 1131 годзе стаў найстарэйшым нашчадкам з другога шлюбу свайго бацькі.
У 1136 альбо 1137 годзе ажаніўся з наўгародскай князёўнай Вершаславаю (Настассяю), дачкою князя Усевалада Мсціславіча. Мелі траіх альбо чацвярых дзяцей, у тым ліку Баляслава (памёр яшчэ пры жыцці бацькі) і Лешака Мазавецкага. Пасля смерці жонкі ў 1162 годзе Баляслаў ажаніўся з Марыяю, звесткі пра паходжанне якой адсутнічаюць.
Пасля смерці бацькі Баляслаў атрымаў у спадчыну землі Мазовіі і Куяў. Вярхоўным князем Польшчы стаў яго зводны брат Уладзіслаў II. Канфлікты паміж Уладзіславам і яго малодшымі братамі пачаліся ў 1141 годзе і хутка перараслі ў міжусобныя войны, удзел у якіх бралі дружыны кіеўскага князя Усевалада Алегавіча (яго дачка Звініслава была замужам за сынам Уладзіслава II Баляславам Высокім). У выніку кансалідацыі сіл Баляслава Кучаравага і яго малодшых братоў, а таксама масавай падтрымкі з боку польскіх магнатаў Уладзіслаў II быў вымушаны ўцячы да германскага імператара Конрада III, а Баляслаў, здабыўшы пасля доўгай аблогі Кракаў, стаў вярхоўным князем Польшчы. Яго панаванне працягвалася з 1146 па 1173 год.
У 1157 годзе германскі імператар Фрыдрых Барбароса прымусіў Баляслава прызнаць сябе васалам Свяшчэннай Рымскай Імперыі.
У 1159 годзе на выгнанні памёр Уладзіслаў II, недзе паміж 1160—1163 гг. памерла яго жонка, у выніку чаго ў Сілезію вярнуліся сыны Уладзіслава — Баляслаў Высокі і Мешка Плясаногі. У 1166 годзе, выкарыстаўшы паражэнне Баляслава Кучаравага ў Прусіі, Баляслаў і Мешка захапілі ўмацаваныя гарады рэгіёна, што раней былі пад кантролем вярхоўнага князя Польшчы, і такім чынам сталі паўнаўладнымі гаспадарамі Сілезіі. Спробы Баляслава ў 1167 годзе вярнуць кантроль над Сілезіяй скончыліся няўдачаю, што прывяло да канчатковага аддзялення Сілезіі ад рэшты польскіх тэрыторый. Актыўную ролю ў гэтым працэсе адыграў германскі імператар Фрыдрых Барбароса.
Баляслаў Кучаравы памёр 5 студзеня 1173 года, імавернае месца пахавання — Плоцкі кафедральны сабор. Ягоным нашчадкам стаў непаўналетні сын Лешак, а яго апекуном — малодшы брат Баляслава Казімір.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #139423966 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б http://w.genealogy.euweb.cz/piast/piast1.html
- ↑ https://fmg.ac/Projects/MedLands/POLAND.htm#_Toc481253517
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.