Бітва за Хартум (з 2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бітва за Хартум (2023))
Бітва за Хартум
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023)
Бягучая сітуацыя ў горадзе і наваколлі.      Пад кантролем прыхільнікаў Бурхана.      Пад кантролем прыхільнікаў Дагала.

Бягучая сітуацыя ў горадзе і наваколлі.
     Пад кантролем прыхільнікаў Бурхана.

     Пад кантролем прыхільнікаў Дагала.
Дата з 15 красавіка 2023
Месца Хартум і наваколлі
Статус працягваецца
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана
Народныя сілы абароны[1]
Сілы аператыўнай падтрымкі
Камандуючыя
Абдэль Фатах аль-Бурхан Махамед Хамдан Дагала
Страты
27 забітых і 183 параненых (станам на 17.04.23) 400 забітых (толькі за 25.06.23), 316 арыштаваных[2] (станам на 30.04.23)
Агульныя страты
тысячы загінулых[3] (станам на 08.08.23), 229 прапаўшых без вестак[4] (станам на 23.05.23)

Бітва за Хартум — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Хартум, сталіцу Судана.

Горад стаў месцам самага інтэнсіўнага супрацьстаяння бакоў. Сутыкненні дапаўняліся цяжкай гуманітарнай сітуацыяй. Шматлікія важныя пункты — аэрапорт, рэспубліканскі палац, генштаб і штаб САП — шмат разоў пераходзілі з рук у рукі[5].

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Красавік[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянні САП у красавіку.

15 красавіка ў 9:30 раніцы па мясцовым часе[6] байцы Сіл аператыўнай падтрымкі (САП) атакавалі некалькі вайсковых лагераў у Хартуме. Сутыкненні распаўсюдзіліся на сталічныя раёны Джабра, Кафуры і Шамбат[7]. Прадстаўнікі САП заявілі, што яны захапілі аэрапорт. Побач з галоўным камандаваннем і рэзідэнцыяй Бурхана была чутна стральба. Атрады, лаяльныя Дагала, умацавалі свае пазіцыі ў аэрапорце, а ўрадавыя сілы размясцілі бранятэхніку каля прэзідэнцкага палаца[8]. Пазней паўстанцы паведамілі пра захоп прэзідэнцкай рэзідэнцыі, аднак улады абверглі гэта[8].

Праз некалькі гадзін пасля пачатку сутыкненняў былі аддадзены загады аб эвакуацыі грамадзянскіх асоб, палітыкаў і супрацоўнікаў пасольстваў[9]. Дыпмісія ЗША ў Судане заклікала сваіх грамадзян шукаць прытулку, бо ў дыпламатаў не было падрабязнага плана эвакуацыі[10].

У другой палове дня паведамлялася аб сутыкненнях з ужываннем цяжкай зброі ў паўднёвай і цэнтральнай частцы Хартума[1]. Тым часам прыхільнікі Бурхана заявілі, што адбілі напад на стадыён «Спортс-Сіці». Наступныя сутыкненні адбыліся на мосце праз Белы Ніл[11].

17 красавіка перастрэлкі аднавіліся. З поўначы і поўдня сталіцы даносілася цяжкая артылерыя, а каля штаба арміі ішлі баі[12]. На наступны дзень у баі ўключыліся авіяцыя і СПА[13]. У паўднёвай частцы сталіцы сутычкі спыніліся, але ў цэнтры каля прэзідэнцкага палаца і штаба арміі яшчэ вялася перастрэлка[14]. 19 красавіка было абвешчана аб чарговым спыненні агню (з 18:00 па мясцовым часе). Баявыя дзеянні ў асноўным аціхлі вакол аэрапорта, але ля прэзідэнцкага палаца, штаба арміі і ў раёне Джабра на захадзе сталіцы наадварот узмацніліся[15]. На наступны дзень у бок сталіцы накірваліся падмацаванні для войск САП, але сухапутныя часці УСС разам з авіяцыяй прыпынілі прасоўванне праціўніка[16].

21 красавіка асабліва жорсткія баі былі адзначаны на трасе, якая вядзе ў Порт-Судан, і ў прамысловай зоне аль-Башыр[17]. 22 красавіка сутычкі перакінуліся з цэнтра сталіцы на раёны Хілат-Хамад, Хаджалы і Аркавіт[18]. 23 красавіка вакол ваеннага штаба і палаца адбыліся сутыкненні і выбухі[19]. Байцы САП заявілі, што яны захапілі прадпрыемства ВПК у раёне Масудыя на паўднёвым усходзе Хартума[20].

27 красавіка ўрадавыя сілы нанеслі авіяўдары па пазіцыях праціўніка вакол прэзідэнцкага палаца і ў Хартум-Бахры[21]. 28 красавіка, як паведамілі байцы Дагала, яны захапілі аператыўную базу Хатаб, знішчыўшы пры гэтым 3 танкі і 9 машын[22].

30 красавіка УСС абвясцілі буйную аперацыю ў сталіцы з удзелам авіяцыі і цяжкай артылерыі. Паведамлялася пра налёт беспілотнікаў па пазіцыі паўстанцаў каля нафтаперапрацоўчага завода[23]. Суданская паліцыя заявіла аб разгортванні сваіх рэзервовых сіл на вуліцах Хартума для падтрымання правапарадку[24], а гарадскія ўлады адправілі дзяржаўных службоўцаў у бестэрміновы адпачынак[25].

Наступныя баі[правіць | правіць зыходнік]

1 мая адбыліся сутыкненні ў прыгарадзе Аль-Джэрыф[26]. На наступны дзень сілы Дагала заявілі, што збілі варожы МіГ[27]. 8 мая зафіксаваны баі ў Хартум-Бахры ў раёне Шамабат, дзе размешчана армейская база[28]. 9 мая паўстанцы абвінавацілі авіяцыю праціўніка ў разбурэнні Старага Рэспубліканскага палаца[29][30]. Байцы Бурхана адмаўлялі гэта[31]. 11 мая ў ЮНІСЕФ паведамілі, што ў Хартуме згарэла фабрыка па вытворчасці прадуктаў харчавання для недаядаючых дзяцей[32]. 15 мая пад авіяўдар трапіў шпіталь Шарк-эль-Ніл[33], а пасольства Самалі разрабавалі баевікі Дагала[34]. 20 мая разрабавана пасольства Катара[35].

4 чэрвеня паўстанцы паведамілі, што збілі над сталіцай знішчальнік праціўніка, але ўрадавыя сілы адмаўлялі гэты факт. Паводле УСС, самалёт разбіўся ля базы Вадзі-Саідна з-за тэхнічнай няспраўнасці[36]. 5-га чысла паведамлялася пра сутыкненні ў паўднёвых раёнах сталіцы[37]. 7 чэрвеня падчас баёў загарэўся склад гаручага, размешчаны недалёка ад армейскай базы і прадпрыемствы па вытворчасці зброі ў раёне Ярмук[38]. На наступны дзень невядомыя баевікі напалі на пасольства Саудаўскай Аравіі[39]. 25-га паўстанцы Дагала заявілі пра захоп штаб-кватэры цэнтральных рэзервовых сіл паліцыі[40].

20 ліпеня каманда арганізацыі «Урачы без межаў» з 18 чалавек была атакавана падчас перавозкі харчавання ў турэцкі шпіталь на поўдні Хартума[41]. 31 ліпеня Сілы спецыяльнага прызначэння УСС атакавалі вайсковы комплекс ворага недалёка ад Аль-Шаджара на захадзе сталіцы[42].

1 жніўня шпіталь на паўночны захад ад аэрапорта Хартума часткова абрынуўся праз абстрэл[43]. 2 жніўня ва УСС заявілі, што забілі 12 байцоў Дагала і знішчылі 4 аўтамабілі ворага ў выніку нападу на мост Аль-Мак Німр, які злучае Хартум і Хартум-Бахры[44]. 6 жніўня УСС нанеслі ўдары па Рэспубліканскім палацы, у той час як у САП заявілі, што адбілі спробу ворага прарваць аблогу ваеннага комплексу Ярмук[45]. 20 жніўня, як заявілі прадстаўнікі УСС, іх часці адбілі напад праціўніка на штаб бранятанкавага корпуса ў вайсковым раёне Аль-Шаджара, у выніку чаго сотні чалавек пацярпелі, былі знішчаны пяць бронемашын, танк Т-55 і некалькі баявых машын. Тры танкі і некалькі баявых машын трапілі ў рукі ўрадавых вайскоўцаў[46].

4 верасня войскі Дагала заявілі, што збіла два самалёты «Ан» УСС[47]. 16 верасня ўлады заявілі, што адбілі атаку праціўніка на штаб-кватэру Галоўнага камандавання[48]. 17 верасня офіс Суданскай падатковай службы[49] і 18-павярховая вежа Greater Nile Petroleum Oil Company[50], славутасць Хартума, загарэліся падчас баёў. УСС абвінавацілі САП у падпале будынкаў[49]. 20-га чысла байцы Дагала заявілі, што збілі варожы бамбардзіроўшчык[51].

3 кастрычніка войскі Дагала абвінавацілі праціўніка ў нападзе на дыпмісію Эфіопіі[52]. 20 лістапада яны захапілі раён Джэбель-Аўлія[53].

6 снежня войскі Дагала ўзялі пад кантроль цэнтр базы даных суданскай тэлекамунікацыйнай групы (Sudatel), размешчаны на паўднёвым захадзе Хартума[54]. 2 студзеня 2024 года ВПС Судана разбамбілі пазіцыі праціўніка[55].

Наваколлі[правіць | правіць зыходнік]

Сутыкненні закранулі і Амдурман (горад-спадарожнік сталіцы). Бакі ўжывалі цяжкае ўзбраенне[56], а суданскія ВПС абстрэльвалі пазіцыі паўстанцаў. У розных раёнах жыхары чулі артылерыю[57].

Раніцай 20 красавіка, як паведамілі мяцежнікі, яны адбілі напад арміі на свае пазіцыі ў Амдурмане, збіўшы пры гэтым два верталёты[58]. На наступны дзень адбыліся абстрэлы і перастрэлкі[59].

21 мая байцы Дагала распачалі рух да галоўнай авіябазы праціўніка ў Вадзі-Саідна, на поўнач ад сталіцы. Атрады САП прыкладна на 20 грузавіках спрабавалі перасекчы мост праз Ніл, каб дабрацца да паветранай гавані, але былі сустрэты цяжкай артылерыяй арміі Бурхана[60].

31 мая саюз суданскіх лекараў заявіў, што па меншай меры 18 чалавек загінулі і больш за 100 атрымалі раненні ў выніку ракетнага абстрэлу рынку на поўдзень ад Хартума[61].

19 ліпеня 14 мірных жыхароў былі забітыя ў выніку ўдару беспілотніка САП у Аль-Азхары і ў Вад-Аджыбе, на поўдзень ад Хартума. УСС сцвярджалі, што адбілі напад праціўніка ў Аль-Ашары і на мосце Аль-Абасін у Абу-Адама, на поўдзень ад сталіцы, знішчыўшы 9 баявых машын і забіўшы некалькі байцоў[62].

5—6 кастрычніка часці САП усталявалі кантроль над горадам Аль-Айлафун на паўднёвы ўсход ад Хартума, захапіўшы помпавую станцыю на нафтаправодзе[63][64].

11 лістапада быў разбураны мост Шамбат, які злучаў Хартум-Бахры і Амдурман. Бакі абвінавацілі ў здарэнні адзін аднаго[65].

Страты і шкода[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паведамленняў Flightradar24, у міжнародным аэрапорце Хартума некалькі самалётаў кампаній Saudia, Badr Airlines і SkyUp Airlines былі пашкоджаны[66]. Пазней Saudia пацвердзіла, што адзін з яе бортаў трапіў пад абстрэл перад узлётам, а ўсе пасажыры, экіпаж і персанал былі эвакуіраваны ў пасольства Саудаўскай Аравіі. Кампанія разам з EgyptAir прыпыніла ўсе палёты ў і з Судана[67]. Сярод пацярпелых бартоў быў і самалёт Сусветнай харчовай праграмы, што, паводле слоў арганізацыі, паўплывала на здольнасць перамяшчаць персанал і аказваць дапамогу людзям па ўсёй краіне[68].

17 красавіка прыхільнікі Бурхана заявілі пра страту 27 байцоў забітымі і 183 параненымі[69][70]. Станам на той жа дзень у баях загінулі 74 суданцаў[71][72].

Да 21 красавіка ў Хартуме было зарэгістравана ад 100 да 200 пацверджаных выпадкаў гібелі грамадзянскага насельніцтва; паведамлялася, што некаторыя з ахвяр былі замежнікамі[73][74]. На 29-га колькасць загінулых дасягнула лічбы ў 500 чалавек[75].

Каля 00:00 па мясцовым часе 30 красавіка Сілы аператыўнай падтрымкі[76] нанеслі авіяўдар па Цэнтральным банку Судана  (ар.). З-за хаоса пакуль не пацверджана ні раненняў, ні гібелі грамадзянскіх асоб, але ў выніку паветранай атакі большая частка будынка згарэла[77].

27 мая пры паветраных бамбардзіроўках авіяцыі САП загінулі 2 чалавекі[78].

У першы дзень лета ў выніку дзеянняў артылерыі загінулі 27 мірных грамадзян[79]. 4 чэрвеня 10 студэнтаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга загінулі ў выніку ўдару ўрадавай авіяцыі па Міжнародным афрыканскім універсітэце ў Хартуме[80]. 11-га ў выніку дзеянняў урадавай авіяцыі ў сталіцы загінулі 7 чалавек[81]. 17 чэрвеня падчас бамбёжкі разбураны некалькі дамоў і забіта не менш за 17 мірных жыхароў, у тым ліку 5 дзяцей[82][83]. 25 чэрвеня байцы Бурхана заявілі пра гібель 400 прыхільнікаў Дагала, у той час як актывісты паведамілі аб 14 загінулых мірных жыхароў[40].

16 ліпеня пяць чалавек загінулі і 17 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў раёне Амбада на паўночным захадзе Хартума[84].

14 жніўня паўстанцы заявілі, што за апошнія тры дні загінулі 12 чалавек[85]. Як стала вядома 20 жніўня, атрады Дагала абстралялі з мінамётаў раён Аль-Салама, забіўшы ад 6 да 10 цывільных асоб[46]. 2 верасня прынамсі 20 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, былі забіты ў выніку авіяўдару УСС па раёне Калакла аль-Куба на паўднёвым захадзе Хартума[86]. 10 верасня ў выніку авіяатакі ВПС урадавай арміі на рынак Кутум загінулі як мінімум 43 грамадзянскія асобы[87]. 12 верасня 104 асобы забіты пры абстрэлах па ўсёй сталіцы[88].

3 кастрычніка артылерыйскі снарад паўстанцаў трапіў у клініку пры мячэці ў Самарскім раёне Хартум-Бахры, загінула 20 чалавек[89]. 9 кастрычніка стала вядома, што як мінімум 190 чалавек загінулі пры двухдзённых бамбардзіроўках раёна Джэбел-Аўлія[90]. 10 снежня ўрадавыя часці атакавалі канвой Чырвонага Крыжа ў раёне Эль-Шаджара: 2 забітых, 7 параненых[91].

11 студзеня 2024 года прынамсі 23 чалавекі загінулі ў выніку авіяўдараў УСС у раёне Соба ў Хартуме, яшчэ дзесяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу на поўдні сталіцы[92]. 22 лютага сем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу раёна Аль-Нахда[93]. 11 красавіка трынаццаць чалавек былі забітыя ў раёне Хаб ан-Наім у выніку меркаванага абстрэлу САП[94].

Гуманітарны крызіс[правіць | правіць зыходнік]

Баявыя дзеянні ў Хартуме прывялі да таго, што многія жыхары апынуліся ў сваіх дамах без электрычнасці і вады больш чым на 48 гадзін, што яшчэ больш пагоршылася гвалтам, які меў месца падчас поснага месяца Рамадан. Хартумцы праз вулічныя перастрэлкі не маглі выйсці за прадуктамі ў краму. У бальніцах адчуваўся недахоп персаналу і запасаў матэрыялаў з-за патоку параненых[95]. Тысячы чалавек пакінулі горад, але пры ўцёках многія пацярпелі ад прыдарожных рабаванняў[96].

У першыя дні канфлікту ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #NoToWar узнік масавы рух, добраахвотнікі якога прапаноўвалі людзям ежу, лекі і актуальную інфармацыю пра бяспечныя шляхі ўцёкаў з Хартума[97].

19 красавіка войскі Дагала абвясцілі, што стварылі кол-цэнтр у кантраляваных імі раёнах Хартума для прыёму сігналаў бедства ад жыхароў[98].

Зноскі

  1. а б Sudanese revolutionaries fighting alongside army against RSF (англ.). Middle East Eye. Праверана 10 красавіка 2024. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя ":1" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  2. Civil servants in Khartoum put on ‘open-ended leave’. Aljazeera (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
  3. Khartoum: Doctors warn of disease catastrophe due to mounting dead bodies (англ.). www.reliefweb.int (8 жніўня 2023). Праверана 9 жніўня 2023.
  4. 229 Sudanese missing after start of hostilities in Khartoum (23 мая 2023).
  5. Антон Попов. Кровь и страх в Нубийской пустыне. Разбираемся, что происходит в Судане // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 22 апреля 2023.
  6. [1]
  7. Fighting broke out in Sudan between national army and RSF militiamen Архівавана 15 красавіка 2023., 15 April 2023
  8. а б السودان.. اشتباكات مسلحة بين الجيش وقوات الدعم السريع (لحظة بلحظة), 15 April 2023
  9. Hendawi, Hamza. Sudan's army and paramilitary fight street battles in Khartoum amid conflicting claims (англ.). The National (15 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 April 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
  10. Sudan's army clashes with paramilitary forces in Khartoum (англ.). ABC7 New York (16 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 April 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
  11. استمرار الاشتباكات بين الجيش والدعم السريع بالخرطوم ومروي, 15 April 2023
  12. Khartoum residents trapped without essentials as fighting rages (англ.). www.bbc.com. Праверана 17 красавіка 2023.
  13. Powerful explosions rock Khartoum (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 18 красавіка 2023.
  14. Khartoum on edge hours before agreed ceasefire (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 18 красавіка 2023.
  15. Fighting rages in central Khartoum on fifth day of clashes (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2023. Праверана 19 красавіка 2023.
  16. People scramble to leave Sudan’s capital after attempted ceasefires fail to stop violence (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 20 красавіка 2023.
  17. "Battles 'raging' in Khartoum: AJ correspondent". Al Jazeera [брытанская англійская]. 2023-04-21. Праверана 2023-04-21.
  18. War continues in Khartoum streets despite Eid truce. Sudan Tribune (22 красавіка 2023). Праверана 22 красавіка 2023.(недаступная спасылка)
  19. France begins evacuation of embassy staff, French and ‘allied’ citizens from Sudan. CNN (23 красавіка 2023).
  20. RSF claims capture of army personnel (англ.). www.aljazeera.com (23 красавіка 2023). Праверана 23 красавіка 2023.
  21. "More air strikes in Sudan as ceasefire expiry looms". Aljazeera. 2023-04-27. Праверана 2023-04-27.
  22. السودان في ثاني أيام المعارك.. اتساع المواجهات بين الجيش والدعم السريع وفتح ممرات إنسانية لفترة وجيزة (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 29 красавіка 2023.
  23. Sudan crisis: Air strikes and fighting in Khartoum as truce collapses. BBC (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
  24. Sudanese police deploy central reserve units in Khartoum. Aljazeera (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
  25. Civil servants in Khartoum put on ‘open-ended leave’. Aljazeera (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
  26. Confrontations extending to new areas: AJ correspondent. Al Jazeera (1 мая 2023). Праверана 2 May 2023.
  27. Sudan army plane downed amid air raids - RSF. BBC (2 мая 2023). Праверана 2 May 2023.
  28. "Air strikes hit Sudanese cities despite truce talks". BBC. Праверана 9 May 2023.
  29. السودان اليوم.. "الدعم السريع" تتهم الجيش بقصف وتدمير القصر الجمهوري وإحصائية جديدة للقتلى والنازحين (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 9 мая 2023.
  30. Abdulahe. استمرار المعارك واتهامات بتدمير القصر الجمهوري (ар.). Dabanga Radio TV Online (9 мая 2023). Праверана 9 мая 2023.
  31. "Sudan's RSF accuses army of bombing old presidential palace". BBC. Праверана 10 May 2023.
  32. "Sudan's army and RSF fight on after ceasefire talks fail". Aljazeera. Праверана 12 May 2023.
  33. "Air strikes pound Sudan's capital as conflict enters second month". Reuters [англійская]. Праверана 16 May 2023.
  34. "Sudan hospital hit in air strike and embassy looted". BBC [англійская]. Праверана 16 May 2023.
  35. "Khartoum's outskirts attacked as Sudan war enters sixth week". Aljazeera [англійская]. Праверана 20 May 2023.
  36. "'Real hell': Deadly fighting escalates in Sudan as truce expires". Aljazeera [англійская]. 2023-06-04. Праверана 2023-06-05.
  37. Further clashes in Sudan's capital as military factions battle for eighth week. RTE (5 чэрвеня 2023).
  38. "Arms depot battle rages in Sudan as fuel facility burns". Aljazeera [англійская]. 2023-06-07. Праверана 2023-06-08.
  39. "Saudi Arabia condemns attack on its embassy in Sudan". BBC [англійская]. 2023-06-08. Праверана 2023-06-08.
  40. а б "Battle For Key Police Base Kills At Least 14 Sudan Civilians". Barron's [англійская]. 26 June 2023. Праверана 27 June 2023.
  41. "Doctors Without Borders team attacked in Sudan's Khartoum". al-Arabiya. 21 July 2023. Праверана 22 July 2023.
  42. "Fighting continues in Sudan's capital as aid organisations leave conflict zones". Radio Dabanga [англійская]. 1 August 2023. Праверана 2 August 2023.
  43. "Sudan Armed Forces deny 'imminent ceasefire' as shelling ravages Khartoum hospital". Radio Dabanga [англійская]. 3 August 2023. Праверана 3 August 2023.
  44. "Sudanese army kills 12 RSF troops in Khartoum". Sudan Tribune [англійская]. 2 August 2023. Праверана 3 August 2023.(недаступная спасылка)
  45. "Sudan war: airstrikes on Republican Palace, civil servants await salaries while oil ministry raises fuel prices". Radio Dabanga [англійская]. 7 August 2023. Праверана 7 August 2023.
  46. а б Sudanese army thwarts major RSF attack in Khartoum (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (20 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2023. Праверана 21 жніўня 2023.
  47. Hemedti: ‘RSF does not seek control over Sudan but will fight on to the last soldier’ (англ.). Radio Dabanga (6 верасня 2023). Праверана 7 верасня 2023.
  48. Sudanese army repels RSF attack on its command centre (англ.). Sudan Tribune (16 верасня 2023). Праверана 17 верасня 2023.
  49. а б Escalating Conflict: Sudanese army, RSF clash in Khartoum, El-Obeid, Zalingei (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (17 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2023. Праверана 17 верасня 2023.
  50. Nimoni, Fiona. Sudan conflict: Landmark skyscraper in Khartoum engulfed in flames (англ.). BBC (17 верасня 2023). Праверана 17 верасня 2023.
  51. Battles continue around SAF General Command in Khartoum (англ.). Radio Dabanga (21 верасня 2023). Праверана 22 верасня 2023.
  52. Tawir: RSF advances in Um Rawaba ‘an attempt to spread conflict across Sudan’ (англ.). Radio Dabanga (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 October 2023.
  53. RSF take control of Sudanese army base in Jebel Aulia (англ.). Sudan Tribune (21 лістапада 2023). Праверана 21 лістапада 2023.
  54. RSF seize Sudan telecoms, data safety in question (англ.). Radio Dabanga (7 снежня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
  55. Reports about ‘intense airstrikes’ on RSF sites in central Sudan. Radio Dabanga (3 студзеня 2024).
  56. Al-Arabiya correspondent: Clashes with heavy weapons between the army and the Rapid Support Forces in Omdurman
  57. صدام بين الجيش السوداني والدعم السريع.. وضربات جوية, 15 April 2023
  58. Sudan's RSF says it has downed army helicopters (англ.). www.bbc.com. Праверана 20 красавіка 2023.
  59. "Fighting continuing in Khartoum despite RSF ceasefire call". Aljazeera [брытанская англійская]. 2023-04-21. Праверана 2023-04-21.
  60. Salih, Zeinab Mohammed (2023-05-21). "Sudan conflict: Army fights to keep Wadi Saeedna airbase, residents say". BBC [англійская]. Праверана 2023-05-22.
  61. Ross, Will (2023-06-01). "Sudan conflict: Rockets hit Khartoum market as talks collapse". BBC [англійская]. Праверана 2023-06-01.
  62. "14 civilians killed in RSF drone strike on civilian gathering in Khartoum". Sudan Tribune [англійская]. 19 July 2023. Праверана 20 July 2023.(недаступная спасылка)
  63. Rapid Support Forces attack al-'Aylafun. Sudan War Monitor (6 кастрычніка 2023).
  64. Sudan paramilitaries capture key oil station: Witnesses. Al-Arabiya (6 кастрычніка 2023).
  65. Sudanese army accuses RSF of destroying strategic bridge in the capital (англ.). Sudan Tribune (11 лістапада 2023). Праверана 11 лістапада 2023.
  66. Hogg, Ryan. A Saudi Arabian airline said an A330 plane was involved in an 'accident' at Khartoum airport in Sudan (англ.). Yahoo News (15 красавіка 2023). Праверана 16 красавіка 2023.
  67. Sudan updates: Explosions, shooting rock Khartoum
  68. "WFP temporarily halts operations in Sudan". BBC [англійская]. 16 April 2023. Архівавана з арыгінала 15 April 2023. Праверана 2023-04-16.
  69. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 17 April 2023. Праверана 16 April 2023.
  70. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 16 April 2023. Праверана 16 April 2023.
  71. "Sudan: Army and RSF battle over key sites, leaving 56 civilians dead". BBC News [брытанская англійская]. 2023-04-15. Архівавана з арыгінала 15 April 2023. Праверана 2023-04-17.
  72. "Civilian toll rises in Sudan as military, rivals fight for control". Washington Post [амерыканская англійская]. ISSN 0190-8286. Праверана 2023-04-17.
  73. AfricaNews. Fighting intensifies in Sudanese capital Khartoum with over a 100 civilians dead (англ.). Africanews (17 красавіка 2023). Праверана 24 красавіка 2023.
  74. Denver man killed rescuing family from violence in Sudan (англ.). www.cbsnews.com. Праверана 24 красавіка 2023.
  75. As battle for Sudan rages on, civilian deaths top 500 (англ.). www.cbsnews.com. Праверана 29 красавіка 2023.
  76. Desk, Arab. Video.. A fire devoured a branch of the Central Bank of Sudan (англ.). The Eastern Herald (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
  77. Sabah, Daily. Sudan battle rages as rivals trade blame for cease-fire violation (англ.). Daily Sabah (30 красавіка 2023). Праверана 30 красавіка 2023.
  78. "US, Saudi Arabia call on Sudan warring sides to extend ceasefire". Aljazeera [англійская]. 2023-05-29. Праверана 2023-05-29.
  79. Salih, Zeinab Mohammed (2023-06-01). "Sudan: 27 reported killed in shelling of market in poor area south of Khartoum". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-06-05.
  80. "Air strikes on Sudan campus kill Congolese - government". BBC [англійская]. 2023-06-06. Праверана 2023-06-06.
  81. "'Most fearless' fighting in Sudan after 24-hour ceasefire ends". Aljazeera [англійская]. 2023-06-11. Праверана 2023-06-13.
  82. "Sudan crisis: Five children among 17 killed in air strikes". BBC News [брытанская англійская]. 2023-06-17. Праверана 2023-06-17.
  83. "Sudan's warring sides agree to new 72-hour ceasefire". Al Jazeera [англійская]. Праверана 2023-06-17.
  84. "Sudan Violence Rages As Paramilitaries Deny Darfur War Crimes". Barron's [англійская]. 17 July 2023. Праверана 17 July 2023.
  85. Dozens possibly dead in South Darfur clashes (англ.). Radio Dabanga (14 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  86. Sudan conflict: Air strike on Khartoum kills at least 20 (англ.). BBC (3 верасня 2023). Праверана 3 верасня 2023.
  87. Sudan medics: Khartoum hospital ‘a bloodbath’ as airstrike death toll reaches 43 (англ.). Radio Dabanga (11 верасня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
  88. 100+ dead as ‘indiscriminate’ shelling ravages Sudan capital (англ.). Radio Dabanga (14 верасня 2023). Праверана 15 верасня 2023.
  89. At least 20 killed in artillery shelling of health clinic in Khartoum Bahri (англ.). Sudan Tribune (3 кастрычніка 2023). Праверана 4 October 2023.
  90. RSF shelling of SAF command in Sudan capital resumes (англ.). Radio Dabanga (9 кастрычніка 2023). Праверана 11 October 2023.
  91. Two killed in attack on Red Cross convoy in Sudan capital (англ.). Radio Dabanga (7 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  92. More Than 30 Killed In Strikes On Sudan Capital: NGO. Barron's (12 студзеня 2024).
  93. Seven civilians killed in artillery shelling of Khartoum neighbourhood. Sudan Tribune (24 лютага 2024).
  94. Khartoum activists blame RSF for deadly shelling in Al-Jarif (англ.). Sudan Tribune (11 красавіка 2024). Праверана 13 красавіка 2024.
  95. Dahir, Abdi Latif (17 April 2023). "As New Wave of Violence Hits Sudan's Capital, Civilians Feel the Strain". The New York Times. Праверана 17 April 2023.
  96. "A three-hour trip now takes 12 hours: AJ correspondent". Aljazeera. 20 April 2023. Праверана 20 April 2023.
  97. "Sudan fighting: The unsung heroes keeping Khartoum residents alive". BBC News [брытанская англійская]. 21 April 2023. Архівавана з арыгінала 21 April 2023. Праверана 21 April 2023.
  98. "Sudan's RSF set up 'humanitarian' call centre". BBC News. 20 April 2023. Архівавана з арыгінала 17 April 2023. Праверана 20 April 2023.