Брестская газета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:53, 6 студзеня 2021, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
«Брестская газета»
Тып 24-палосны штотыднёвік
Фармат А3
Выдавец Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Брестская газета»
Галоўны рэдактар Віктар Марчук
Заснавана 18 лістапада 2002
Палітычная прыналежнасць незалежная[1][2][3]
Мова руская, беларуская
Галоўны офіс Брэст, вул. Куйбышава, д. 13, п. 8а, 224016
Тыраж 5230 (снежань 2020)
Вэб-сайт www.b-g.by

«Брестская газета» (бел.: Брэсцкая газета) — беларуская недзяржаўная газета, якая выдаецца з 18 лістапада 2002 года[4]. Распаўсюджваецца праз кіёскі «Белсаюздруку?!», па падпісцы «Белпошты», праз аб’екты рознічнага гандлю ў Брэсце і Брэсцкай вобласці. Друкуецца пераважна на рускай мове.

Выходныя звесткі

24-палосны тыднёвік фармату А3. Тыраж (снежань 2020 года): 5230 экзэмпляраў.

Гісторыя

Першы нумар «Брестской газеты» выйшаў на 12 старонках. Максімальны аб’ём за час выхаду газеты — 40 старонак[5]. Дзень выхаду — чацвер. Першая і апошняя старонкі двухкаляровыя (чорны + чырвоны).

Сённяшні дзень

«Брестская газета» выходзіць на 24 старонках. Яна пазіцыянуе сябе як газета для ўсёй сям’і, дзе друкуецца рознабаковая інфармацыя не толькі пра Брэст і вобласць, а таксама пра ўсю краіну і свет увогуле[6]. У кожным нумары ёсць праграмма тэлебачання (38 каналаў), красворд, гараскоп, анекдоты, рэклама. Асноўнае рэдакцыйнае правіла — не навязваць чытачу сваю думку, каб ён меў магчымасць самастойна зрабіць вывады[6]. Мэтавая аўдыторыя газеты — маладое пакаленне[7].

У кастрычніку 2013 года «Брестская газета» абнавіла дызайн: змяніліся вёрстка, шрыфты, лагатып[8]. Зараз дызайн і фармат падачы інфармацыі адпавядаюць сучасным тэндэнцыям газетнай індустрыі.

Уваходзіць у склад Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

У 2015 годзе рэдакцыя была вымушана скараціць тыраж газеты ў сувязі з эканамічным крызісам у Беларусі[9].

У чэрвені 2019 года чыноўнікі адмовілі журналісту «Брестской газеты» ва ўваходзе ў новы будынак Брэсцкага абластнога суда на тэматычную прэс-канферэнцыю з нагоды яго адкрыцця з-за «адсутнасці акрэдытацыі»[10]. Газета актыўна асвятляла пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам[11].

Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з рэдакцыяй, неаднаразова затрымлівалі і судзілі падчас працы на акцыях пратэсту ў Брэсце[12][13][14][15][16]. У кастрычніку 2020 года выданне далучылася да сумеснай заявы Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый незалежных СМІ з нагоды ціску на партал «TUT.BY» і абмежавання доступу да незалежных сайтаў[1][2]. У канцы лістапада стала вядома, што Брэсцкая абластная друкарня, у якой гэзета друкавалася ўсе 18 гадоў, без усякай прычыны адмовілася друкаваць выданне з 2021 года; факс пра гэта падпісаў Вячаслаў Шахлевіч, дырэктар тыпаграфіі[17].

З нагоды «ціску на папулярнае незалежнае рэгіянальнае выданне» Аб’яднаныя Масмедыі звярнуліся да Шахлевіча, Брэсцкага гар- і аблвыканкама, Міністэрства інфармацыі з мэтай паспрыяць перагляду рашэння[18]. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, сітуацыя з «Брестской газетой» пацвярджае ціск уладаў на рэгіянальную прэсу, бо «тое, што гэта адбываецца на ўзроўні гаспадарчых суб’ектаў, нікога не павінна падманваць»[11].

Каб пазбегнуць штрафных санкцый у сувязі з негарантаванай дастаўкай тыражу, у выніку было вырашана адмовіцца ад паслуг «Белпошты» па падпісцы на першае паўгоддзе 2021 года[19][20].

«Брестская газета» ў сеціве

З 2009 года ў «Брестской газеты» ёсць свой сайт, на якім спачатку з’яўлялася інфармацыя, якая змяшчалася і ў друкаванай версіі. Змест сайта абнаўляўся адзін раз на тыдзень.

У 2017 годзе дызайн сайта абнавіўся. Змянілася падача інфармацыі, навіны сталі публікавацца штодня. Таксама на сайце ёсць аўтарскія матэрыялы, якія не друкуюцца ў газеце, відэазапісы, фотарэпартажы, апытанкі[21].

З 2011 года «Брестская газета» пачала весці анлайн-трансляцыі. Упершыню 6 ліпеня карэспандэнты перадавалі ў прамым эфіры, што адбывалася на маўклівай акцыі пратэсту ў Брэсце[22].

Аўтары ў штаце

  • Віктар Марчук, дырэктар — галоўны рэдактар
  • Людміла Селех, намеснік галоўнага рэдактара
  • Марыя Маляўка, карэспандэнт
  • Ірына Шаціла, карэспандэнт
  • Віялета Гайдамакіна, карэспандэнт
  • Крысціна Галавійчук, карэспандэнт
  • Вікторыя Палякова, карэспандэнт
  • Эдуард Аліфярук, карэспандэнт

Узнагароды

  • Дыплом Брэсцкага аблвыканкама «За канструктыўны падыход да асвятлення розных сфер жыццядзейнасці рэгіёна» (2010)[23].
  • Прэмія старшыні Брэсцкага аблвыканкама «За актыўную журналісцкую пазіцыю» журналісткі Жанны Сідарук (2011)[24], якая перадала яе сям’і актывіста Івана Стасюка, затрыманага напярэдадні акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» і арыштаванага на 10 сутак за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі[25].
  • Дыплом за першае месца ў намінацыі «Найлепшае журналісцкае раследаванне і зваротная сувязь з чытачамі» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»[26].
  • Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2015», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»[27].
  • Перамога ў намінацыях «Найлепшая рэгіянальная газета года», «Найлепшае журналісцкае расследаванне» (Людміла Селех і Ала Вёрстава), «Найлепшая сацыяльная акцыя года» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2018», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»[28].
  • Перамога ў намінацыях «Найлепшае журналісцкае расследаванне і зваротная сувязь з чытачамі» (Крысціна Галавійчук за серыю матэрыялаў пра галадаючых братоў), «Адукацыя і культура» (Ірына Шаціла, «За свой счёт закупил антисептики»), «Беларуская мова» (Марыя Маляўка, за серыю матэрыялаў «Мова перамен») конкурсу «Найлепшае рэгіянальнае медыя» Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» ў 2020 годзе[29][30].

Зноскі

  1. а б Друкарня адмаўляецца друкаваць незалежную "Брэсцкую газету" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  2. а б Типография отказывается печатать независимую "Брестскую газету" (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  3. Country Reports on Human Rights Practices: Report Submitted to the Committee on Foreign Affairs, U.S. House of Representatives and Committee on Foreign Relations, U.S. Senate by the Department of State in Accordance with Sections 116(d) and 502B(b) of the Foreign Assistance Act of 1961, as Amended [англійская]. Vol. 1. 2010. p. 1308. Архівавана з арыгінала 2012-12-01. On September 14, the Information Ministry also warned the independent publication Brestskaya Gazeta for purportedly disseminating false information. {{cite book}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  4. Об издании//«Брестская газета»
  5. «Брестской газете» — 14 лет!//«Брестская газета»
  6. а б Мартуль, Ксения; Яницкая, Ликия (2019). "Гендерный аспект рекламы в региональных газетах" (PDF). Рэгіянальныя СМІ Рэспублікі Беларусь у лічбавую эпоху: стан, праблемы і перспектывы [руская]. Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: 148–153. Архівавана з арыгінала (PDF) 2021-01-06. Праверана 2021-01-06. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  7. Шавров, Даниил (2019). "Аналитика как инструмент конструктивного диалога с аудиторией в региональной прессе Беларуси" (PDF). Рэгіянальныя СМІ Рэспублікі Беларусь у лічбавую эпоху: стан, праблемы і перспектывы [руская]. Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: 265–270. Архівавана з арыгінала (PDF) 2021-01-06. Праверана 2021-01-06. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  8. «БГ» в новом дизайне//«Брестская газета»
  9. Незалежная прэса змагаецца з праблемамі . Беларускае Радыё Рацыя (28 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  10. WORLD REPORT 2020 EVENTS OF 2019 (PDF) [англійская]. Human Rights Watch. 2020. p. 66. ISBN 978-1-64421-005-5. Архівавана з арыгінала (PDF) 2020-12-01. Праверана 2020-12-01.
  11. а б Петрович, Алесь. Обыск у издателя: как власти Беларуси давят на независимую прессу в регионах (руск.). Deutsche Welle (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  12. Оксана, Бровач. В Бресте типография не продлевает договор на печать негосударственной «Брестской газеты». kp.by (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  13. Neighbours’ March: Over 400 detainees across Belarus, many beaten (англ.). Белсат (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  14. Брестские журналисты Коршунов и Хлебец отпущены на свободу после составления протоколов (руск.). БелаПАН (29 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  15. Verpflegung in Gefängnis muss selbst bezahlt werden (ням.). Міжнароднае таварыства правоў чалавека (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  16. "Lukaschenka setzt weiter auf Gewalt" (PDF). Für die Menschenrechte [нямецкая]. Міжнароднае таварыства правоў чалавека (11): 4. 2020. Архівавана з арыгінала (PDF) 2020-12-01. Праверана 2020-12-01. Für ihre Berichte über Protestmärsche in Brest wurden Reporter der Zeitung „Brestskaja Gaseta“ verhaftet und drei Tage eingesperrt. In einem Eilprozess danach erhielten sie weitere 15 Tage. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  17. Типография отказалась с нового года печатать «Брестскую газету», которая выходит 18 лет (руск.). TUT.BY (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  18. Издатели региональной прессы «Объединенные МассМедиа» обратились к директору ОАО «Брестская типография» (руск.). Інфа-Кур’ер (2 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  19. Еўрарадыё. Рэдактар "Брестской газеты" папрасіў чытачоў адмовіцца ад падпіскі на 2021 год . Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  20. Еврорадио. Редактор "Брестской газеты" попросил читателей отказаться от подписки на 2021 го (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  21. Друкарня разарвала дамову з «Брэсцкай газетай» . Наша Ніва (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  22. «Молчаливая» акция протеста 6 июля в Бресте (хроника)//«Брестская газета»
  23. За конструктивный подход… облисполком отметил «Брестскую газету» // «Брестская газета»
  24. «БГ» отметили за активную журпозицию // «Брестская газета»
  25. Птицына, Татьяна; Шульгач, Александр. Журналистка "Брестской газеты" отдала премию облисполкома земляку, отсидевшему сутки (руск.). Салідарнасць. TUT.BY (1 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  26. Награда. Журналистка «БГ» Алла Ковалева стала победительницей профессионального конкурса // «Брестская газета»
  27. Журналист «Брестской газеты» вошел в число лучших журналистов региональных СМИ Беларуси // «Брестская газета»
  28. Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. «Брестскую газету» назвалі лепшым рэгіянальным выданнем года ФОТА . Беларуская асацыяцыя журналістаў (9 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  29. Гэтыя публікацыі сайта horki.info прызнаны найлепшымі ў Беларусі . horki.info (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  30. Вынікі конкурса «Найлепшае рэгіянальнае медыя» . Прэс-клуб Беларусь?!. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.

Спасылкі