Брузгінскі сельсавет
Выгляд
Брузгінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Гродзенскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Брузгі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 лістапада 1959 |
Брузгі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Брузгі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 17 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Каробчыцкага сельсавета[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.