Баранаўскі сельсавет
Выгляд
(Пасля перасылкі з Навасёлкаўскі сельсавет (Гродзенскі раён))
Баранаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Гродзенскі раён |
Уключаў | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баранава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 ліпеня 1967 |
Бара́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Баранава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Баранаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Баранава[1]. 28 ліпеня 1967 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капцёўскага (4 населеныя пункты: вёскі Зарубічы, Навасёлкі, Путна і Саломенка) і Квасоўскага (5 населеных пунктаў: вёскі Баранава, Грыўкі, Кругляны, Лікоўка і Хліставічы) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.