Будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Будынак КДБ Беларусі)
Славутасць
Будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі
53°53′56″ пн. ш. 27°33′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Сталінская архітэктура
Архітэктар Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў і Генадзь Пятровіч Баданаў
Будаўніцтва 19451947 гады
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі — будынак у Мінску, размечаны па пр. Незалежнасці, 17 (вул. Камсамольская, 30). Пабудаваны ў 19451947 гг. (архіт. М. Паруснікаў, Г. Баданаў). Архітэктура будынка вырашана на аснове класіцыстычнай спадчыны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі

Цагляны будынак трох-, чатырохпавярховы, з цокальным паверхам, у плане складанай формы. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з цэнтральнай часткі, заглыбленай адносна «чырвонай лініі» забудовы праспекта, і 2 бакавых крылаў, якія ўтвараюць курданёр. Левае крыло выцягнута па фронту праспекта Незалежнасці, правае — уздоўж вул. Камсамольскай. Цэнтральная частка з уваходам вылучана рызалітам з масіўным чатырохкалонным порцікам карынфскага ордэра.

Левае крыло далучана да будынка былой сельскагаспадарчай страхавой кампаніі (дом № 15/6), узведзенага ў стылі неакласіцызму. У месцы злучэння абодвух аб’ёмаў — праезная брама, фланкіраваная на ўсёй вышыні будынка калонамі карынфскага ордэра, якія падтрымліваюць паўкруглы раскрапаваны франтон. Дзякуючы гэтаму кампазіцыйнаму элементу, а таксама адзінай лініі гарызантальных чляненняў, абедзве часткі левага крыла (старая і новая) ствараюць агульную кампазіцыю.

Бельведэр на правым крыле замыкае перспектыву бульвара па вул. Камсамольскай

Правае крыло збудавання павернута да пр. Незалежнасці тарцовым фасадам. Яго бакавы фасад, арыентаваны на вул. Камсамольскую, вылучаны 4 калонамі. Вуглавая частка ўвенчана васьмігранным трох’ярусным бельведэрам (т.з. вежай Цанавы), апрацавана пілястрамі. Сцены завершаны масіўным карнізам і глухім парапетам. Вокны прамавугольныя (за выключэннем цэнтральнага рызаліта), на 3-м паверсе вылучаны абрамленнем з арачнымі і трохвугольнымі сандрыкамі. Цэнтральная частка фасада апрацавана больш стрымана, чым падкрэслена пластыка цэнтральнага рызаліта.

Планіроўка будынка калідорная.

Клуб імя Ф. Э. Дзяржынскага[правіць | правіць зыходнік]

Клуб імя Дзяржынскага

У правым крыле размешчаны клуб імя Ф. Э. Дзяржынскага (630 месцаў). Інтэр’ер залы клуба імя Ф. Э. Дзяржынскага насычаны дэкаратыўнай пластыкай, выкананай ў залаціста-белай гаме. Партал сцэны аздоблены фрызам з барэльефамі танцоўшчыц і арнаментам (вазоны, ленты, галінкі). Актыўным элементам пластыкі інтэр’ера з’яўляюцца паўкруглыя ў плане ложы другога яруса. Бакавыя сцены завершаны ляпнымі гірляндамі. Насычаным арнаментальным дэкорам вылучаецца кесаніраваная столь залы. Фае 2-га паверха (выкарыстоўваецца і як танцзала) звязана з вестыбюлем 2 бакавымі параднымі лесвіцамі. Перакрыцце фае падтрымліваюць 6 канеліраваных калон з карынфскімі капітэлямі. Сцены крапаваны пілястрамі і філёнгамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]