Вайра Віке-Фрэйбэрга
| Вайра Віке-Фрэйбэрга | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Vaira Vīķe-Freiberga | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Гунтыс Улманіс | ||||||
| Пераемнік | Валдыс Затлэрс | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 снежня 1937[1][2] (87 гадоў) |
||||||
| Бацька | Карліс Вікіс | ||||||
| Маці | Анемарыя Віке | ||||||
| Муж | Імантс Фрэйбэргс[d] | ||||||
| Дзеці |
сын: Карліс Робертс дачка: Індра Каралінэ |
||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | псіхалогія | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | Памылка Lua у Модуль:WikidataSelectors на радку 335: attempt to index field 'datavalue' (a nil value). | ||||||
Вайра Віке-Фрэйбэрга (лат.: Vaira Vīķe-Freiberga; 1 снежня 1937, Рыга) — латвійскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі з 8 ліпеня 1999 года да 7 ліпеня 2007 года. Спецпасланнік Генеральнага сакратара ААН, віцэ-старшыня Групы экспертаў па доўгатэрміновай будучыні Еўрапейскага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вайра Віке-Фрэйбэрга нарадзілася 1 снежня 1937 года ў Рызе, Латвія.
Яе бацькі ў 1944 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, эмігравалі з Латвіі, у наступныя гады сям’я жыла ў розных краінах — Германіі, Марока і, урэшце, Канадзе.
У Канадзе Віке-Фрэйбэрга вучылася ва ўніверсітэце Таронта і ўніверсітэце McGill, дзе ў 1965 годзе атрымала доктарскую ступень па псіхалогіі.
Між 1965 і 1998 гадамі яна выкладала псіхалогію ў Манрэальскім універсітэце. У гэты час яна актыўна ўдзельнічала ў жыцці латышскай грамады Канады, шмат яе даследаванняў былі прысвечаны традыцыйнаму латышскаму фальклору, дайнам.
Вайра Віке-Фрэйбэрга займала пасаду прэзідэнта Канадскага псіхалагічнага таварыства, Федэрацыі грамадскіх навук Канады і Аб’яднання па развіцці вывучэння краін Балтыі. Узначальвала Навуковы савет Канады, з’яўляецца членам Савета кабет-лідараў свету. У 1999 годзе абраная ў члены Акадэміі Навук Латвіі.
У 1998 годзе Вайра Віке-Фрэйбэрга вярнулася ў Латвію, дзе ўзначаліла Інстытут Латвіі — арганізацыю, што займаецца прамоцыяй Латвіі за мяжой.
У наступным годзе яна была абрана другой презідэнткай незалежнай Рэспублікі Латвіі. Спачатку яна не вылучала сваёй кандыдатуры, але Сейм не здолеў абраць прэзідэнта з заяўленых кандыдатаў, таму Віке-Фрэйбэрга, як вельмі паважаная ў грамадстве дзяячка, не звязаная з пэўнай палітычнай сілай, стала кампрамісным кандыдатам.
Падчас яе двух прэзідэнцкіх тэрмінаў Віке-Фрэйбэрга мела высокую папулярнасць, яе рэйтынг сягаў 70-85%. Прэзідэнтка праводзіла актыўную знешнюю палітыку, яна запомнілася сваімі рэзкімі выказваннямі ў бок Расіі і актыўнымі дзеяннямі па далучэнні Латвіі да НАТА і Еўрапейскага Саюза (членства ў абедзвюх арганізацыях атрымана Латвіяй у 2004 годзе). Віке-Фрэйбэрга падтрымала амерыканскую кампанію ў Іраку ў 2003 годзе.
Муж Вайры Віке-Фрэйбэргі, Імантс Фраэбэргс, выкладае інфарматыку ў Квебекскім універсітэце ў Манрэалі. Сям’я мае сына Карлыса і дачку Індру.
Зноскі
- ↑ Vaira Vike-Freiberga // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vaira Vike-Freiberga // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вайра Віке-Фрэйбэрга- Афіцыйны сайт Архівавана 31 студзеня 2009.
- В. Віке-Фрэйбэрга на афіцыйным сайце прэзідэнта Латвіі Архівавана 30 ліпеня 2012.
- Нарадзіліся 1 снежня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Выпускнікі ўніверсітэта Мак-Гіла
- Выпускнікі Таронцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Прэзідэнты Латвіі
- Выкладчыкі ВНУ Канады
- Жанчыны-прэзідэнты
- Палітыкі-эмігранты
- Ганаровыя дактары Бакінскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом