Вейнка
Вейнка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 20 км |
Басейн | 98 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°31′43″ пн. ш. 27°58′23,60″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Дзвінаса |
• Каардынаты | 54°33′28,50″ пн. ш. 27°43′05,40″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзвінаса → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Лагойскі раён |
Вейнка, Падвейна, Вейніца — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзвінаса (басейн Нёмана).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва балцкага паходжання, больш ранняя форма назвы — Вейна[1]. Пазнейшая прыстаўка Пад- як у рачной назве Паджодзінка (ад балцкага *Žod-in-).
Так жа сама называецца прыток Дняпра рака Вейна, прыток дзвінскай Обшы рака Вейна.
Назва параўноўваецца з гідронімам Vija (адпачатная літоўская назва ракі Іўянкі), латышскім Vija[2], якія звязаныя з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[3]. Далей да індаеўрапейскага *ṷei- «згінаць, скручваць, віць»[4].
Так жа сама, з дапамогай пашыральніка -n-, ад фанетычна сугучных каранёў утвораныя назвы: бярэзінскай ракі Гайна, дняпроўскай ракі Лойня , дзвінскіх рэк Лойна і Байна, возера Бойна (руск.: Бойно) у басейне Дзвіны.
Назва Вейна значыць «Звілістая (рака)».
Водаапісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Раўнядзь, упадае ў Дзвінасу прыкладна за 0,9 км на захад ад вёскі Вейна. Вадазбор у паўночнай частцы Мінскага ўзвышша. Ад вытоку амаль да вёскі Пячное рака цячэ па лясістай мясцовасці, ніжэй на працягу 9,4 км да вусця рэчышча каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Каля ракі вёскі Пячное, Чысты Бор, Вейна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 179.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 544.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 380.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1120—1122.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 62. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 429. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)