Вулкан, бог

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іахім Эйтэвал. Марс і Венера, здзіўленыя Вулканам. 1600—1610. Збор Маўрыцхейс

Вулкан (лац.: Volcanus, Vulkan) — бог агню і маланак у старажытнарымскай міфалогіі. Постаць гэтага бога перайшла ў рымскую міфалогію ад этрускаў. Культ Вулкана суправаджаўся чалавечымі ахвярапрынашэннямі. Быў сынам Юпітэра і Юноны. Яго жонкамі былі Мая (Маеста) і Венера. Рабіў зброя і даспехі для багоў і герояў. Яго кузня знаходзілася ў вулкане Этна (Сіцылія). Сабе ў дапамогу стварыў залатых жанчын.

Ён стварыў Юпітэру маланкі. Паводле міфа, аднойчы раз'юшаны Юпітэр выкінуў яго з нябёсаў. Вулкан зламаў пры гэтым абедзве ногі і стаў закульгавым.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядае бог Гефест.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]