Вуліца Кнорына (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Кнорына
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Парк Чалюскінцаў
Тралейбусныя маршруты 29, 55, 61
Назва ў гонар Вільгельма Кнорына
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Кнорына — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар савецкага палітычнага дзеяча В. Г. Кнорына. Цягнецца ад вул. Талбухіна ў раёне Дома кіно да вул. Каліноўскага ў раёне Севастопальскага парку. Да скрыжавання з Валгаградскай вул. забудова пераважна складае пяціпавярховыя жылыя дамы, а паміж Валгаградскай і Севастопальскай — прыватны сектар.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Экскурсавод і краязнаўца Цімафей Акудовіч падняў пытанне пераназвання некаторых вуліц Мінска, сярод якіх вуліца Кнорына, якой ён прапановаў вярнуць гістарычную назву — Кавалерыйская. Прычынай гісторык лічыць негатыўнае стаўленне В. Кнорына да беларусаў, выказанае, сярод іншага такім чынам: «Час нацыянальных дзяржаў ужо прайшоў. … Мы лічым, што беларусы не з’яўляюцца нацыяй, і тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія іх аддзяляюць ад астатніх рускіх, павінны быць выкаранены. Нашай задачай з’яўляецца не стварэнне новых нацый, а знішчэнне старых нацыянальных рагатак. Беларускі ж рух з’яўляецца такім выстаўленнем нацыянальных рагатак»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Кнорына на Мaps.Тut.by(недаступная спасылка)