Вячаслаў Міхайлавіч Чарнатаў
Вячаслаў Міхайлавіч Чарнатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 жніўня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 2016 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1998) |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Вячаслаў Міхайлавіч Чарна́таў (нар. 11 жніўня 1939, с. Дуйка, Ніжнеамурскі раён, Хабараўскі край, РСФСР, СССР — 3 лістапада 2016) — беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1998), дацэнт (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі з 1947 года. У 1958—1961 гадах служыў у Савецкай Арміі. Член КПСС з 1963 года. Скончыў у 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 1967—1969 гадах працаваў у інстытуце «Белдзіпрагандаль». У 1969—1972 гадах вучыўся ў аспірантуры БПІ. У 1972—1974 гадах начальнік архітэктурнага падраздзялення Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры Беларусі, у 1974—1975 гадах кіраўнік групы праектнага інстытута «Мінскпраект», у 1975—1999 гадах галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе. З 1981 года выкладаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, дацэнт кафедры «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў».
Аб’яўленая на 18 сакавіка 2016 г. абарона дысертацыі на саісканне навуковай ступені доктара мастацтвазнаўства была перанесена на нявызначаны тэрмін. Памёр 3 лістапада 2016 года.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года.
Пражываў у Мінску па пр. Пушкіна, 44.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы: гандлёвы цэнтр (1971, 1-я чарга) і адміністрацыйны 3-павярховы будынак фірмы «МАВ» (2002, з В. Малюшыным[крыніца?]) у г. Дзяржынск, рэстаран «Бярэзіна» ў г. Барысаў Мінскай вобласці (1975, з У. Сарочкіным), будынак навучальнага корпуса Інстытута ўпраўлення і прадпрымальніцтва па вул. Славінскага ў Мінску (2001); у аўтарскім калектыве — праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Магілёва (1974), рэстаўрацыя помніка архітэктуры канца XIX ст. (бібліятэка імя Карскага) у Гродне (1975), ахоўная зона і зона рэгулявання архітэктурнага помніка пачатку XX ст. у в. Лясная Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці (1974), серыя аднакватэрных жылых дамоў з выкарыстаннем базы Слуцкага будкамбіната (1983), дом культуры і памятны бюст В. І. Чапаеву ў в. Аброва Івацэвіцкага раёна (1985), забудова з адна-, двухкватэрных жылых дамоў (у індустрыяльным выкананні) у в. Крупіца Мінскага раёна (1981), Дом культуры ў в. Замасточча Мінскага раёна (1988), аўтарская серыя 210 індустрыяльных дамоў для будаўніцтва ў малых гарадах і сельскай мясцовасці (1976—1988), тыпавыя праекты 5-павярховых жылых дамоў, інтэрнаты, блок-секцыі для будаўніцтва ў Ніжнявартаўскім раёне Цюменскай вобласці (1986); серыя тыпавых праектаў жылых, інтэрнатаў, спальных карпусоў для школ-інтэрнатаў у індустрыяльных вырабах серыі 210 і грамадскіх будынкаў для малых гарадоў і сельскай мясцовасці (1975—1988); навучальны корпус прыватнага Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва па вул. Славінскага ў Мінску (1990—2012).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў беларускую архітэктуру 2-й пал. XIX—XX стст. Аўтар больш як 110 навуковых прац па пытаннях гісторыі нацыянальнай архітэктуры, у тым ліку кніг «Сынам Айчыны» (1980), «Георгій Заборскі» (1998), «Абрам Духан» (2002, у суаўтарстве з В. Аладавым), «Станіслаў Шабунеўскі» (2005), «Уладзімір Кароль» (2007); брашур «Помнікі воінскай славы на беларускай зямлі XIX — пачатку XX стст.» (1976), «Помнікі ваеннай гісторыі і баявой славы» (1989); серыі артыкулаў у часопісе «Архітэктура і будаўніцтва» пад рубрыкай «Майстры каменнага летапісу» (1999—2013). Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 3, 1989), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць» (1990). Аўтар-складальнік бібліяграфічнага даведніка «Архітэктары Савецкай Беларусі» (1991, у суаўтарстве).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны сярэбраным (1967) і бронзавым (1985) медалямі ВДНГ СССР, медалём Беларускага саюза архітэктараў «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (1999), дыпломам XIV Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў 2008—2009 гг. (2009) і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чернатов Вячеслав Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Чарнатаў Вячаслаў Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Чернатов Вячеслав Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 11 жніўня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнеамурскай вобласці
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
- Выкладчыкі БНТУ
- Кандыдаты архітэктуры
- Члены КПСС
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя