Перайсці да зместу

Альгова (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Альгова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218862053
Альгова на карце Беларусі ±
Альгова (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Альгова (Гарадоцкі раён)
Альгова (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Альгова (Гарадоцкі раён)

Альго́ва[1] (трансліт.: Aĺhova, руск.: Ольгово) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. Рэльеф раўнінны. За 48 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 83 км ад Віцебска. На ўсходзе праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з ручаём (упадае ў возера Сясіта). З усіх бакоў вёску абкружае лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе Мяжа — Гарадок.

У 1566 годзе ўзгадваецца як сяло ва Усвяцкай воласці Азярышчанскага павета ў лісце Юрыя Такмакова Івану Грознаму. Пасля 1-га падзелу Рэсы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне 19 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. Адносілася да Зайкаўскага праваслаўнага прыходу. Па інвентары ў 1851 годзе ў складзе маёнтка Сцяпанавічы. Па 9-й рэвізіі (1850) налічвала 5 двароў. У 2-й палове 19 — пачатку 20 стагодззя ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Адносілася да Сцяпанавіцкай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Зайкаўскім сельсавеце Мяжанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала смалакурня. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У 1939 годзе дзейнічалі калгас «Чырвонае Альгова» і кузня. У Другую сусветную вайну ў кастрычніку 1943 года гітлераўскія акупанты цалкам спалілі вёску, забілі 5 жыхароў. З фронту не вярнуліся 13 жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавана. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1999 годзе ў складзе калгаса «Перамога». У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Зайкаўскага сельсавета[2].

  • 9 двароў, 64 рэвізскія душы (1841)
  • 14 двароў, 120 жыхароў (1905)
  • 29 двароў, 148 жыхароў (1920)
  • 30 двароў, 159 жыхароў (1926)
  • 40 двароў, 250 жыхароў (1940)
  • 80 жыхароў (1959)
  • 65 жыхароў (1970)
  • 8 гаспадарак, 17 жыхароў (2002)
  • 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.