Бабчын

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Бабчын)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Бабчын
Village Babchin.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
вёска адселеная чалавек
Бабчын на карце Беларусі ±
Бабчын (Беларусь)
Бабчын
Бабчын (Гомельская вобласць)
Бабчын

Ба́бчын[1] (трансліт.: Babčyn, руск.: Бабчин) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Стралічаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

За 12 км на поўдзень ад раённага цэнтра Хойнікі і чыгуначнай станцыі ў гэтым горадзе, размешчанай на галіне Васілевічы — Хойнікі, адыходнай ад лініі Брэст — Гомель, за 122 км ад Гомеля.

Знаходзіцца на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтадарозе Хойнікі — Брагін. Жылых хат няма (2004 год). Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да яе прымыкае кароткая вуліца з мерыдыянальнай накіраванасцю і на поўначы прымыкае злёгку выгнутая вуліца. На захадзе невялікія адасобленыя ўчасткі забудовы. Забудова двухбаковая, хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Водная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы, звязаныя з Паганянскім каналам.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Непадалёку ад вёскі ёсць паклады торфу.

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (194 сям’і) пераселеныя ў месцы не забруджаныя радыяцыяй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш раннюю пакуль згадку пра «Село Бабчин з людми заседелыми и незаседелыми, з даню грошовою и медовою, з дубровами, лесы, чертежами, полми и сеножатми и ловы зверинными» сустракаем у лісце ад 15 сакавіка 1574 года князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб раздзеле бацькавага маёнтка Брагін Кіеўскага павета Каралеўства Польскага. Уладальнікам яго стаў князь Міхаіл[2]. У датаваным 13 сакавіка 1581 года дакуменце паведамляецца, што пан земскі пісар кіеўскі Дзмітрый Ялец надзелены паўнамоцтвамі ў справе размежавання добраў пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага з уладаннямі князя Міхаіла Вішнявецкага, кашталяна брацлаўскага «miasta Brahinia, sioła Chłuchowic [Hłuchowicz], Hubarowa y Babczyna»[3]. 18 мая 1595 года Бабчын згаданы ў акце трыбунальскім у сувязі з пагадненнем аб скасаванні ўзаемных прэтэнзій паміж уладальнікамі часткі брагінскага маёнтка князямі Міхаілам і Юрыем Міхайлавічамі Вішнявецкімі і ўладальнікам астраглядаўскіх добраў панам Шчасным Харлінскім[4].

У 1628 годзе князь Канстанцін Вішнявецкі, апякун дзяцей нябожчыка князя Міхаіла, з трох дымоў у Бабчыне плаціў 9 злотых[5]. Сярод казакоў, захопленых у палон пасля бітвы пад Загаллем, у датаваным 29 чэрвеня 1649 года дакуменце названы Фурс з Бабчына, падданы князя Іераміі Міхала Вішнявецкага[6]. У 1683 годзе пан Канецпольскі мусіў плаціць падатак з 17 дымоў вёскі Бабчын[7]. 14 верасня 1686 года ляснічы Лаўрын з Бабчына пад прысягай паведаміў у Оўруцкім гродскім судзе, што як з-за казакоў, так і з-за войска Вялікага Княства Літоўскага, з вёскі адышлі 17 дымоў[8]. У справе таго ж суда ад 28 чэрвеня 1687 года Бабчын названы сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтка ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістапада 1686 года) пастоем казакоў палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага. Тут было 26 дымоў, а размясціліся на пастой 30 казакоў ажно з паўсотняй коней. Казакі сотні Русановічавай «na gruntach babczyńskich» забілі і абрабавалі брагінскага купца Гірша з Турава, які вяртаўся з кірмашу, а здабычу адвезлі да палкоўніка[9].

У акце ад 22 верасня 1715 года сказана, што губарэвіцкія сяляне пана маршалка мазырскага Антонія Аскеркі, узброеныя косамі, сякерамі і стрэльбамі, папалілі стагі сена, прыналежныя падданым пана войскага мельніцкага Аляксандра Антонія Бандынелі, жыхарам вёсак Бабчын, Рудакоў і хутара Чахі. У выніку, убогія сяляне Аляксандра Бандынелі, якія з-за недахопа сена не мелі чым карміць скаціну зімой, вымушаныя былі ад яе пазбавіцца[10]. У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павета 1734 года» Бабчын — у палове брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы А. Бандынелі[11]. Паводле «Апісання цэрваў горада Рэчыцы і Рэчыцкага павета, падпарадкаваных Чарнігаўскай духоўнай кансісторыі» 1796 года, у Бабчыне ў 1736 годзе паўстаў драўляны будынак Крыжаўздзвіжанскай царквы. Маецца таксама запіс пра фундуш 1741 года князя Вішнявецкага[12]. Тым фундатарам, відавочна, выступіў князь Міхал Сервацы, які з 1733 года пачаў пісацца «графам на Брагіне»[13]. У 1754 годзе з 27 двароў сяла Бабчын Брагінскага маёнтка выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 4 злотыя, 5 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 16 злотых і 22 грошаў[14]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбеты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францішкам Антоніем Ракіцкім.

Паводле яўрэйскіх перапісаў 1765, 1778 і 1784 гадоў, на хутары Бабчын жылі адпаведна 6, 4 і 2 чалавекі (głowy), якія належалі да Брагінскага кагала[15]. Магчыма, Каліеўшчына 1768 года выклікала няўхільнае змяншэнне тут колькасці насельнікаў-яўрэяў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бабчын — у складзе Рэчыцкага павета Чарнігаўскага намесніцтва, потым Маларасійскай губерні, з 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1795 годзе сяло Бабчын, частка якога была ў заставе ў пана Прыбары, разам з хутарамі Чахі, Рудыя і сялом Губарэвічы належаў пану падстарасце рэчыцкаму Ігнацыю Аскерку[16], які годам раней ажаніўся з паннай Ізабелай Ракіцкай[17], дачкой уладальніка добраў. У шляхецкай рэвізіі 1811 года застаўным ад графа Ракіцкага ўладальнікам фальварка Бабчын і сяла з 120 (на 1795 год) душамі сялян мужчынскага полу названы былы рэчыцкі гродскі суддзя Пётр Прыбара[18]. З 1816 года, паводле А. Ельскага, згодна з сямейным пагадненнем уладальніцай фальваркаў Бабчын і Мокіш стала Людвіка, дачка Ігнацыя, Аскерка[19]. У 1834 годзе гаспадыняй рудакоўскага маёнтка разам з Бабчынам і інш. была ўдава брата Людвікі Уладзіслава пані Ядзвіга з Гечэвічаў Аскерчына, якую настаяцель Бабчынскай Крыжаўздзвіжанскай прыходскай царквы І. Нямшэвіч у метрычных запісах хросту дзяцей яе сялян чамусьці называў Еўдакіяй[20]. Тады ў сяле было 53 двары. 1 (13) лістапада 1844 года складзены інвентар, паводле якога рудакоўскі маёнтак з фальваркамі Бабчын і Мокіш быў ўласнасцю непаўналетніх Генрыка Юстына, Аляксандра Юстыніяна і Зофіі Марцэлы Аскеркаў, але знаходзіўся ў арэндзе ў Міхаіла Ігнатавіча Быкава. Прозвішчы жыхароў Бабчына — Кірко (шмат), Курыленкі, Дашукі, Мятліцкі, Зелянкоўскія, Шарэпа, Курапей, Скуранок, Бакуненка, Марціненка, Зенчанка, Кавалёнак, Краўчанок, Станеўскі[21]. У 1850 г. 315 жыхароў. Да сваёй смерці ў 1866 годзе маёнткам валодаў Генрык Аскерка, а пасля яго дочкі Марыя і Алена. У 1885 годзе 56 двароў, 357 жыхароў, дзейнічала вінакурня, млын. На 1889 год маёнтак Рудакоў з фальваркамі Бабчын і Мокіш (усяго 7162 дзесяціны зямлі) належаў пані Алене (Аскерчанцы) Ваньковіч[22]. У Бабчыне на той час існавала двухкласная царкоўна-прыходская школа, узровень навучання ў якой атрымаў высокую адзнаку інспектара з Менску протаіерэя Паўла Афонскага. Заслуга ў тым айца Міхаіла Драздоўскага, пана Станіслава Ваньковіча і настаўнікаў[23]. Паводле перапісу 1897 года 92 двары, 523 жыхары, царква, капліца, школа, крама, вятрак. Фальварак (2 двары і 51 жыхар). У Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1905 годзе створаны сялянскі саюз. На 1909 год у сяле Бабчын 120 двароў, 713 жыхароў, у фальварку 1 двор, 7 жыхароў[24]. У 1911 годзе ўладальніца маёнтка А. Ваньковіч[25].

З 8 снежня 1926 года (да 16 ліпеня 1954 года) цэнтр Бабчынскага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі, з 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года — Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры, з 8 лютага 1954 года — Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе ў вёсцы арганізаваны калгасы «Камінтэрн» і «Кастрычнік». Працавалі 2 ветракі, 4 кузні.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны 17 мая 1943 года нямецкія акупанты расстралялі 21 мясцовага жыхара. На фронце і ў партызанскай барацьбе загінулі 294 жыхары вёскі і вёсак, што ўваходзілі ў калгас «Кастрычнік». У памяць пра загінулых у 1970 годзе ў цэнтры вёскі, у скверы, усталяваная культурная кампазіцыя.

Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 923 жыхары, цэнтр калгаса «Кастрычнік». Дзейнічалі лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

20 верасня 2011 года вёска ліквідавана рашэннем Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў[26].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1834 год — 53 двары.
  • 1850 год — 315 жыхароў.
  • 1885 год — 56 двароў, 357 жыхароў.
  • 1897 год — 92 двары, 523 жыхары (паводле перапісу).
  • 1908 год — 120 двароў, 713 жыхароў.
  • 1959 год — 839 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — жыхароў няма.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларускі археаграфічны штогоднік. 2000, Вып. 1. С. 185—194 http://www.belniidad.by/sites/default/files/bash/bash01_2000.pdf
  3. Руська (Волинська) метрика [Текст] : регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569-1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів ; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.] ; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 301—302
  4. Źródła dziejowe. T. XXІ: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. X: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). / A. Jabłonowski. — Warszawa, 1894. S. 14
  5. Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 393
  6. Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648—1658 рр. Т. 1 (1648—1649). — Київ, 2012. С. 264, 266
  7. АрхивЮЗР. С. 489
  8. АрхивЮЗР. С. 550—551
  9. АрхивЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 150—151, 157
  10. АрхивЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648—1798). — Киев, 1871. С. 379
  11. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
  12. НГАБ у Мінску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 32 — 32адв., 105
  13. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  14. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 190
  15. АрхивЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 710
  16. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 71
  17. НГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 97
  18. НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 195
  19. Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1888. T. 9. S. 901
  20. НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 536. А. 68
  21. НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1465. Пра род Аскеркаў гербу Мурдэліо гл.: Гербоўнік беларускай шляхты. — Мінск, 2002. Т. 1. С. 328—334
  22. Список зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 364
  23. Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1888. № 10. С. 281, 283—284, 289; 1891. № 2. С. 62 — 82
  24. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 5
  25. Список землевладельцев Минской губернии. 1911 г. — Б. м. С. 4
  26. «Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 сентября 2011 г. № 68 (руск.) 
  27. Біяграфія Міколы Мятліцкага. Вершы.ru. Праверана 19 красавіка 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 6, 23 — 27, 29 — 31
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]