Перайсці да зместу

Глазаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Глазаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
251
Насельніцтва
599 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205856038
Глазаўка на карце Беларусі ±
Глазаўка (Беларусь)
Глазаўка
Глазаўка (Гомельская вобласць)
Глазаўка

Гла́заўка[1] (трансліт.: Hlazaŭka, руск.: Глазовка) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

Паблізу ёсць паклады гліны.

Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва[2], за 55 км ад Гомеля[2], за 12 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская[2] (на лініі Жлобін — Гомель)

На поўдні, поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўначы далучаюцца дзве доўгія і дзве кароткія вуліцы, з поўдня — дзве кароткія вуліцы. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Побач быў фальварак, гаспадар якога валодаў у 1870 годзе 1283 дзесяцінамі зямлі і піцейным домам. У 1883 годзе размяшчаліся 3 ветракі. З 1884 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: Пакроўская царква (драўляная), вінная крама, карчма. У аднайменным фальварку — царква, карчма. Мелася народная вучэльня (у 1907 годзе 75 вучняў). У 1909 годзе функцыянавалі: царква, школа, казённая вінная крама, млын. У фальварку — 1387 дзесяцін зямлі.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Глазаўскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. Дзейнічала пачатковая школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камунар», працаваў вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у баях за вызваленне вёскі ў лістападзе 1943 года загінулі 13 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў 0,2 км ад будынка праўлення калгаса). На франтах загінулі 218 жыхароў. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Новае жыццё». У 1996 годзе пабудаваны новы будынак царквы. Працуюць: пякарня, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, магазін.

У снежні 2009 года Глазаўскі сельсавет быў скасаваны, і Глазаўка перайшла ў склад Марозавіцкага сельсавета[3].

  • 2004 год — 251 гаспадарка, 599 жыхароў.
  • 1883 год — 112 двароў, 743 жыхары.
  • 1897 год — 168 двароў, 1147 жыхароў (паводле перапісу). У фальварку 4 двары, 27 жыхароў.
  • 1908 год — 192 двары, 1378 жыхароў, у фальварку 34 жыхары.
  • 1959 год — 942 жыхары (паводле перапісу).
  • 1996 год — 265 двароў, 640 жыхароў[2].
  • 2004 год — 251 гаспадарка, 599 жыхароў.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. а б в г БелЭн 1997.
  3. Решение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области»(недаступная спасылка)