Плехаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Плехаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 154 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Плехаўшчына на карце Беларусі ±
Плехаўшчына (Беларусь)
Плехаўшчына
Плехаўшчына (Брэсцкая вобласць)
Плехаўшчына

Плехаўшчы́на[1] (трансліт.: Pliechaŭščyna, руск.: Плеховщина) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін і піцейны дом.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы (у ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска (пад назвай Плехаўшчызна) у Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, у 1940 годзе вёска спачатку ў Сялецкім, з 23 чэрвеня 1940 года ў Нарутавіцкім сельсавеце. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 10 жыхароў вёскі.

З 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце[2] (21 лістапада 1977 сельсавет перайменаваны ў Нарутавіцкі). Паводле перапісу 1970 года — у калгасе «Кастрычнік».

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[3].

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень, паралельна якой (у цэнтральнай частцы, з заходняга боку) праходзіць яшчэ адна больш кароткая вуліца.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]