Рэкта (Слаўгарадскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Рэкта)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Рэкта
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
146 м
Колькасць двароў
136[1]
Насельніцтва
367[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213264
Аўтамабільны код
6
Рэкта на карце Беларусі ±
Рэкта (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Рэкта (Слаўгарадскі раён)
Рэкта (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Рэкта (Слаўгарадскі раён)

Рэ́кта[2] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слаўгарад, за 95 км ад Магілёва, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў[3]. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р43.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла ў сярэдзіне XIX стагоддзя для абслугоўвання ўчастка шашы Масква — Варшава. У 1873 годзе 283 рэвізскія і 343 прышлыя селяніны. З 1874 года належала Мінюскаму, які ў 1882 годзе валодаў 561 дзесяцінай зямлі, 2 вадзянымі млынамі і карчмой. У 1884 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета, меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе 104 двары, 771 жыхар, 3 ветракі, яўрэйскі малітоўны дом. У 1900 годзе была царкоўнапрыходская школа, пры ёй заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытання. У 1912 годзе існавала царкоўнапрыходскае вучылішча[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 367 жыхароў[1].
  • 2010 год — 374 жыхары.
  • 2001 год — 399 жыхароў, 124 двары[3].
  • 1999 год — 402 жыхары.
  • 1910 год — 1115 жыхароў[4].
  • 1886 год — 771 жыхар, 104 двары.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы дзейнічаюць ДУА «Рэкцянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — пачатковая школа», аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, крама[1].

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.) 
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 БелЭн, 2001
  4. 4,0 4,1 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 580.
  5. т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэкта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 572. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 27. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 
  • Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 года.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]