Перайсці да зместу

Свабода (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Свабода
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Новыя Валокі
Новыя Увалокі
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222836
Аўтамабільны код
5
Свабода на карце Беларусі ±
Свабода (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Свабода (Пухавіцкі раён)
Свабода (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Свабода (Пухавіцкі раён)

Свабо́да[1] (трансліт.: Svaboda, руск.: Свобода; да 1920-х гг. — Новыя Валокі, або Новыя Увалокі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на беразе ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

У XVIII стагоддзі ўласнасць Ратынскіх, у пачатку XIX стагоддзя набыта Янішэўскімі. Прыкладна ў 1830-х гадах Новыя Валокі куплены Каржанеўскімі[2]. За прыгонным правам да маёнтка належала 68 вясковых гаспадарак, было каля 244 валок зямлі разам з фальваркам Красны Бераг[2]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Як апісваў Аляксандр Ельскі ў канцы XIX стагоддзя, пры Новых Валоках у Свіслачы вадзілася асаблівая і смачная рыба, званая выразуб, а гаспадары атрымлівалі значны прыбытак ад права прапінацыі (вырабу алкаголю) і дужага млыну[2]. Паводле перапісу 1908 года маёнтак Новыя Увалокі (Новыя Уволоки)[3].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны пасёлак Свабода. У 1926 годзе было 17 двароў[4]. Да вайны на рацэ стаяў млын, дзейнічала пільня, у будынку колішняй сядзібы была школа[5]. Вёску наведваў пісьменнік Янка Маўр[5].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1908 год — 2 двары, 106 жыхароў[3]
  • 1917 год — 1 двор, 90 жыхароў, усе палякі[6]
  • 1999 год — 16 жыхароў
  • 2010 год — 10 жыхароў
  • 2019 год — 13 жыхароў[7]

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Рэшкі сядзібы (XIX ст.?)[5]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в SgKP 1886, s. 234.
  3. а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 204.
  4. Верстовка Беларуси - центральная часть. www.etomesto.ru. Праверана 17 лістапада 2024.
  5. а б в Свабода Пухавіцкагага раёну . Радыё Свабода (7 снежня 2007). Праверана 17 лістапада 2024.
  6. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 110.
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.