Артыкулы года — штогадовы конкурс артыкулаў, пераможцы якога вызначаюцца ў канцы года па выніках галасавання. Артыкулы-пераможцы абіраюцца ўдзельнікамі Вікіпедыі, як самыя лепшыя артыкулы сярод напісаных ці дапоўненых за мінулы год. Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца з 2013 года.
Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту (англ.: European Film Award for Best European Screenwriter) — адна з асноўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі, якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 1988 годзе і ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод па сённяшні дзень, за выключэннем перыяду з 1993 па 1995 год, калі ўзнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася.
Колькасць намінацый у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» на працягу існавання кінапрэміі няраз змянялася, застаючыся ў межах ад 3 да 7, а ў 1991, 1992 і 1996 гадах пераможца абіраўся без папярэдняга вызначэння намінантаў. Нярэдка ў якасці намінанта выступаў калектыў сцэнарыстаў, так у 2008 годзе прэмію атрымалі адразу 6 суаўтараў сцэнарыя (далей…).
Масавае забойства ў Сангмі — ваеннае злачынства часоў В’етнамскай вайны, здзейсненае салдатамі Арміі ЗША16 сакавіка1968 года ў вясковай абшчыне Сангмі (акруга Санцінь, правінцыі Куангнгай у Паўднёвым В’етнаме). Вайскоўцы напалі на цывільнае насельніцтва вёсак Мілай, Біньтэй, Цалуй, Такунг і Мікхэ (Міхэ), знішчыўшы сотні мірных жыхароў. Асноўная частка байцоў не ўдзельнічала ў расстрэлах, экіпаж аднаго з верталётаў паведаміў кіраўніцтву аб забойствах, і камандаванне спыніла разню.
Злачынства выклікала абурэнне сусветнай грамадскасці і стала адной з самых вядомых і сімвалічных падзей вайны ў В’етнаме. Толькі адзін вайсковец быў прызнаны амерыканскім судом вінаватым, але правёўшы тры з паловай гады пад дамашнім арыштам, памілаваны (далей…).
«Requiem for my friend» або «Requiem dla mojego przyjaciela» (па-беларуску: Рэквіем па маім сябры) — альбом Збігнева Прайснера, першая буйнамаштабная праца кампазітара, створаная адмыслова для студыйнага запісу і публічнага выканання. Паводле першапачатковай задумы твор мусіў быць тэатралізаваным канцэртам на музыку Прайснера, сцэнарый да якога напіша Кшыштаф Пясевіч, а зрэжысіруе Кшыштаф Кеслёўскі. Аднак пасля заўчаснай смерці апошняга ў 1996 годзе, задуманы твор пераўтварыўся ў рэквіем, прысвечаны памяці рэжысёра.
Прэм’ера «Рэквіема» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. 19 сакавіка 1999 года ў Лондане прайшла вялікая брытанская прэм’ера твора (далей…).
Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца штогод у канцы года. Мэта конкурсу — вызначыць найлепшыя артыкулы Беларускай Вікіпедыі сярод напісаных або дапоўненых за мінулы год.
1. Тэрміны конкурсу і яго этапы.
Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў на працягу кастрычніка, лістапада і снежня.
1.1 Падчас першага этапу намінуюцца і абмяркоўваюцца артыкулы (з 31 кастрычніка па 15 лістапада ўключна).
Намінаванне і абмеркаванне артыкулаў ажыццяўляецца на адпаведных падстаронках. У абмеркаваннях артыкулаў фарміруюцца раздзелы «Заўвагі», дзе ўдзельнікі могуць пакідаць свае заўвагі аб конкурсным артыкуле.
1.2 Падчас другога этапу адбываецца галасаванне па артыкулах (з 15 лістапада па 14 студзеня ўключна).
1.3 Трэці этап — падвядзенне і афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў (15—16 студзеня).
1.4 З 17 па 31 студзеня ўключна «Артыкулы года» публікуюцца на галоўнай старонцы Вікіпедыі; конкурс лічыцца завершаным.
2. Артыкулы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.
2.1 У конкурсе ўдзельнічаюць артыкулы, напісаныя або істотна палепшаныя ў перыяд са снежня папярэдняга года і да лістапада бягучага года. Адзначаныя тэрміны не з’яўляюцца жорсткай умовай і ў некаторых выпадках магчымыя нязначныя адхіленні (канчатковае рашэнне па артыкулу-канкурсанту, які не адпавядае цалкам вызначаным умовам, застаецца на меркаванне адказных удзельнікаў).
2.2 Да ўдзелу ў конкурсе аўтаматычна дапускаюцца ўсе артыкулы, якія атрымалі статус «добрага» або «выдатнага» ў перыяд з 1 снежня папярэдняга года і да 1 снежня бягучага года; за выключэннем артыкулаў, напісаных задоўга да атрымання статусу. Намінаваць артыкул на конкурс можа любы зарэгістраваны ўдзельнік.
2.3 Апроч «добрых» і «выдатных», у конкурсе могуць удзельнічаць артыкулы, якія нядаўна намінаваліся на атрыманне аднаго з гэтых статусаў, але яшчэ не паспелі яго атрымаць. Пажадана, каб на СА намінацый прасочваўся кансэнсус за прысваенне статусу і адсутнічалі сур’ёзныя пярэчанні. Таксама, як і ў п. 2.2., пад выключэнне трапляюць артыкулы, напісаныя задоўга да намінацыі (гэта значыць якія відавочна не адпавядаюць п. 2.1).
2.4 У конкурсе таксама могуць удзельнічаць і іншыя артыкулы: якія не маюць статусу, або намінаваныя на атрыманне статусу, але няўдала. Пры вылучэнні варта паказаць (напрыклад, пры дапамозе спасылак на старыя версіі), што артыкул адпавядае п. 2.1.
2.5 Адказныя ўдзельнікі могуць закрыць любую неадпаведную рэгламенту або яўна абсурдную намінацыю без усякіх папярэдніх апавяшчэнняў і абмеркаванняў.
3. Адказныя ўдзельнікі (куратары конкурсу).
3.1 Адказнымі за правядзенне конкурсу ўдзельнікамі з’яўляюцца адміністратары Беларускай Вікіпедыі.
3.2 Адказныя ўдзельнікі ў сваёй працы кіруюцца ВП:Кансэнсус. У кампетэнцыю адказных удзельнікаў уваходзіць
карэкціроўка тэрмінаў правядзення конкурсу (у выпадку неабходнасці);
закрыццё заведама абсурдных вылучэнняў;
канчатковае рашэнне аб артыкуле-пераможцу (у тых выпадках, калі яго немагчыма ўстанавіць апісанымі ніжэй спосабамі, гл. п. 4.2);
4.1 Да галасавання па конкурсных артыкулах дапускаюцца ўдзельнікі, якія маюць не менш за 100 правак на момант пачатку галасавання і зарэгістраваліся не пазней за 1 лістапада бягучага года. Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць За або Супраць кожнага з артыкулаў, вылучаных на конкурс. Галасаванне з больш чым аднога ўліковага запісу забараняецца і цягне за сабой блакіроўку, вызначаную па ВП:Вірт. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.
4.2 Агульны вынік галасавання вызначаецца розніцай галасоў За і Супраць. Калі з гэтай прычыны зраўняліся вынікі ў некалькіх артыкулаў-лідараў, то ўлічваюцца галасы Супраць: пераможцам становіцца артыкул з найменшай колькасцю галасоў Супраць. Калі падобным чынам вызначыць пераможца немагчыма — ўлічваецца статус артыкула: пераможцам становіцца артыкул, які мае вышэйшы статус (напрыклад, статус «Выдатнага» мае перавагу над статусам «Добрага»). Калі ж статус артыкулаў-лідараў роўны і не дае магчымасці вызначыць пераможца — то пераможца выбіраюць адказныя ўдзельнікі. Таксама, акрамя галоўнага пераможца, выбіраюцца 3 дадатковыя прызёры.