Геаграфія Аландскіх астравоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тапаграфічная карта Аландскіх астравоў

Аландскія астравы — архіпелаг у Балтыйскім моры на ўваходзе ў Батнічны заліў, аўтаномія ў складзе Фінляндыі, якая населена фінскімі шведамі і мае спецыяльны дэмілітарызаваны і монамоўны статус. Уяўляюць сабой 60 заселеных астравоў і больш за 6400 незаселеных.

На ўсходзе мяжуюць з фінскім Архіпелагавым морам, на захадзе мае ў тым ліку і сухапутную мяжу са Швецыяй (в. Меркет). Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 130 км, складаецца з 6500 скалістых астравоў вышынёй да 132 м і шхераў.

Колькасць насельніцтва на 31 студзеня 2012 года 28 361 чалавек, адзіны горад Марыехамн.

Агульная плошча — 13 324 км² (89 % з якіх — водная паверхня). Агульная плошча астравоў 1481 км². Самы буйны — востраў Аланд (плошча 685 км²).

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат на астравах умераны, марскі, прахалодны. Сярэдняя тэмпература самага халоднага месяца каля -4°С, а самага цёплага (ліпеня) — ад +14°С да +16°С. Увесну паветра праграваецца істотна даўжэй, чым на кантыненце, але ўвосень Балтыйскае мора, якое аддае цяпло, робіць восень мяккай і працяглай. Ледастаў звычайна адбываецца ў сярэдзіне студзеня, а сход лёду пачынаецца ў другой палове красавіка — пачатку мая.

Астравы з'яўляюцца адным з самых сонечных рэгіёнаў сярод Паўночных краін. Гадавая колькасць ападкаў складае 550 мм.

Шаблон:Аландскія астравы ў тэмах