Генрых IV Пробус
Генрых IV Сумленны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Henryk IV Prawy | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лешак Чорны | ||||||
Пераемнік | Пшэмысл II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1257 ці 1258 | ||||||
Смерць |
23 чэрвеня 1290 Уроцлаў |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Генрых III Белы | ||||||
Маці | Юдыта Мазавецкая | ||||||
Жонка | Канстанцыя, Мацільда Брандэнбургская | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ге́нрых IV Про́бус (польск.: Henryk IV Probus; каля 1258 — 23 чэрвеня 1290) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.
Сын Генрыха III Белага і Юдыты Мазавецкай, князь уроцлаўскі (з 1270 года) і кракаўскі (з 1288 года).
У першыя гады свайго кіравання выступаў саюзнікам чэшскіх каралёў. У 1271 годзе прыняў удзел у паходзе супраць Венгрыі, вынікам чаго стаў напад на яго князёў вялікапольскіх і малапольскіх. Нягледзячы на гэта, Генрых застаўся саюзнікам Чэхіі (нават тады, калі імператар Рудольф Габсбург дараваў яму тытул герцага Свяшчэннай Рымскай імперыі, каб той здрадзіў). У 1277 годзе Генрых быў узяты ў палон князем Баляславам Рагаткай (да 1278, калі аддаў яму горад Сьрода-Слёнска). У 1278 уварваўся ў Чэхію, паколькі прэтэндаваў на рэгенцтва ў гэтай краіне. Прэтэнзіі Генрыха апынуліся дарэмнымі; аднак, у якасці кампенсацыі ён атрымаў ад Рудольфа Габсбурга Клодзкскую зямлю. У 1280 годзе далучыў да сваіх уладанняў Велюнь, а ў 1284 — Олабак. Пасля смерці Лешака Чорнага заняў Кракаў і стаў князем кракаўскім (з невялікім перапынкам, калі горадам авалодаў Уладзіслаў Лакатак).
Уроцлаўскае княства завяшчаў Генрыху Глогаўскаму, аднак яго падпарадкаваў сабе Генрых V Пузаты. Кракаўскае княства адпісаў Пшэмыслу II.