Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вінцэнт Гасеўскі | ||||||
Пераемнік | Бенядзікт Павел Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Францішак Катовіч | ||||||
Пераемнік | Рыгор Казімір Падбярэзскі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1622 | ||||||
Смерць | 1681 ці 1683 | ||||||
Род | Крышпіны-Кіршэнштэйны[d] | ||||||
Бацька | Крышпін Кіршэнштэйн[d] | ||||||
Маці | Ганна з Шэметаў[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Млоцкіх[d] | ||||||
Дзеці | Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн, Марцін Міхал Крышпін-Кіршэнштэйн, Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн, Міхал Антоні Крышпін-Кіршэнштэйн, Апалонія з Крышпін-Кіршэнштэйнаў[d] і Барбара з Крышпін-Кіршэнштэйнаў[d] |
Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1622 — пасля 5 снежня 1681) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын каралеўскага двараніна Крышпіна (або Крыштафа) Кіршэнштэйна, і Ганны Шэмет, дачкі смаленскага кашталяна Вацлава Шэмета.
Дваранін Уладзіслава IV, цівун паюрскі з 1639, маршалак ковенскі з 1656, вялікі кухмістр літоўскі ў 1658—1663, вялікі падскарбі літоўскі ў 1663—1676; быў таксама старостам шарашоўскім.
Як гусарскі ротмістр удзельнічаў у баях з казакамі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 камандаваў паспалітым рушаннем Жамойці. Пад камандаваннем Януша Радзівіла ўдзельнічаў у баях за Магілёў у 1655.
Выступаў супраць Кейданскага дагавора 1655 і быў зняволены шведамі. Пасля ваяваў за вызваленне Жамойці ад шведаў.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Яго жонкай была Ганна Млоцкая, дачка аршанскага старосты Андрэя Млоцкага.
Пакінуў сыноў Міхала Антонія, Марціна Міхала, Францішка Казіміра, Андрэя Казіміра і Яна Гераніма.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Крышпіны-Кіршэнштэйны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 156-157. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.