Герб Жыровіцаў
Герб Жыровіцаў | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Жыровіцы |
Зацверджаны | 24 ліпеня 2014 |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 24 ліпеня 2014 |
Герб Жыровіцаў — герб аграгарадка Жыровіцы Слонімскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Жыровіцы атрымалі ў 1652 годзе Магдэбургскае права ад караля і вялікага князя Яна Казіміра. Неўзабаве яны сталі буйным гандлёвым цэнтрам, які карыстаўся ўласным гербам: «у блакітным полі выява двух мужчынскіх постацей — правая стаіць на каленях, левая трымае ў працягнутых руках кнігу»[1]
Верагодна, што на гербе намаляваны Ян Мялешка і Св. Іасафат Кунцэвіч. Шляхціч Рыгор Трызна, маршалак слонімскі, пазнаёміў ігумена Быценскага манастыра Іасафата Кунцэвіча са сваім праваслаўным суседам Янам Мялешкам, смаленскім кашталянам. Пад уплывам ераманаха Іасафата Ян Мялешка прыняў Унію і падараваў манахам Жыровіцы, дзе была царква з цудатворнай іконай Багародзіцы. Шляхціч Ян Мялешка разам з жонкай Ганнай з Фурсаў збудавалі ў Жыровічах манастыр і 29 кастрычніка 1613 годзе ўрачыста ўвялі туды Іасафата Кунцэвіча з яго манахамі. Іасафат Кунцэвіч стаў першым ігуменам Жыровіцкага манастыра.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны герб Жыровіцаў уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намаляваны дзве мужчынскія фігуры: правая ў белым адзенні, укленчаная, левая (Іасафат Кунцэвіч[2]) ў чорным адзенні з німбам над галавой, якая трымае ў працягнутых руках кнігу. У ніжняй частцы герба намаляваны залаты меч.
Зноскі
- ↑ Жыровічы Архівавана 29 жніўня 2008. // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Святыя вярнуліся на гярбы Жыровічаў і Адэльска(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Жыровіцаў
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373 Архівавана 4 жніўня 2020.