Горад Аўеда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Аўеда
ісп.: Oviedo, астур.: Uviéu
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Oviedo panoramico.jpg

Каардынаты: 43°21′00″ пн. ш. 5°50′00″ з. д. / 43.35° пн. ш. 5.833333° з. д. (G) (O) (Я)43°21′00″ пн. ш. 5°50′00″ з. д. / 43.35° пн. ш. 5.833333° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Плошча
186,65 км²
Вышыня цэнтра
232 м
Насельніцтва (2009)
224,005 чалавек
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
33001 — 33013
Афіцыйны сайт

Аўеда (Іспанія)
Аўеда
Аўеда

Аўе́да (ісп.: Oviedo, астур.: Uviéu) — горад на поўначы Іспаніі, сталіца Астурыйскага княства і правінцыі Астурыя. горадзе маецца хрысціянская рэліквія хустка з Аўеда, якая ўхваляецца ў Аўеда з IX стагоддзя[1]. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўеда заснаваны ў 761 годзе двума манахамі, Янам і Ноланам, якія заклалі на гары Аветум манастыр св. Вінцэнта, што размяшчаецца на ўзвышшы пасярод раўніны, у асяроддзі садавінавых садоў. Тым не менш, археалагічныя звесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагоддзі.

У 794 годзе Аўеда было разрабавана халіфа Хішамам I падчас аднаго з яго пахода супраць хрысціянскіх каралеўстваў[2].

Кароль Фруэла I, чацвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву.Пасля заваявання Іспаніі маўрамі Альфонса II перавёў у Аўеда свой двор, адначасова горад ператварыўся ў сталіцу хрысціянскай Іспаніі і буйны цэнтр паломніцтва. Быў сталіцай Астурыйскага каралеўства і цэнтрам Рэканкісты. У гэты перыяд Аўеда стаў цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкавана вестготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцый. Сваёй найвышэйшай кропкі горад дасягнуў у час кіравання Раміра I.

У 1600 годзе ў Аўеда адкрыўся ўніверсітэт. Баявое мінулае Аўеда пацвердзіў і ў XX стагоддзі: у 1934 годзе тут, на мяжы раёна здабычы каменнага вугалю і жалезнай руды, праходзілі страйкі шахцёраў, а пасля паспяховага працяглага супраціву Франка горад лічыцца апорай антыфашысцкага і прафсаюзнага руху.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Аўеда
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 11,7 12,8 14,4 14,9 17,6 20,3 22,4 22,8 21,7 18,1 14,6 12,5 17,0
Сярэдні мінімум, °C 4,2 4,8 5,6 6,3 9,1 11,9 14,1 14,5 12,9 10,0 7,1 5,5 8,8
Норма ападкаў, мм 129 115 78 65 51 29 25 35 55 84 108 130 973
Крыніца: AEMeT

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка горада моцна залежыць ад сектара паслуг. У цэнтры Аўеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус горада як адміністрацыйнага цэнтра рэгіёна падтрымлівае вялікую колькасць рабочых месцаў у дзяржаўным кіраванні.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 312
рус.англ.фр.

Шаблон:Муніцыпалітэты раёна Аўеда (камарка)


  1. Bennett, Janice (January 2005). Sacred Blood, Sacred Image: The Sudarium of Oviedo, New Evidence for the Authenticity of the Shroud of Turin. Ignatius Press. ISBN 978-0-9705682-0-5.
  2. Hisham I, D.M. Dunlop, The Encyclopaedia of Islam, Vol.III, ed. B. Lewis, V.L. Menage, C. Pellat and J. Schacht, (E.J. Brill, 1986), 495.