Перайсці да зместу

Грамадзянскі форум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грамадзянскі форум
Выява лагатыпа
Лідар Маргарыта Савіцкая
Дата заснавання 10 верасня 1996
Штаб-кватэра Магілёў, Мінск, Гродна
Ідэалогія Лібералізм
Саюзнікі і блокі ПСП
Дэвіз Keep going!
Сайт civilforum.by

Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» (руск.: Республиканская общественная молодежная организация «Гражданский форум», англ.: Liberal Youth Organization "Civil Forum") — беларуская зарэгістраваная незалежная моладзевая арганізацыя — пляцоўка для самарэалізацыі і зносін беларускай моладзі.

«Грамадзянскі форум» быў створаны ў 1995 годзе дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Навасядам[1] і зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі 10 верасня 1996 года. Да парламенцкіх выбараў 2000 года «Грамадзянскі форум» з’яўляўся моладзевай фракцыяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)[2]. Пасля адмовы выконваць рашэнне партыі байкатаваць выбары[3] АГП парывае стасункі з «Грамадзянскім форумам» і стварае альтэрнатыўную арганізацыю «Моладзь АГП». «Грамадзянскі форум» фактычна робіцца самастойнай арганізацыяй[4]. На гэтых выбарах лідар арганізацыі Уладзімір Навасяд абраны ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, пасля чаго «Грамадзянскі форум» сумесна з дэпутацкай групай «Рэспубліка» пачынае лабіяваць законапраекты па змене выбарчага заканадаўства, альтэрнатыўнай вайсковай службе, адмене абавязковага размеркавання выпускнікоў ВНУ і т. д. (збор подпісаў у іх падтрымку і інфармацыйныя кампаніі)[5]. У ліпені 1999 г. «Грамадзянскі форум» публікуе першы нумар уласнай моладзевай газеты «Моладзевы праспект» [6], якая выходзіла 6 гадоў (зачыненая Міністэрствам інфармацыі ў лістападзе 2005 г.[7]). З 2001 г. у шэрагах членаў «Грамадзянскага форума» афармляецца ініцыятыва стварыць у Беларусі першую ліберальную партыю — Партыю свабоды і прагрэсу (ПСП).

У 2005 годзе Уладзімір Навасяд сыходзіць са сваёй пасады, а старшынёй арганізацыі становіцца Вадзім Ахрэмка. З’езд 28 лістапада 2007 года абірае новага старшыню — члена Цэнтральнай рэвізійнай камісіі «Грамадзянскага форума» Сяргея Варанкевіча.

На з’ездзе 4 лістапада 2012 года новым старшынёй «Грамадзянскага форума» стала Ганна Івашкевіч.[8]

У канцы 2012 года з «Грамадзянскага Форума» вылучаецца «БАСС» (руск. «БОСС»; Брацтва арганізатараў студэнцкага самакіравання), як новая самастойная арганізацыя.

На з’ездзе 2 лістапада 2014 года новым старшынёй «Грамадзянскага форума» стаў Юрый Стукалаў, які пераабіраўся на гэтую пасаду ў 2016 і 2018 гадах.

Падчас кастрычніцкага з’езда ў 2020 года новым старшынёй арганізацыі другі раз за гісторыю была абрана жанчына — лідар Гродзенскай гарадской арганізацыі Маргарыта Савіцкая[9].

Прававы статус

[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» (РГМА «Грамадзянскі форум») уяўляе сабой самастойную арганізацыю, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні грамадзян для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльны, культурных і іншых праў. Чальцом арганізацыі можа стаць грамадзянін ва ўзросце ад 16 да 31 года, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, які падзяляе яе мэты, прызнае праграму і выконвае патрабаванні Статута. Таксама членам арганізацыі з пісьмовага дазволу бацькоў або законных прадстаўнікоў можа стаць непаўнагадовы грамадзянін.

Міжнароднае супрацоўніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя з’яўляецца паўнапраўным членам Ліберальнага моладзевага руху Еўропы (LYMEC) [10], Міжнароднай федэрацыі ліберальнай моладзі (IFLRY)[11], «Еўрапейскай моладзевай сеткі меншасцей» (European Minority Youth Network — EMYN), а таксама EVS (European Volunteers Service). З 2012 г. Грамадзянскі форум актыўна ўдзельнічае ў праграме моладзевых абменаў Erasmus Programme. З 2014 г. удзельнічае ў распрацоўцы моладзевай палітыкі праз праекты Савета Еўропы[12].

РГМА «Грамадзянскі форум» узнагароджаны аб’яднаннем Еўрапейскіх маладых кансерватараў Кубкам імя М. Тэтчар як лепшая дэмакратычная моладзевая арганізацыя Еўропы ў 1999 годзе [13].

Мерапрыемствы

[правіць | правіць зыходнік]

«Грамадзянскі форум» праводзіць семінары, канферэнцыі, курсы для сваіх членаў, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, моладзевыя лагеры, трэнінгі і ролевыя гульні. Шматлікія мерапрыемствы спецыялізуюцца на навучанні моладзі перадвыбарным тэхналогіям[14]. Дзейнасць арганізацыі таксама накіраваная на абарону правоў студэнтаў, напрыклад 27 жніўня 2006 г. «Грамадзянскі форум» атрымаў афіцыйнае папярэджанне за публікацыю ў сваёй газеце «Моладзевы праспект» артыкулы аб дрэнных умовах у студэнцкіх інтэрнатах[15], а падчас абмеркавання законапраекта аб пазбаўленні студэнтаў некаторых сацыяльных гарантый «Грамадзянскі форум» звярнуўся да студэнтаў Беларусі і правёў акцыю «Дапамажы дэпутату падлічыць» [16]. Штогод арганізацыя і яе рэгіянальныя структуры праводзяць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Магдэбургскаму праву. Сярод іх конкурсы складанняў сярод школьнікаў[17], оксфардскія дэбаты[18], распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў[19]. З моманту свайго стварэння ў 1996 г. арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях[20].

Вынікі ўдзелу «Грамадзянскага форуму» ў выбарчых кампаніях у Беларусі
Выбарчая кампанія Колькасць намінаваных кандыдатаў Колькасць абраных кандыдатаў Найлепшыя вынікі
Мясцовыя выбары 1999 г. 1 0 Няма дадзеных
Парламенцкія выбары 2000 г. 1 1 Уладзімір Навасяд абраны дэпутатам па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95[21]
Прэзідэнцкія выбары 2001 г. - - -
Мясцовыя выбары 2003 г. 15 1 А. Цімафееў абраны дэпутатам Горацкага раённага Савета дэпутатаў[22]
Парламенцкія выбары 2004 г. 4 0 Няма дадзеных
Прэзідэнцкія выбары 2006 г. - (падтрымка Аляксандра Мілінкевіча) - -
Мясцовыя выбары 2007 г. 17 (разам з Партыяй свабоды і прагрэсу) 0 Няма дадзеных
Парламенцкія выбары 2008 г. 6 (разам з Партыяй свабоды і прагрэсу) 0 У. Навасяд — 2-е месца, 8898 галасоў (23,3 %)

С. Еўдакімовіч — 3-е месца, 4802 галасы (9,31 %)[23]

Мясцовыя выбары 2010 г. 21 (разам з Партыяй свабоды і прагрэсу) 0 Няма дадзеных
Прэзідэнцкія выбары 2010 г. - (падтрымка незалежных кандыдатаў М. Статкевіча, А. Міхалевіча, Дз. Вуса, сабрана 35 000 подпісаў) - -
Парламенцкія выбары 2012 г. 2 0 У. Навасяд — 2-е месца, 6886 галасоў (19,9 %)[24]
Мясцовыя выбары 2014 г. 2 0 Ю. Стукалаў — 3-е месца, 590 галасоў (12,17 %)[25]
Прэзідэнцкія выбары 2015 г. - - -
Парламенцкія выбары 2016 г. 3 0 Ю. Стукалаў — 3-е месца, 3467 галасоў (7,9 %)[26]

У. Навасяд — 4-е месца, 3624 галасы (9,2 %)[27]

Мясцовыя выбары 2018 г. 3 0 Ю. Стукалаў — 3-е месца, 486 галасоў (9,8 %)

А. Лазараў — 3-е месца, 447 галасоў (8 %)[28]

Парламенцкія выбары 2019 г. 1 0 А. Ірхо — 5-е месца, 504 галасы (1,14 %)[29]
Прэзідэнцкія выбары 2020 г. - (падтрымка альтэрнатыўных дэмакратычных кандыдатаў С. Ціханоўскай, В. Бабарыкі, В. Цапкалы) - -

У 2020 г. арганізацыя заняла актыўную ролю ў Прэзідэнцкіх выбарах ў Беларусі (2020). «Грамадзянскі форум» сабраў больш за 11 000 подпісаў пад зваротам супраць праўладнай газеты «СБ. Беларусь сегодня» ў адказ на яе абражлівую публікацыю на старонцы Facebook у дачыненні да беларусаў, што падтрымлівалі альтэрнатыўных кандыдатаў у Прэзідэнты[30]. На выбарах «Грамадзянскі форум» арганізаваў буйную кампанію незалежнага назірання, якая ахапіла 40 выбарчых устаноў. Падчас гэтай кампаніі былі зафіксаваны шматлікія парушэнні, апублікаваныя ў справаздачы арганізацыі[31]. У адказ на шматлікія рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў «Грамадзянскі форум» падрыхтаваў калектыўны зварот моладзевых арганізацый да акадэмічнага супольніцтва Беларусі і свету, які падпісалі найбуйнейшыя незалежныя моладзевыя арганізацыі краіны — Маладыя дэмакраты, Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада, Маладыя хрысціянскія дэмакраты, Актыўным быць файна — АБФ, Добрая воля, Дзедзіч[32].

  1. Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд
  2. На выборы самостоятельно Вечерний Минск N 246 (9055) Архівавана 15 красавіка 2009.
  3. Информационно-аналитический бюллетень Института стран СНГ № 17 от 1.11.2000 Архівавана 15 красавіка 2009.
  4. Коалиция ежа и ужа (Портал Беларусь Сегодня, 12.11.2003) Архівавана 8 сакавіка 2009.
  5. «Гражданский форум» и депутатская группа «Республика» собирают подписи для внесения изменений в избирательный кодекс (Белорусская деловая газета, 21 марта 2003) Архівавана 7 лютага 2009., «Гражданский форум» собрал 27 тысяч подписей против принудительного распределения в РБ (TUT.BY, 9 мая 2001) Архівавана 9 чэрвеня 2009.
  6. Будет новая газета? (Газета «Вечерний Минск», 3 Мая 1999 г.)
  7. Газету «Молодежный проспект» лишили регистрации (Хартыя’97, 18.11.2005)
  8. Аня Іівашкевіч — новы старшыня «Грамадзянскага форума»! (Афіц. сайт «Грамадзянскага форума», 09.11.2012)(недаступная спасылка)
  9. Впечатляющие итоги и амбициозные цели: «Гражданский форум» провел Центральный съезд членов организации Архівавана 9 лістапада 2020.
  10. LYMEC Extraordinary Congress: towards a political Europe, Гражданский форум добился членства в LYMEC Архівавана 8 лютага 2009.
  11. The list of IFLRY members. Civil Forum (Belarus) Архівавана 7 лютага 2009.
  12. И ещё немного о молодежной работе: Гражданский форум провёл международный семинар для активистов Беларуси и России Архівавана 9 лістапада 2020.
  13. C днём нараджэння! Форум! (Навіны Беларусі. Грамадзянскі форум, Партыя свабоды і прагрэсу. 10.09.2006) Архівавана 4 лістапада 2014.
  14. Хто на новенькага? (Газета «Звязда», 09.08.2006) Архівавана 6 ліпеня 2011.
  15. Беларусь: Справаздача аб правах чалавека за 2000 год (Мінск, Беларусь. Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі, 26.02.2001 г. Архівавана 18 жніўня 2009., протестуют открытками (Газета «Комсомольская правда в Белоруссии», 08.06.2007(недаступная спасылка)
  16. Зварот і студэнтаў Беларусі (Навіны Беларусі, Грамадзянскі форум, Партыя свабоды і прагрэсу, 15 мая 2007 Архівавана 8 лютага 2009.
  17. «Ну, за… Магдебургское право!» — Вечерний Могилёв — Маніторынг беларускай прэсы — ngo.by, 23.01.2004 Архівавана 13 красавіка 2009.
  18. «Гражданский форум» победил на дебатах в Могилеве (Неофициальный блог членов Республиканской общественной молодежной организации «Гражданский форум» и ее сторонников, 24.01.09) Архівавана 2 сакавіка 2009.
  19. Задержанные в Могилеве активисты отпущены (Неофициальный блог членов Республиканской общественной молодежной организации «Гражданский форум» и ее сторонников, 27.01.09) Архівавана 2 сакавіка 2009.
  20. Аднаму — мандат, другому — аўтамат (Белорусские новости), У другім туры мясцовых выбараў у Магілёўскай вобласці дэпутатамі абраны двое прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (Выбары ў Беларусі 17.03.2003) Архівавана 15 красавіка 2009. — Член «Грамадзянскага форуму» Андрэй Цімафееў стаў дэпутатам Горацкага райсавета
  21. Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва во втором туре голосования Архівавана 30 кастрычніка 2020.
  22. У другім туры мясцовых выбараў у магілёўскай вобласці дэпутатамі абраны двое прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (Выбары ў Беларусі 17.03.2003) Архівавана 15 красавіка 2009.
  23. Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва Архівавана 8 мая 2019.
  24. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва 23 сентября 2012 года Архівавана 19 кастрычніка 2016.
  25. СВЕДЕНИЯ об итогах выборов в Могилевский городской Совет депутатов 23 марта 2014 г. Архівавана 10 кастрычніка 2020.
  26. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года Архівавана 9 кастрычніка 2020.
  27. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года Архівавана 15 лютага 2020.
  28. Сообщение об итогах выборов в Могилевский местный совет депутатов Архівавана 20 верасня 2021.
  29. Сведения о результатах голосования по Могилевской области на парламентских выборах в Республике Беларусь 2019 г. Архівавана 30 верасня 2020.
  30. Мининформ ответил на петицию о вынесении предупреждении газете «СБ. Беларусь Сегодня» // Hrodna.life
  31. Черная книга белорусских выборов. Итоги кампании наблюдения от «Гражданского форума» Архівавана 9 лістапада 2020.
  32. AUDEMUS LIBERE. Осмелься быть свободным Архівавана 9 лістапада 2020.