Чарнігаўская (станцыя метро)
«Чарнігаўская» укр.: Чернігівська | |
---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 4 кастрычніка 1968 года |
Праектная назва | ДШК |
Ранейшыя назвы | Камсамольская |
Раён | Дняпроўскі, Дзяснянскі |
Тып | наземная, размешчаная пад шляхаправадам |
Тып платформаў | 1 астраўная і 1 берагавая (не выкарыстоўваецца са снежня 1979) |
Даўжыня платформаў, м | 101,0 м |
Шырыня платформаў, м | 8 м |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Гната Хаткевіча, Папудрэнка, Наварасійскай плошчы, Браварскага праспекта |
Час адкрыцця | 05:42 |
Код станцыі | 126 |
Суседнія станцыі | Дарныця і Лясная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святошынска-Броварская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Чарнігаўская (укр.: Черні́гівська, ⓘ) — 11-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Дарніца» і «Лясная». Была адкрыта 4 кастрычніка 1968 года, пад назвай «Камсамольская» (у гонар 50-годдзя УЛКСМ). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года.
Станцыя наземная. Мае два выхады да скрыжавання вуліцы Гната Хаткевіча і Браварскага праспекта, які працягваецца аўтамагістраллю E95 (М01) і вядзе на Чарнігаў (адсюль назва).
На паўночным баку ад станцыі размешчаны Лясны масіў і Камсамольскі масіў, з паўднёвага Сацгорад і прамзона.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасадачная платформа размешчана пад пуцеправодам. Мае два вестыбюлі, функцыянальна пабудаваныя ў выглядзе шкляных аб’ёмаў; платформа параўнальна вузкая і не разлічана на цяперашнюю нагрузку. Да двух наземных вестыбюляў з пуцеправоду вядуць мосцікі, якія адначасова служаць дахам платформеннага ўчастка. Станцыя пабудавана паводле тыпавога праекта і аналагічная станцыям метро «Баграціёнаўская», «Філёўскі парк», «Піянерская» і «Кунцаўская» Філёўская лініі ў Маскве.
21 лістапада 1974 года праз высокі пасажырапаток на станцыі для высадкі пасажыраў была адкрыта дадатковая бакавая платформа (цяпер не эксплуатуецца, працавала да моманту адкрыцця ўчастка да станцыі «Лясная»).
Рэжым працы
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё — 5:45, закрыццё — 0:03.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 5:53
- ст. «Акадэмгарадок» — 5:51
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:41
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:07
Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Платформа станцыі
-
Платформа станцыі ўвечары
-
Непрацуючая бакавая платформа
-
Выгляд з наземнага вестыбюля ў накірунку станцыі «Лясная»
-
Назва станцыі на шляхавай сцяне
-
Вестыбюль станцыі раніцай
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 19 красавіка 2017. (руск.)
- Станцыя «Чарнігаўская» на сайце «Свет метро» (руск.)