Політэхнічны інстытут (станцыя метро)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Політэхнічны інстытут»
укр.: Політехнічний інститут
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Politekhnichnyi instytut metro station Kiev 01.jpg
Дата адкрыцця: 5 лістапада 1963 года
Раён: Саламянскі
Тып платформаў: астраўная
Форма платформаў: простая
Даўжыня платформаў, м.: 101,0 м
Шырыня платформаў, м.: 15,5 м
Узведзена: Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц: Ванды Васілеўскай, Політэхнічнага завулака, праспекта Перамогі
Час адкрыцця: 05:40
Код станцыі: 116
Суседнія станцыі: Вакзальная і Шуляўская
Commons-logo.svg Політэхнічны інстытут на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы  +чыг
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын  +чыг
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская  +чыг
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна    +чыг   +чыг 
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна    +чыг
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

Політэхнічны інстытут (укр.: Політехні́чний інститу́т) — 6-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Шуляўская» і «Вакзальная».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыта 5 лістапада 1963 года пад назвай у складзе другой пускавой чарзе. Назва станцыі выбрана па яе размяшчэнню побач з Кіеўскім політэхнічным інстытутам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер станцыі адпавядае патрабаванням таго часу па барацьбе з «архітэктурнымі празмернасцямі», даволі стрыманы, мінімум мармуру, нават карнізы на пілонах адсутнічаюць. Але форма пілонаў пераклікаецца з тагачаснымі агульнымі тэндэнцыямі — навука, космас. Гэтую тэму падтрымлівае барэльеф пад назвай «У космас» на кантавой сцяне цэнтральнай залы.

Побач са станцыяй знаходзяцца Кіеўскі заапарк і медыцынскі інстытут. У пешаходнай даступнасці — станцыя хуткаснага трамвая «Політэхнічная».

Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы - сярэдняя і две залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Падземны вестыбюль злучаны з наземным трохлстужачным аднамаршавым эскалатарам.

Станцыя мае выхад на скрыжаванне праспекта Перамогі, Політэхнічнага завулака і вуліцы Ванды Васілеўскай. Наземны вестыбюль размешчаны ў чатырохпавярховіку па праспекце Перамогі, 35, у якім размяшчаецца кіраванне метрапалітэна.

Абсталяванне[правіць | правіць зыходнік]

Пілоны абліцаваныя жоўтым мармурам, звужаюцца да нізу і маюць вертыкальныя вентыляцыйныя рашоткі. Асвятленне цэнтральнай залы — закарнізнае; бакавыя залы асвятляюць светлавыя лініі, аформленыя папярочнымі шклянымі пласцінамі. У тарцы цэнтральнага залы — алегарычная барэльефная кампазіцыя, прысвечаная асваенню космасу — дзяўчына на фоне сярпа і молата. Лязо сярпа пераходзіць у трасу руху Спадарожніка-1, які ляціць да сонца.

Восенню 2015 года са барэльефа, у рамках працэсу дэкамунізацыі, было дэмантавана малюнак молата.

Рэжым працы[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё - 5:45, закрыццё - 00:14.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» - 5:49
  • ст. «Акадэмгарадок» - 6:00

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» - 0:18
  • ст. «Акадэмгарадок» - 0:29

Фатаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]