Берасцейская (станцыя метро, Кіеў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Берасцейская»
укр.: Берестейська
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Beresteyska metro station Kiev 2010 01.jpg
Дата адкрыцця: 5 лістапада 1971 года
Ранейшыя назвы: Кастрычніцкая
Раён: Шаўчэнкаўскі
Акруга: Грушкі
Тып: калона, дробнага залажэння
Тып платформаў: астраўная
Форма платформаў: простая
Даўжыня платформаў, м.: 100,0 м
Шырыня платформаў, м.: 10 м
Узведзена: Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц: Лагернай, Дзегтяроўскай, Міколы Васіленка, праспекта Перамогі
Час адкрыцця: 05:39
Код станцыі: 114
Суседнія станцыі: Шуляўская і Ніўкі
Commons-logo.svg Берасцейская на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы  +чыг
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын  +чыг
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская  +чыг
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна    +чыг   +чыг 
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна    +чыг
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

Берасцейская (укр.: Бересте́йська) — 12-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Ніўкі» і «Шуляўская».

Была адкрыта 5 лістапада 1971.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыта 5 лістапада 1971 года пад назвай «Кастрычніцкая». Пазней выкарыстоўвалася ўкраінізаваная назва «Жовтневая». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года, паходзіць ад украінскамоўнай назвы Брэста (укр.: Берестя), а таксама ад Брэст-Літоўскага праспекта (зараз — праспект Перамогі), дзе знаходзіцца станцыя.

У пачатку 1970-х гадоў у савецкай архітэктуры яшчэ дамінавала ідэя аб пазбаўленні збудаванняў «архітэктурных празмернасцяў», таму станцыя была пабудавана па тыпавым праекце са зборных жалезабетонных элементаў. Аднак, шэраг архітэктурных прыёмаў дазволіў зрабіць вобраз больш выразным, чаму, у тым ліку, дапамог перапад аб’ёмаў цэнтральнай залы і касавага вестыбюля.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з пасадачнай платформай астраўнога тыпу. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Зала станцыі злучана з падземным вестыбюлем лесвіцай на спуск і двухстужачным эскалатарам, які працуе на ўздым.

Калоны пакрытыя профілямі і панэлямі з нержавеючай сталі. Пластыка шляхавыя сцены з дэкаратыўнымі рашоткамі і падшыўны столь па цэнтры платформы сведчаць пра тое, што часы аскетызму ў архітэктуры праходзяць. Тарэц цэнтральнай залы станцыі абліцаваны чырвона-карычневым мармурам. Да пачатку 1990-х гадоў там размяшчаліся каваны барэльеф і фраза У. І. Леніна «Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эру сусветнай гісторыі…»[1].

Наземны вестыбюль адсутнічае, уваход у падземны вестыбюль сумешчаны з пешаходнымі пераходамі, якія выходзяць на абодвух баках праспекта Перамогі. Сцены і калоны падземнага пераходу і вестыбюля абліцаваныя плітамі з белага паліраванага мармуру.

Улетку 2015 года ў афармленні станцыі была дэмантаваная камуністычная сімволіка[2].

Рэжым працы[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыццё — 5:39, закрыццё — 00:11.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 5:44
  • ст. «Акадэмгарадок» — 6:05

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:13
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:34

Фатаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Моцар Т. Пераканаўчая сіла прастаты: На суісканне Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Г. Шаўчэнка // Київськая правда. — 1973. — № 37. (укр.) 
  2. Метрапалітэн выконвае рашэнне пра замену камуністычнай сімволікі // Афіцыйны сайт Кіеўскага метрапалітэна. — 2015. — 16 ліпеня. (укр.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]