Даніла Васілевіч Казакевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніла Васілевіч Казакевіч
Дата нараджэння 16 снежня 1902(1902-12-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лістапада 1988(1988-11-28) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота, пагранічныя войскі
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў Q4031142?
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі Заслужаны работнік НКУС

Даніла Васілевіч Казакевіч (16 снежня 1902, вёска Радзеўцы, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 28 лістапада 1988, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Данііл Васілевіч Казакевіч нарадзіўся 16 снежня 1902 года ў вёсцы Радзеўцэ цяпер Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна.

У дзяцінстве і юнацтве жыў у Омску.

У 1920 годзе быў прызваны ў шэрагі РЧСА.

Прымаў удзел у баях на франтах Грамадзянскай вайны.

У 1923 годзе Казакевіч скончыў 6-е Мінскія пяхотныя курсы, пасля чаго служыў у пагранічных войсках на пасадах памочніка начальніка пагранзаставы ў Беларусі, начальніка пагранзаставы ў Закаўказзе.

Па заканчэнні Вышэйшай пагранічнай школы ў 1929 годзе служыў на пасадах начальніка пагранзаставы на заходняй мяжы і начальніка курса ў 2-й Харкаўскай памежнай школе.

У 1937 годзе Даніле Васілевіч Казакевіч скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

З 1939 па 1942 гады выконваў абавязкі начальніка штаба войскаў Хабараўскай пагранічнай акругі.

У снежні 1942 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 102-й Далёкаўсходняй стралковай дывізіі, з якой быў адпраўлены на фронт.

З лютага 1943 года палкоўнік Казакевіч прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Быў прызначаны на пасаду камандзіра 399-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у вызваленні Навазыбкава ў верасні 1943 года і Бабруйска ў чэрвені 1944 года. Падчас вызвалення Польшчы дывізія з 3 па 8 верасня 1944 года прарвала абарону праціўніка каля ракі Нараў і адразу фарсіравала яе ў раёне Ружана, на беразе якога захапіла плацдарм, адбіўшы контратакі праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года за паспяховае кіраўніцтва вайсковымі злучэннямі і праяўленыя пры гэтым асабістую мужнасць і гераізм генерал-маёру Даніле Васілевічу Казакевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 6105).

З заканчэннем вайны Данііл Васілевіч Казакевіч працягнуў службу ў пагранічных войсках, быў начальнікам войскаў Малдаўскай пагранічнай акругі.

У 1952 годзе скончыў Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут, пасля чаго быў прызначаны на пасаду начальніка аддзялення ваенна-навучальных устаноў Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання (1954—1958).

У 1959 годзе генерал-лейтэнант Даніла Васілевіч Казакевіч выйшаў у запас. Жыў у Маскве. Працаваў у Галоўным упраўленні па замежнаму турызму пры Савеце міністраў СССР. Памёр 28 лістапада 1988 года. Пахаваны на Міцінскіх могілках (участак 67).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Воінскія званні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Яго імя носіць пагранічная застава Гродзенскай памежнай групы (Беларусь).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]