Латвійская акадэмія мастацтваў
| Латвійская акадэмія мастацтваў | |
|---|---|
| лат.: Latvijas Mākslas akadēmija | |
| | |
| Арыгінальная назва | лат.: Latvijas Mākslas akadēmija |
| Міжнародная назва | англ.: Art Academy of Latvia |
| Заснаваны | 1919 |
| Рэарганізаваны | 1940, 1944, 1988 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рыга |
| Сайт | lma.lv |
Латвійская акадэмія мастацтваў (лат.: Latvijas Mākslas akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1919 годзе. Акадэмія знаходзіцца ў неагатычным будынку былой камерцыйнай школы (архітэктар Вільгельмс Бокслафс). Гэта аўтаномная вышэйшая навучальная ўстанова з правам самастойна распрацоўваць уласны статут і вызначаць змест і формы навучання, напрамкі навукова-даследчай работы і іх сутнасць. Навучальныя праграмы рэалізуюцца на дзённай і завочнай формах навучання і толькі на латышскай мове на працягу ўсяго існавання акадэміі.
Падчас навучання ў Латвійскай акадэміі навук можна атрымаць наступныя акадэмічныя ступені:
Струкутра
[правіць | правіць зыходнік]Латвійская акадэмія мастацтваў прапануе навучанне ў пяці аддзелах - візуальнага мастацтва, візуальнай пластыкі, дызайну, мастацтва аўдыявізуальных медыя і мастацтвазнаўства, якія а'ядноўваюць 14 падсектараў:
- Аддзел візуальных мастацтваў - жывапіс, графіка, тэкстыльнае мастацтва;
- Аддзел візуальнай пластыкі - скульптура, кераміка, мастацтва шкла і моды;
- Аддзел дызайну - функцыянальны дызайн, дызайн металу, экалагічнае мастацтва;
- Аддзел аўдыявізуальных медыя-мастацтва - візуальная камунікацыя, сцэнаграфія;
- Аддзел гісторыі мастацтва - гісторыя і тэорыя візуальнага мастацтва і культуры, рэстаўрацыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Латвійская акадэмія мастацтваў