Замкі Беларусі (дзяржаўная праграма)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Замкі Беларусі — дзяржаўныя праграма Рэспублікі Беларусь на 20122018 гады, распрацаваная дзеля стварэнне спрыяльных умоў для захавання, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця ўнутранага і ўязнога турызму. Дзяржпраграма распрацавана ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дадзеным 16 снежня 2010 года[1].

13 жніўня 2015 года намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко паведаміў, што ў 2016 годзе ў праграму «Замкі Беларусі» могуць унесці змяненні, абумоўленыя змяненнем падыходу да фарміравання дзяржпраграм. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што маюцца пытанні па фінансаванні ў тым аб'ёме, у якім гэта было запланавана ў свой час, у сувязі з чым, выкананне асобных мерапрыемстваў, магчыма, будзе змешчана па тэрмінах, але дзяржпраграма застаецца прыярытэтнай і, паводле яго слоў, ужо выканана напалову[2].

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Праграма садзейнічае адраджэнню і захаванню культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі, умацаванню прэстыжу краіны ў міжнароднай супольнасці, уключэнню гісторыка-культурных каштоўнасцей абароннага тыпу ў сферу культурнага і эканамічнага жыцця, пашырэнню разнастайнасці і геаграфіі турыстычных маршрутаў[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле матэрыялаў даследчыкаў старажытнай архітэктуры на тэрыторыі Беларусі ў розныя часы існавала не менш за 150 замкаў, аднак большасць з іх былі зруйнаваны або перабудаваны. Праграма прадугледжвае рэалізацыю шэрагу мерапрыемстваў па захаванні гэтых аб'ектаў з улікам асаблівасцей знешняга аблічча (сілуэтаў, прыроднага асяроддзя, ландшафту) і наяўнасці ў кожным з іх характэрных рыс[1].

Дзяржпраграма каардынуе планавая мерапрыемствы па захаванні, кансервацыі, рэстаўрацыі і прыстасаванні замкаў у сучаснай планіровачнай сістэме населеных пунктаў. Праграмай прадугледжана правядзенне рэстаўрацыйна-абнаўленчых прац на 38 аб'ектах, іх прыстасаванне і экспанаванне. На сямі аб'ектах, якія захаваліся ў большай ступені, выкананы, праводзяцца ці плануюцца рэстаўрацыйныя працы і прыстасаванне да сучасных сацыяльна-культурных патрабаванняў. На сямі аб'ектах, якія захаваліся часткова, плануецца правядзенне кансервацыі руін для забеспячэння іх доўгачасовай захаванасці і экспанавання ў існым выглядзе. На рэштках яшчэ 19 аб'ектаў, помнікаў археалогіі, плануецца добраўпарадкаванне іх тэрыторый з выяўленнем месцазнаходжання замкавых збудаванняў у сістэме планіроўкі[1].

Аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

легенда Захаваліся, будуць адрэстаўраваныя; легенда Руіны, будуць закансерваваныя; легенда Не захаваліся, тэрыторыю добраўпарадкуюць; легенда Захаваліся падмуркі пад зямлёй, якія будуць музеефікаваныя.

Фінансаванне[правіць | правіць зыходнік]

Праграма фінансуецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовым бюджэтах, а таксама за кошт уласных сродкаў арганізацый-выканаўцаў і іншых крыніц[1]. У 2013 годзе на рэстаўрацыю і добраўпарадкаванне 38 аб'ектаў было вылучана 2,5 млрд беларускіх рублёў, але ўжо бюджэце на 2014 г. гэта сума была скарочана да 1,424 млрд[3].

Рэалізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]