Друцкі замак
Выгляд
Дру́цкі за́мак — фартыфікацыйнае збудаванне XIV—XVII стагоддзях у сярэдневяковым Друцку (цяпер побач аграгарадка Друцк Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Узнік як этап развіцца дзядзінца і вакольнага горада Друцка X—XIII стагоддзяў. Быў абнесены высокім валам і абведзены ровам. Звесткі пра замак ёсць у дакументах за 1544, 1545 і 1549 гадоў, у «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1578, 1581) Аляксандра Гваньіні. Друцкі замак пазначаны на картах Еўропы 1562, 1589, 1595 і 1613 гадоў выдання. Заняпаў, імаверна, у сярэдзіне XVII стагоддзя. У дакументах перыяду вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Друцкі замак не згадваецца.
Вядомы інвентар Друцкага замка складзены ў 1560 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дру́цкі за́мак // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 286. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.