Дысномія (спадарожнік Эрыса)
![]() | |
Дыcно́мія (злева) і Эрыс (у цэнтры) | |
Гісторыя адкрыцця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Майкл Браун |
Дата адкрыцця | 25 верасня 2005 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 37,43 тыс. км |
Эксцэнтрысітэт | <0,01 |
Перыяд абарачэння | 15,772 сут |
Нахіл арбіты | 142 ±3° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 316±23 км |
Дыcномія — спадарожнік карлікавай планеты (136199) Эрыс, першапачаткова названы S/2005 (2003 UB313) 1. Адкрыты 10 верасня 2005 года Майкам Браунам і супрацоўнікамі ў Абсерваторыі імя Кека, Гаваі.
Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Калі альбеда Дысноміі роўнае альбеда Эрыс, то дыяметр спадарожніка 316 ± 23 км, калі ж альбеда менш (скажам, у 5 разоў), то дыяметр спадарожніка можа дасягаць 685 ± 50 км[1]. Ён здзяйсняе поўны абарот вакол Эрыса за 15,772 дня па арбіце, блізкай да кругавой (эксцэнтрысітэт<0,01). Радыус арбіты 37430 км. Вымярэнне параметраў арбіты спадарожніка дазволіла вызначыць масу Эрыса, якая апынулася на 27% большай, чым маса Плутона.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Першаадкрывальнікі прапаноўвалі для спадарожніка назву Габрыэла (Gabrielle) у гонар спадарожніцы Зены — галоўнага персанажа серыяла «Зена — каралева воінаў» (паколькі саму Эрыс прапаноўвалася назваць Зенай). Зацверджаная назва абрана ў гонар Дысноміі, у старажытнагрэчаскай міфалогіі — дух беззаконня (так перакладаецца грэчаскае слова Δυσνομία), дачка Эрыс, багіня помсты. Аднак гэта назва была прапанавана не толькі таму, што Дысномія з'яўляецца дачкой Эрыс, але і ў сувязі з тым, што прозвішча новазеландскай актрысы Люсі Лоўлес (Lucy Lawless), якая сыграла Зену ў серыяле, таксама перакладаецца як «беззаконная»[2].
Зноскі
- ↑ P. Santos-Sanz et al. "TNOs are Cool": A Survey of the Transneptunian Region IV. Size/albedo characterization of 15 scattered disk and detached objects observed with Herschel Space Observatory-PACS(англ.). — 2012.
- ↑ Tytell, David. All Hail Eris and Dysnomia , Sky & Telescope (14 верасня 2006). Праверана 16 лютага 2011. Архівавана 19 кастрычніка 2006.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- В. С. Уральская. Дисномия. Спутник карликовой планеты (136199) Эриды . ГАИШ МГУ. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 25 студзеня 2012. (руск.)
- Описание спутника (англ.)
- IAUC Nr. 8610 (англ.)
- IAUC Nr. 8747 (англ.)