Дэнамінацыя (эканоміка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дэнамінацыя, эканоміка)
Перайсці да: рух, знайсці
Banknote 10000 rubles (1995) front.jpg
Banknote 10 rubles (1997) front.jpg
Дэнамінацыя расійскага рубля ў 1998 годзе:
намінал скараціўся ў 1000 разоў (на тры парадкі)

Дэнамінацыя (ад лац.: denominátiodenominátio — «перайменаванне») — змена намінальнага кошту грашовых знакаў пасля гіперінфляцыі з мэтай стабілізацыі валюты і спрашчэння разлікаў.

У ходзе дэнамінацыі адбываецца абмен старых грашовых знакаў на новыя, якія маюць, як правіла, меншы намінал. Старыя грашовыя знакі могуць выводзяцца з абарачэння:

  • на працягу некалькіх тыдняў, што прыводзіць да абмену не ўсёй наяўнай на руках грашовай масы;
  • на працягу года або некалькіх гадоў, калі старыя грошы ходзяць адначасова з новымі і паступова выводзяцца з абарачэння.

У СССР[правіць | правіць зыходнік]

У гісторыі СССР і Расіі дэнамінацыя адбывалася некалькі разоў: у 1922, 1923, 1924, 1947, 1961 і 1998 гадах.

да 1922 1922—1923 1923—1924 1924—1947 1947—1961 1961—1998 1998--ц.ч.

1922[правіць | правіць зыходнік]

Дэнамінацыя 1922 года была праведзена з каэфіцыентам 10 000:1 для савзнакаў, то бок дзесяць тысяч старых рублёў адпавядалі аднаму новаму. Як ў Савецкай Расіі металічныя грошы да 1921 года не выпускаліся, абмен манет не праводзілі. Савзнакі працягвалі хаджэнне нароўні з цвёрдым чырвонцам да 1924 года.

1947[правіць | правіць зыходнік]

Дэнамінацыя 1947 года міністра фінансаў Зверава была праведзена з каэфіцыентам 10:1 для папяровых грошай, гэта значыць 10 старых рублёў адпавядалі аднаму новаму. Пры гэтым цэны знізіліся, але парадак цэн, заробкаў і іншых плацяжоў застаўся тым жа, таму многія не лічаць гэтую грашовую рэформу дэнамінацыяй. У яе болей прыкмет грашовай рэформы канфіскацыйнага характару, падобнай да паўлаўскага абмену сторублёвых купюр або да ўвядзення нямецкай маркі.

Усе манеты выпускаў 1923—1947 працягвалі хаджэнне без змены кошту (1:1).
Грошы на рахунках ашчадных кас СССР да 3000 руб. (каля 90 % усіх укладаў насельніцтва) абменьваліся з каэфіцыентам 1:1, ад 3 да 10 тысяч руб. — з каэфіцыентам 3:2, звыш 10 000 руб. — 2:1.
Грошы на рахунках калгасаў, саўгасаў, кааператываў абменьваліся з каэфіцыентам 5:4 незалежна ад сумы.
Абмен праводзілі з 16 па 29 снежня 1947 года. З 29 снежня старыя наяўныя грошы абнуліліся.

1961[правіць | правіць зыходнік]

Дэнамінацыя 1961 года была праведзена з каэфіцыентам 10:1, то бок 10 старых рублёў адпавядалі 1 новаму.

  • Манеты вартасцю 1, 2 і 3 капейкі, у тым ліку выпушчаныя да дэнамінацыі 1947 года, працягвалі хаджэнне без змены кошту (гэта значыць, за 13 гадоў (з 29 снежня 1947 г. па 1 студзеня 1961 года) кошт медных грошай фактычна павялічылася ў сто разоў, чым, напрыклад, скарысталіся героі фільма «Мянялы»)
  • Манеты наміналам 5, 10, 15, 20 капеек абменьваліся, як папяровыя грошы — дзесяць да аднаго
  • З'явіліся манеты 50 коп. і 1 рубель, якіх не было з 1927 года

Аднак да правядзення рэформы долар ЗША каштаваў 4 рублі, а пасля яе правядзення курс быў прызначаны ў 90 капеек (1 рубель). Тое ж самае адбылося і з залатым зместам: замест каб атрымаць залатое забеспячэнне роўнае 2,22168 грама, рубель атрымаў толькі 0,987412 г золата. Такім чынам, рубель быў недаацэнены ў 2,25 разы, а пакупніцкая здольнасць рубля адносна імпартных тавараў, адпаведна, у столькі ж разоў зменшылася.

У Расійскай Федэрацыі[правіць | правіць зыходнік]

1998[правіць | правіць зыходнік]

4 жніўня 1997 года выйшаў Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 822 «Аб змене намінальным кошту расійскіх грашовых знакаў і маштабу цэн»[1].

Пастанаўляю пагадзіцца з прапановай Урада Расійскай Федэрацыі і Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі пра ўзбуйненне расійскай грашовай адзінкі, правядзенне з 1 студзеня 1998 года дэнамінацыі рубля і замену рублёў, які знаходзяцца ў абарачэнні на новыя ў суадносінах 1000 рублёў грашыма старога ўзору на 1 рубель новых грошай, забяспечыўшы паралельнае абарачэнне старых і новых грашовых знакаў на працягу 1998 года.

Дэнамінацыя была праведзена з каэфіцыентам 1000:1, то бок аднаму новаму рублю адпавядалі 1000 старых (узору 1993 і 1995 гг.). Усе недэнамінаваныя манеты ЦБ Расіі (1, 5, 10, 20, 50, 100 рублёў і калекцыйныя), насуперак традыцыі двух папярэдніх дэнамінацый, перасталі быць законным плацежным сродкам, аднак у неабмежаванай колькасці абменьваліся нароўні з купюрамі на новыя манеты і купюры ва ўсіх аддзяленнях банкаў РФ з 1 студзеня 1998 па 31 снежня 2002.

Цікавы факт: каб купіць, напрыклад, пачак чыпсаў за 3500 р. трэба было набраць цэлую жменю з 50-рублёвых манет (100-рублёвыя сустракаліся даволі рэдка).

Улічваючы негатыўны досвед трохдзённага абмену 50 і 100-рублёвых купюр у СССР у 1991 годзе, абмен старых купюр быў магчымы да 2002 года. Прэзідэнт Расіі У. У. Пуцін працягнуў яго яшчэ на год[2].

Новыя банкноты і манеты паступілі ў абарачэнне з 1 студзеня 1998 года. Вонкавы выгляд, колер і дызайн білетаў банка Расіі пры гэтай дэнамінацыі не мяняўся — з іх (узору 1995 года) толькі прыбралі тры нулі і ўвялі ў абарачэнне манету 1 рубель замест былой банкноты 1000 рублёў з выявай Уладзівастока.

Таксама былі ўведзеныя капеечныя манеты з выявай Георгія Перамаганосца (1, 5, 10, 50 капеек) і рублёвыя манеты (1, 2, 5 рублёў).

У 1998 годзе была выпушчана ў абарачэнне купюра вартасцю пяць рублёў з выявай Ноўгарада, аднак яе рэдка можна сустрэць, бо цяпер яе не выпускаюць (цалкам заменена пяцірублёвымі манетамі), а зношаныя банкноты выключаюць з абарачэння.

Будучая дэнамінацыя[правіць | правіць зыходнік]

З канца 2007 года ў Расіі распаўсюдзіліся чуткі пра планаваную новую дэнамінацыю рубля. Прадстаўнікі фінансавых уладаў гэтую інфармацыю абверглі, а эксперты сцвярджалі, што дэнамінацыя ў тагачасных умовах была безсэнсоўная[3][4].

Паводле Левада-Цэнтра, на жнівень 2008 года 91 % апытаных выказваліся супраць наяўнасці ў грашовым абарачэнні капейкі, супраць пяці капеек — 83 %.[5]

У 2010 годзе выпуск манет наміналам 1 і 5 капеек спынены, аднак у 2014 годзе быў выпушчаны тыраж 1 і 5-капеечных манет.

Дзяржавы постсавецкай прасторы[правіць | правіць зыходнік]

Станам на пачатак 2013 года, з дзяржаў постсавецкай прасторы дэнамінацыю не праводзілі ў Эстоніі, Арменіі, Казахстане і Кіргізіі. У Беларусі дэнамінацыю праводзілі тройчы, у астатніх дзяржавах — аднойчы:

Дзяржава Тэрміны Валюта Каэфіцыент
Flag of Latvia.svg Латвія 05.03.1993—26.10.1993 латвійскі рубель→лат 200 : 1
Flag of Lithuania.svg Літва 25.06.1993—20.07.1993 літоўскі талон→літ 100 : 1
Flag of Moldova.svg Малдова 29.11.1993 малдаўскі купонмалдаўскі лей 1000 : 1
Flag of Uzbekistan.svg Узбекістан 01.07.1994 узбекскі сум 1000 : 1
Flag of Belarus (1918, 1991-1995).svg Беларусь 20.08.1994 беларускі рубель 10 : 1[6]
Flag of Georgia (1990-2004).svg Грузія 1995 грузінскі купон→грузінскі лары 1 000 000 : 1
Flag of Ukraine.svg Украіна 02.09.1996—16.09.1996 карбаванец→грыўна 100 000 : 1
Flag of Russia.svg Расія 01.01.1998—31.12.1998 расійскі рубель 1000 : 1
Flag of Belarus.svg Беларусь 01.01.2000 беларускі рубель 1000 : 1
Flag of Tajikistan.svg Таджыкістан 30.10.2000—01.04.2001 таджыкскі рубель→самоні 1000 : 1
Flag of Azerbaijan.svg Азербайджан 01.01.2006 азербайджанскі манат 5000 : 1
Flag of Turkmenistan.svg Туркменістан 01.2009 туркменскі манат 5000 : 1
Flag of Belarus.svg Беларусь 01.07.2016 беларускі рубель 10 000 : 1[7][8]

Іншыя дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржава Тэрміны Валюта Каэфіцыент
Flag of Germany (3-2 aspect ratio).svg Германія 1923 рэйхсмарка 1 000 000 000 000 : 1
Flag of Greece (1822-1978).svg Грэцыя 1944 грэчаская драхма 50 000 000 000 : 1
Flag of Hungary (1946-1949, 1956-1957).svg Венгрыя 01.08.1946 пенгё→форынт 4·1029 : 1
Flag of Poland.svg Польшча 1950 злоты 100 : 3 (зарплаты і кошты), 100 : 1 (наяўныя)
Flag of Bulgaria (1948-1967).svg Балгарыя 1952 балгарскі леў 100 : 1
Flag of France.svg Францыя 1958 французскі франк 100 : 1
Flag of Bulgaria (1948-1967).svg Балгарыя 1962 балгарскі леў 10 : 1
Flag of Brazil (1960-1968).svg Бразілія 1967 крузейра→новы крузейра 1000 : 1
Flag of Vietnam.svg В'етнам 1979 донг 100 : 1
Flag of Israel.svg Ізраіль 24.02.1980-31.03.1984 ізраільская ліра→шэкель 10 : 1
Flag of Israel.svg Ізраіль 04.09.1985-04.09.1986 шэкель→новы шэкель 1000 : 1
Flag of Brazil (1968-1992).svg Бразілія 03.03.1986 новы крузейра→крузадо 1000 : 1
Flag of Brazil (1968-1992).svg Бразілія 16.01.1989 крузадо→новы крузадо 1000 : 1
Flag of the Republic of Macedonia 1992-1995.svg Македонія 05.05.1993 македонскі дэнар 100 : 1
Flag of Brazil (1968-1992).svg Бразілія 01.08.1993 крузадо→крузейра рэал 1000 : 1
Flag of Brazil (1968-1992).svg Бразілія 01.07.1994 крузейра рэал→бразільскі рэал 2750 : 1
Flag of Poland.svg Польшча 1995 злоты 10 000 : 1
Flag of Bulgaria.svg Балгарыя 05.07.1999 балгарскі леў 1000 : 1
Flag of Turkey.svg Турцыя 2005 турэцкая ліра 1 000 000 : 1
Flag of Romania.svg Румынія 2005 румынскі лей 10 000 : 1
Flag of Zimbabwe.svg Зімбабвэ 01.08.2006 долар Зімбабве 1000 : 1
Flag of Venezuela.svg Венесуэла 2008 балівар 1000 : 1
Flag of Zimbabwe.svg Зімбабвэ 30.07.2008 долар Зімбабве 10 000 000 000 : 1
Flag of Zimbabwe.svg Зімбабвэ 02.02.2009 долар Зімбабве 1 000 000 000 000 : 1

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]