Ерафей Уладзіміравіч Дабравольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ерафей Уладзіміравіч Дабравольскі
Могила Героя Советского Союза Ерофея Добровольского.JPG
Дата нараджэння 9 лістапада 1903(1903-11-09) ці 19 лістапада 1903(1903-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1987(1987-04-21) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Род войскаў пяхота і Ваенна-паветраныя войскі Расіі[d]
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў 17th Guards Rifle Division[d], Q36302642? і 16th Rifle Corps[d]
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Варшавы» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» ордэн «Крыж Грунвальда» I класа

Ерафей Уладзіміравіч Дабровольскі (19 лістапада 1903, Шалаёўка, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 21 красавіка 1987, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945), генерал-лейтэнант (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. Нарадзіўся сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сельскай школы працаваў на радзіме. У Чырвонай арміі са снежня 1925 года. Служыў у 98-м стралковым палку 33-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі. Скончыў Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1932).

З мая 1939 года — памочнік камандзіра па страявой частцы 189-га стралковага палка. Закончыў Вышэйшыя стралкова-тактычныя курсы ўдасканалення камсаставу пяхоты «Выстрал» (1940). З лютага 1941 года — старшы памочнік начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі штаба 2-й Чырванасцяжнай арміі Далёкаўсходняга фронту.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах камандзірам палка, начальнікам штаба, намеснікам камандзіра, камандзірам стралковай дывізіі, корпуса.

Войскі 16-га стралковага корпуса на чале з Е. У. Дабравольскім вызначыліся ў студзені 1945 года ў баях на рацэ Вісле: прарвалі абарончы рубеж праціўніка, знішчылі 549 гармат, 123 танкі, 100 самаходных гармат, каля 7160 і ўзялі ў палон 1270 гітлераўцаў.

За паспяховае кіраўніцтва вайсковымі злучэннямі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Ерафею Дабравольскаму 6 красавіка 1945 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 20 красавіка таго ж года яму было прысвоена вайсковае званне генерал-лейтэнанта.

Пасля вайны ўзначальваў упраўленне аховы ваеннай камендатуры ў Дрэздэне, закончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава (1947). Да 1958 года займаў адказныя ваенныя пасады. Жыў у Маскве. Працаваў намеснікам дырэктара вытворчага аб’яднання Міністэрства газавай прамысловасці СССР (1959—1982).

Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Ерафея Дабравольскага названы вуліцы ў Жлобіне і Магілёве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]