Перайсці да зместу

Еўрапейская кінапрэмія 2017

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
30-я Еўрапейская кінапрэмія
англ.: 30th European Film Awards
Агульныя звесткі
Дата 9 снежня 2017 года
Месца Берлін, Сцяг Германіі Германія
Арганізатар Еўрапейская кінаакадэмія
Афіцыйны сайт прэміі
← 29-я цырымонія31-я цырымонія→
Томас Германс, вядучы 30-й цырымоніі прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі.

30-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 9 снежня 2017 года ў Берліне, Германія.[1] Вядучым цырымоніі стаў нямецкі акцёр і комік Томас Германс.[2] Пераможцы былі абраны галасаваннем больш чым 3000 сяброў Еўрапейскай кінаакадэміі. Прэмію за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў расійскі кінарэжысёр Аляксандр Сакураў[3], а ўзнагародай за еўрапейскі ўнёсак у сусветны кінематограф была ўганаравана французская актрыса Жулі Дэльпі[4].

Храналогія падзей

[правіць | правіць зыходнік]

22 жніўня 2017 года быў апублікаваны спіс фільмаў, рэкамендаваных да намінавання на Еўрапейскую кінапрэмію (лонг-ліст). У гэты спіс увайшоў 51 фільм з 31 краіны Еўропы.[5]

19 кастрычніка 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Еўрапейскае адкрыццё» (англ.: European Discovery) ад Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (ФІПРЭСІ). Узнагарода прысуджаецца рэжысёру-дэбютанту за першую поўнаметражную стужку. У гэтым годзе за ўзнагароду змагаюцца 5 фільмаў з Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, а таксама сумеснай вытворчасці Балгарыі, Даніі і Францыі.[6]

4 лістапада 2017 года ў Севільі ў межах 14-га Севільскага фестывалю еўрапейскага кіно былі абвешчаны намінанты ў асноўных катэгорыях.[7][8]

14 лістапада 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у сямі тэхнічных намінацыях. Спецыяльнае журы, скліканае ў Берліне, на аснове конкурснага спісу, вызначанага Еўрапейскай кінаакадэміяй, але не абмяжоўваючыся ім, прыняло рашэнне аб пераможцах у катэгорыях найлепшы аператар, найлепшы мантажор, найлепшы мастак-пастаноўшчык, найлепшы мастак па касцюмах, найлепшы візажыст-грымёр, найлепшы кампазітар і найлепшы гукарэжысёр.[9]

Колькасць узнагарод, атрыманых фільмам, можа быць меншай за колькасць намінацый, бо шэраг тэхнічных узнагарод прысуджаюцца без выдзвіжэння намінантаў.

Фільмы, што атрымалі некалькі намінацый

[правіць | правіць зыходнік]
Фільм Колькасць намінацый
«Квадрат»
5
«Пра цела і душу»
4
«Забойства свяшчэннага аленя»
3
«Нелюбоў»
«120 удараў у хвіліну»
2
«Па той бок надзеі»
«Франц»
«Хэпі-энд»

Фільмы, што атрымалі хаця б адну ўзнагароду

[правіць | правіць зыходнік]
Фільм Колькасць узнагарод
«Квадрат»
6
«Нелюбоў»
2
«120 удараў у хвіліну»
1
«Голас пачвары»
«Здабыча»
«Пра цела і душу»
«Сера»

Спіс намінантаў і пераможцаў

[правіць | правіць зыходнік]
Колер фону       паказвае пераможцаў.
Катэгорыя Намінанты
Найлепшы еўрапейскі фільм
«Квадрат» (англ.: The Square), рэж. Рубен Эстлунд
«120 удараў у хвіліну» (фр.: 120 battements par minute), рэж. Рабэн Кампіё
«Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь), рэж. Андрэй Звягінцаў
«Па той бок надзеі» (фінск.: Toivon tuolla puolen), рэж. Акі Каўрысмякі
«Пра цела і душу» (венг.: Testről és lélekről), рэж. Ільдзіка Эньедзі
Найлепшая еўрапейская камедыя
«Квадрат» (англ.: The Square), рэж. Рубен Эстлунд
«Вінсэнт» (Vincent), рэж. Крыстаф Ван Ромпай
«Кароль бельгійцаў» (англ.: King of the Belgians), рэж. Петэр Бросенс, Джэсіка Хоўп Вудварт
«Сардэчна запрашаем да Хартманаў» (ням.: Willkommen bei den Hartmanns), рэж. Сіман Ферхоэвен
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр
Рубен Эстлунд Рубен Эстлунд — «Квадрат» (англ.: The Square)
Андрэй Звягінцаў — «Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь)
Акі Каўрысмякі — «Па той бок надзеі» (фінск.: Toivon tuolla puolen)
Ёргас Ланцімас — «Забойства свяшчэннага аленя» (англ.: The Killing of a Sacred Deer)
Ільдзіка Эньедзі — «Пра цела і душу» (венг.: Testről és lélekről)
Найлепшы еўрапейскі акцёр
Клас Банг Клас Банг — «Квадрат»
Наўэль Перэс Біскаярт — «120 удараў у хвіліну»
Жан-Луі Трэнціньян — «Хэпі-энд»
Колін Фарэл — «Забойства свяшчэннага аленя»
Ёзэф Хадэр — «Стэфан Цвейг: Развітанне з Еўропай»
Найлепшая еўрапейская актрыса
Аляксандра Борбей Аляксандра Борбей — «Пра цела і душу»
Жульет Бінош — «Пекнае сонца ўнутры»
Паўла Бер — «Франц»
Флорэнс П’ю — «Ледзі Макбет»
Ізабэль Юпэр — «Хэпі-энд»
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст
Рубен Эстлунд Рубен Эстлунд — «Квадрат» (англ.: The Square)
Франсуа Азон — «Франц»
Ёргас Ланцімас, Эфціміс Філіпу — «Забойства свяшчэннага аленя» (англ.: The Killing of a Sacred Deer)
Алег Негін, Андрэй Звягінцаў — «Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь)
Ільдзіка Эньедзі — «Пра цела і душу» (венг.: Testről és lélekről)

Тэхнічныя прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Сябры журы, якое вызначыла пераможцаў у сямі тэхнічных катэгорыях:

Намінацыя Пераможца
Найлепшы еўрапейскі аператар Міхаіл Крычман — «Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь)
Найлепшы еўрапейскі мантажор Рабэн Кампіё — «120 удараў у хвіліну» (фр.: 120 battements par minute)
Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык Ёзэфін Асберг — «Квадрат» (англ.: The Square)
Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах Катажына Левінска — «Здабыча» (польск.: Pokot)
Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму Леендэрт ван Німвэген — «Сера» (англ.: Brimstone)
Найлепшы еўрапейскі кампазітар Яўгеній Гальперын, Саша Гальперын — «Нелюбоў» (руск.: Нелюбовь)
Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр Орыял Тарага — «Голас пачвары» (англ.: A Monster Calls)
  1. The 30th European Film Awards: 9 December in Berlin (англ.). European Film Awards. Праверана 9 December 2017.
  2. 30th European Film Awards: Guests and Presenters (англ.). Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінапрэміі (5 снежня 2017). Праверана 9 снежня 2017.
  3. Aleksandr Sokurov: EFA Lifetime Achievement Award 2017 (англ.). Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінапрэміі (5 чэрвеня 2017). Праверана 9 снежня 2017.
  4. EFA Honours Julie Delpy (англ.). Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінапрэміі (15 верасня 2017). Праверана 9 снежня 2017.
  5. 51 Feature Films Selected for European Film Awards (англ.) (22 жніўня 2017). Праверана 9 снежня 2017.
  6. Five Debut Films Nominated (англ.). Афіцыйны сайт Еўрапейскай кінапрэміі (19 кастрычніка 2017). Праверана 9 снежня 2017.
  7. Nancy Tartaglione. European Film Awards Nominations: ‘The Square’, ‘Loveless’, ‘On Body And Soul’ & More (англ.) (4 лістапада 2017). Праверана 9 снежня 2017.
  8. Nominations for the European Film Awards 2017 (англ.). The European Film Academy. Праверана 29 November 2017.
  9. The European Film Academy: Jury Unveils First Seven EFA Winners (англ.). The European Film Academy. Праверана 3 December 2017.