Малінаўка (жылы раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Жылы раён Малінаўка, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Малінаўка
Краявіды Мінска 104.jpg
53°51′13″ пн. ш. 27°26′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Маскоўскі раён
Дата заснавання пачатак 1980-х
Ранейшы статус пасёлак
Год уключэння ў межы горада першая палова 1980-х
Паштовыя індэксы 220025, 220051
Насельніцтва 120 тыс. чал.
Commons-logo.svg Малінаўка на Вікісховішчы

Малінаўка, жылы раён у паўднёва-заходняй частцы Мінска паміж МКАД і Паўднёвым Захадам з паўднёва-усходняга боку мяжуе з жылым раёнам Брылевічы.

Ад МКАД аддзелена вуліцай Слабадской (мае выгіб вялікага радыуса, адпаведнага трасе МКАД), у кірунку да цэнтра праз прапарцыянальныя прамежкі паралельна ёй пракладзены вуліцы Ясеніна, Бялецкага, Любімава. Забудоўваецца з другой паловы 1980-х. Складаецца з дзевяці мікрараёнаў.

Пасля 1986 жыллё ў Малінаўцы ў масавым парадку атрымалі перасяленцы з раёнаў, якія пацярпелі ад Катастрофы на ЧАЭС.

Асноўныя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. У кожным з дзевяці мікрараёнаў ёсць развітая сетка гандлёвых аб'ектаў, аптэк і іншых аб'ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку аддзяленні паштовай сувязі РУП "Белпошта" і аддзяленні ААБ "Беларусбанк". Раён абслугоўвае дзве дарослыя (№25, №5) і дзіцячая (№15) паліклінікі. У жылым раёне працуюць 10 школ, 4 гімназіі, 26 дзіцячых дашкольных устаноў. У мікрараёне Малінаўка-8 размешчаны гандлёвы цэнтр "ProStore".

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 3 чэрвеня 2014 [1] адбылося адкрыццё станцыі метро Малінаўка.

Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі:
Аўтобусныя маршруты:
23 д/с Малінаўка-4 — Гарадскі Вал
32с д/с Дружная — д/с Малінаўка-4
74с Гарадскі вал — д/с Малінаўка-4
75 д/с Малінаўка-4 — ст. м. Пятроўшчына
83э д/с Малінаўка-4 — ГЦ Ждановічы Акрамя панядзелка
84 д/с Малінаўка-4 — Сляпянка
96 Філіял БДУ — д/с Малінаўка-4
103 д/с Паўднёвы захад — д/с Малінаўка-4
104 д/с Малінаўка-4 — Сеніца
118с д/с Малінаўка-4 — а/в Усходні Субота, нядзеля
132 Шчомысліца — д/с Малінаўка-4
134с д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4 Панядзелак
142 д/с Малінаўка-4 — прамвузел Заходні
147 д/с Малінаўка-4 — Брылевічы
196 д/с Малінаўка-4 — С. Кавалеўскай Панядзелак — пятніца 9.50 — 19.17
Тралейбусныя маршруты:
10 д/с Вяснянка — д/с Малінаўка-4
25 д/с Кунцаўшчына — д/с Малінаўка-4
32 ст. м. Пятроўшчына — д/с Малінаўка-4
47 д/с Малінаўка-4 — ст. м. Пушкінская
52 д/с Малінаўка-4 — д/с Кунцаўшчына
53 д/с Малінаўка-4 — д/с Зялёны Луг
64 д/с Малінаўка-4 — д/с Дружная
Найбліжэйшыя станцыі метро: станцыя Малінаўка

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Па адрасе праспект газеты «Звязда», насупраць дома № 32, к. 1 захаваўся курган, які датуецца XI ст. Курган быў абследаваны ў 1978 і 1980 гадах. Яшчэ адзін курган знаходзіцца насупраць дома № 26 па праспекце Любімава.[3]

У 1986 годзе было знойдзена селішча, якое датуецца X-XII ст. Селішча знаходзіцца ў кіламетры на паўднёвы ўсход ад дома № 26 па праспекце Любімава. Падчас земляных работ частка плошчы была разбурана.[3] Плошча, якая захавалася (каля 0,3 га) была абследавана ў 1986 годзе.

Побач з мікрараёнам знаходнзіцца парк імя Міхаіла Паўлава, які з усходу мяжуе з мікрараёнам Паўднёвы Захад. Праз парк працякае р. Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў. Парк быў закладзены ў першай палове 1990-х.

1 верасня 2012 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця парка. Парк з'яўляецца галоўнай адкрытай святочнай пляцоўкай Маскоўскага раёна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі