Аляксандр Іванавіч Перапяліцын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Перапяліцын
Нараджэнне 25 лютага 1913(1913-02-25)
Смерць 15 жніўня 1967(1967-08-15) (54 гады)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Аляксандр Іванавіч Перапяліцын (25 лютага 1913, Пакроўск, Самарская губерня, цяпер Энгельс, Саратаўская вобласць — 15 жніўня 1967) — старшыня КДБ пры СМ БССР (1954—1959).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рускі. Адукацыя — вышэйшая, у 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП (б) (завочна). Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе слесарам паравознага дэпо ст. Пакроўска. У 1933—1935 гадах праходзіў службу ў РСЧА, затым да 1941 года працаваў слесарам, начальнікам пашпартнага стала аддзела прыёму і звальнення паравознага дэпо ст. Пакроўска, абіраўся сакратаром вузлавога камітэта ВЛКСМ і сакратаром вузлавога камітэта ВКП (б) ст. Пакроўска Разанска-Уральскай чыгункі.

У 1941—1944 гадах займаў пасады сакратара па прамысловасці і транспарту, 2-га сакратара Энгельскага гаркама ВКП(б), з 1944 года на партыйнай рабоце ў БССР — інструктар аддзела кадраў ЦК КП (б), намеснік загадчыка, загадчык адміністрацыйным аддзелам ЦК КП (б). У 1952 годзе па персанальным рашэнні ЦК КПСС накіраваны на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі і прызначаны намеснікам міністра дзяржбяспекі БССР. З 6 красавіка 1954 па 31 жніўня 1959 года — старшыня КДБ пры СМ БССР. У 1959—1967 гадах — намеснік Старшыні КДБ пры СМ СССР.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 7 медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн.: «Кавалер», 2008. — ISBN 978-985-6053-36-1
  • Перепелицын Александр Иванович // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 43.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]