Перайсці да зместу

Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь
Старшыня УНКУС СССР па Ленінградскай вобласці
15 ліпеня 1934 3 снежня 1934
Пераемнік Якаў Агранаў
Старшыня ДПУ пры СНК Беларускай ССР
7 красавіка 1924 3 снежня 1925
Папярэднік Станіслаў Пінталь
Пераемнік Раман Піляр
Старшыня Маскоўскага губернскага аддзела ДПУ
7 сакавіка 1922 24 снежня 1923
Старшыня Петраградскай губернскай НК
5 мая 1919 30 жніўня 1919
Старшыня Тульскай губернскай НК
верасень 1918 1919
Папярэднік Дзмітрый Пракудзін
Пераемнік Дзмітрый Пракудзін

Нараджэнне 1890 ці 1889[1]
Смерць 27 лістапада 1937(1937-11-27)[1]
Нацыянальнасць беларус
Грамадзянства
Партыя РСДРП
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга

Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь (1890, в. Масева, Пружанскі павет, Гродзенская губерня — 27 лістапада 1937) — Старшыня ДПУ БССР (1924—1925). Адзіны беларус-старшыня органаў дзяржбяспекі ў БССР[2][3].

Беларус. Скончыў 3 курсы Варшаўскага тэхнічнага вучылішча Вавенберга і Ротвальда (у 1906 годзе выключаны за ўдзел у забастоўцы).

У 1906—1917 гадах працаваў тэхнікам-будаўніком у магістраце Варшавы, раздатчыкам і бракоўшчыкам Сакольніцкіх майстэрань Масквы, вучыўся на камандзірскіх курсах у Лефортаве, служыў ваенным камісарам Сакольніцкага раёна г. Масквы.

З 1918 года ў органах дзяржбяспекі. Член Кантрольнай калегіі ВЧК (працаваў непасрэдна пад кіраўніцтвам Ф. Э. Дзяржынскага), старшыня Тульскай губЧК. У 1919—1924 гадах — начальнік АА ВЧК на Заходнім фронце, член Калегіі ВЧК, намеснік старшыні Маскоўскай ЧК, начальнік Маскоўскага губпалітупраўлення. У 1924—1925 гадах — старшыня ДПУ БССР і адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Заходнім краі. У 1926—1934 гадах — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Далёкаўсходнім краі, у Ленінградскай ваеннай акрузе (адначасова начальнік Ленінградскага аблпалітупраўлення, з 1934 года — начальнік УНКУС СССР па Ленінградскай вобласці).

У снежні 1934 года арыштаваны і 23 студзеня 1935 года Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР за злачынна-халатныя адносіны да службовых абавязкаў, якія прывялі да гібелі С. М. Кірава, асуджаны на 3 гады ППЛ. Адбываў пакаранне ў пас. Аратукан Магаданскай вобласці.

27 лістапада 1937 года Пастановай Камісіі НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР паўторна асуджаны і прыгавораны як удзельнік т.зв. «Польскай арганізацыі вайсковай» да ВМП.

Прыгавор прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 17 снежня 1957 года.

Два ордэны Чырвонага Сцяга (1922, 1930).

Знак «Ганаровы работнік ВЧК-ДПУ» (1932)[4].

Жонка Раіса Міхайлаўна і 14-гадовы сын Міхаіл падзялілі лёс бацькі[5]. Сімвалічны кенатаф Піліпа Мядведзя і яго сям’і размешчаны ў Маскве на Новых Данскіх могілках, каля магіл яго бацькоў, братоў і сястры[5].

Зноскі

  1. 1 2 Кто руководил НКВД. 1934-1941
  2. Панкавец, Дзмітрый. За гады савецкай улады толькі адзін беларус узначальваў спецслужбы БССР. «Наша Ніва» (21 красавіка 2012). Праверана 29 кастрычніка 2018.
  3. Кароткія біяграфіі кіраўнікоў. Гісторыя органаў дзяржаўнай бяспекі. КДБ РБ. Праверана 29 кастрычніка 2018.
  4. Медведь Филипп Демьянович (руск.)(недаступная спасылка). История повседневности (26 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2019. Праверана 29 кастрычніка 2018.
  5. 1 2 Медведь Филипп Демьянович (1890—1937) (руск.). Руководители органов госбезопасности, внутренних дел, суда (26 студзеня 2012).