Васіль Іванавіч Пятроў (старшыня КДБ БССР)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пра Маршала СССР гл.асобны артыкул Васіль Іванавіч Пятроў
Васіль Іванавіч Пятроў
Васіль Іванавіч Пятроў.jpg
Старшыня КДБ БССР
13 кастрычніка 1959 — 23 чэрвеня 1970
Папярэднік: Аляксандр Перапяліцын
Пераемнік: Якаў Нікулкін
 
Партыя:
Дзейнасць: палкаводзец
Нараджэнне: 31 снежня 1918(1918-12-31)
Смерць: 31 снежня 2003(2003-12-31) (85 гадоў)
Пахаванне: Усходнія могілкі, Мінск
 
Ваенная служба
Гады службы: 19391980
Прыналежнасць: Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў: МДБ/КДБ
Званне:
Генерал-лейтэнант
Бітвы:
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «За адвагу»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1939
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені

Васі́ль Іва́навіч Пятро́ў (31 снежня 1918 года, вёска Бяляева, Веліжскі павет, Віцебская губерня (у цяперашні час Веліжскі раён, Смаленская вобласць31 снежня 2003, Мінск) — старшыня КДБ пры СМ БССР (1959 — 1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рускі. У 1939 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі імя М. І. Калініна, у 1951 годзе — юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І. Франко (экстэрнам).

Пасля вучобы ў ваенным вучылішчы — у органах дзяржаўнай бяспекі: супрацоўнік ГА УДБ НКУС СССР Кіеўскай асобай ваеннай акругі.

У 1941—1946 гадах — супрацоўнік ГА Паўднёва-Заходняга і Сталінградскага франтоў, супрацоўнік ГУКР «Смерш» НКА СССР Паўднёвага, 4-га Украінскага франтоў, затым Прыкарпацкай ваеннай акругі.

З 1946 года — начальнік аддзялення, намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела УВКР МДБ СССР, начальнік аддзела контрразведкі 8-й механізаванай арміі Прыкарпацкай ваеннай округі. У 1954 прызначаецца намеснікам начальніка 3-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР, а ў 1956 — начальнікам ГА КДБ пры СМ СССР па Беларускай ваеннай акрузе.

З 13 кастрычніка 1959 г. па 10 жніўня 1970 года — старшыня КДБ пры СМ БССР.

У 1970—1980 гадах — начальнік ГА КДБ пры СМ СССР у Паўночнай групе войскаў. Пасля звальнення ў запас кіраваў аддзелам Міністэрства гандлю БССР (1981—1983 гады).

З 1983 года на пенсіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, Баявым чэхаславацкім крыжам, Камандорскі крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і многімі медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Надтачаев В.Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., "Кавалер", 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
  • Петров Василий Иванович// Генералы органов государственной безопастности Беларуси: краткий биографический справочник (1918-2001)/ Авт.-сост. И.З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 44.