Віктар Іванавіч Яркін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Іванавіч Яркін
 
Партыя: РСДРП(б)
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 9 снежня 1889(1889-12-09)
Смерць: 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (47 гадоў)

Віктар Іванавіч Яркін (29 лістапада (9 снежня) 1889, в. Дзякоўскае, Тутаеўскі раён, Яраслаўская вобласць, Расія — 29 кастрычніка 1937, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19021905 гг. член арганізацыі анархістаў-камуністаў на Пуцілаўскім заводзе (Санкт-Пецярбург). У першую сусветную вайну на Заходнім фронце (19151917 гг.). У 1918 г. старшыня заходняй абласной ЧК (г. Смаленск), са студзеня 1919 г. старшыня НК БССР, адначасова ў сакавіку — красавіку 1919 г. старшыня Мінскага гарадскога савета. З мая 1919 г. на чэкісцкай рабоце ў Паволжы, з 1921 г. у сістэме Народнага камісарыята шляхоў зносін СССР. З 1935 г. начальнік службы Днепра-дзвінскага параходства у Гомелі. Дэлегат І з’езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (30 — 31 снежня 1918 г.), І Усебеларускага з’езда Саветаў (2 — 3 лютага 1919 г.). Член Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (31 снежня 1918 — 6 сакавіка 1919 гг.), Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (6 сакавіка — 13 красавіка 1919 г.), Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР, Цэнтральнага выканаўчага камітэта Літоўска-Беларускай ССР. У 1937 г. арыштаваны і выязной сесіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1967 г.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Щит и меч Отечества: о становлении, развитии, совершенствовании белорусских спецслужб / Комитет государственной безопасности Республики Беларусь, Министерство информации Республики Беларусь; [под общей редакцией С. Н. Сухоренко; фото А. В. Стрех]. — Мн.: Международный центр интеграционной информации: Общественный пресс-центр Дома прессы, 2006. — 339 с. — ISBN 985-6715-24-5
  • Энциклопедия секретных служб России / автор-составитель А. И. Колпакиди. — М.: АСТ [и др.], 2004. — 800 с., [24] л. ил. — ISBN 5-17-018975-3