Канстанцін Васільевіч Гораў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстанцін Васільевіч Гораў
Дата нараджэння 25 верасня 1904(1904-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1988(1988-07-26) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера металазнаўства
Месца працы
Навуковае званне акадэмік АН БССР
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Канстанцін Васільевіч Гораў (25 верасня 1904, в. Лінёва, Борскі раён, Ніжагародская (Горкаўская) вобласць[1] — 26 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі савецкі вучоны ў галіне металазнаўства і тэрмічнай апрацоўкі металаў. Акадэмік АН БССР з 1938 годзе, прэзідэнт АН БССР у 1938—1947 гадах, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, аўтар больш за 130 навуковых прац, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938—1947)[2]. Першы прэзідэнт АН БССР, які памёр натуральнай смерцю[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, вучыўся на рабфаку, у Маскоўскай горнай акадэміі, Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата[2], дзе скончыў таксама аспірантуру. Вучыўся ў дактарантуры Інстытута неарганічнай хіміі АН СССР(руск.) бел. пад кіраўніцтвам А. А. Бочвара(руск.) бел.. У лютым 1938 года быў накіраваны ў АН БССР і ўжо ў сакавіку таго ж года стаў яе прэзідэнтам. У 1947 годзе пайшоў з посту Прэзідэнта, быў дырэктарам Фізіка-тэхнічнага інстытута гэтай ж Акадэміі ў 1947—1948, з 1949 старшы навуковы супрацоўнік, у 1950—1973 загадчык лабараторыяй металазнаўства там жа[2]. З 1976 года старэйшы навуковы супрацоўнік-кансультант Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР[2].

У 1968—1987 гадах галоўны рэдактар навуковага журнала «Весці АН БССР[3] Серыя фізіка-тэхнічных навук».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы па вывучэнні фазавых і структурных ператварэнняў і ўстанаўленні сувязі паміж структурай металаў і сплаваў(руск.) бел.. Вывучаў уплыў легіравальных элементаў і мадыфікавальных дадаткаў на працэс крышталізацыі і ўласцівасці высокатрывалага чыгуна з шарападобным графітам, а таксама ўплыў алюмінію, тытану, малібдэну, вальфраму і ванадыю на фазавы склад, структуру і ўласцівасці гарачатрывалых сплаваў на жалезнай і нікелевай асновах[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кинетика и механизм разупрочнения некоторых стареющих сплавов (совм. с Р. Л. Тофпенец). — В кн.: Кинетика и механизм кристаллизации. Мн., 1973
  • Фазовые равновесия в сплавах Fe — C и Fe — C — Cr (совм. с Л. А. Шевчуком). — Весці АН БССР. Сер. фізіка-тэхнічных навук, 1976, № 2

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Цяпер у межах вёскі Ямнава(чач.) бел., гарадской акругі Бор, Ніжагародскай вобласці, Расія.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Горев Константин Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 162. — 737 с.
  3. 3,0 3,1 Ахремчик Р. Президенты НАН Беларуси: история Академии в лицах // Наука и инновации. — 2014. — Т. 2. — № 132. — С. 8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]