Іван Сцяпанавіч Лупіновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Сцяпанавіч Лупіновіч
Lupinovich.jpg
Дата нараджэння 6 ліпеня 1900(1900-07-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1968(1968-10-09) (68 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера глебазнаўства, Аграхімія і Фізічная геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
  • доктар сельскагаспадарчых навук
  • Альма-матар
    Навуковы кіраўнік праф. В.Г. Касаткін
    Вядомыя вучні Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў, Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч і Валерый Станіслававіч Аношка
    Вядомы як глебазнавец, географ, прэзідэнт АСГН БССР
    Член у
    Узнагароды і прэміі
    ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

    Іван Сцяпанавіч Лупіновіч (6 ліпеня 1900, вёска Шацк, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 9 кастрычніка 1968) — беларускі вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі, першы і адзіны прэзідэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, заснавальнік Беларускага геаграфічнага таварыства. Акадэмік АН БССР (1947), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957[1]—1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1944), прафесар (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1951). Выконваючы абавязкі Прэзідэнта Акадэміі навук БССР (1951—1952).

    Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

    У 1914 г. паступіў у Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, а ў 1918 г. — у Мінскае політэхнічнае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішча І. C. Лупіновіч паступае на глебава-агранамічнае аддзяленне Беларускага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. Яшчэ студэнтам працуе малодшым навуковым супрацоўнікам кафедры глебазнаўства, бярэ ўдзел у экспедыцыях пад кіраўніцтвам прафесара В. Г. Касаткіна па вывучэнні глебаў Беларусі. У гэты час з'явіўся яго першы навуковы артыкул «Умовы здабычы вапны і яе значэнне для вапнавання глебаў БССР».

    Пасля заканчэння інстытута І. С. Лупіновіч працуе некаторы час аграхімікам Беларускай доследнай агранамічнай станцыі, а ў 1926 г. запрошаны працаваць у Маскоўскі глебавы інстытут. З 1930 г. да 1934 г. ён узначальвае глебавую экспедыцыю Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута ўгнаенняў і аграглебазнаўства, адначасова выкладае глебазнаўства ў Маскоўскім гідрамеліярацыйным інстытуце. У гэты перыяд з'яўляюцца навуковыя працы І. C. Лупіновіча, прысвечаныя пытанням распаўсюджвання і ўгнаення глебаў Вяцкай губерні і Заходняй вобласці.

    У 1934 г. І. С. Лупіновіч быў абраны на пасаду загадчыка кафедры агульнага земляробства БСГА. У 1935 г. зацвярджаецца ў вучоным званні выконваючага абавязкі прафесара, яму прысуджана навуковая ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук. І. С. Лупіновіч паспяхова спалучае педагагічную працу з навукова-даследчай. Кафедра, якой ён кіраваў, праводзіла шырокія даследаванні пытанняў акультурвання дзярнова-падзолістых глебаў. 3акладаліся вопыты па эфектыўнасці ўнясення ўгнаенняў пад розныя культуры, па распрацоўцы новых агратэхнічных прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур. У навуковую працу ўключыліся не толькі супрацоўнікі, але і студэнты кафедраў земляробства, аграхіміі, глебазнаўства, раслінаводства.

    У 1938 г. І. С. Лупіновіч запрошаны на працу ў Савет па вывучэнні вытворчых сіл АН СССР у Маскву, працуе спачатку кіраўніком групы па прыродна-гістарычным раянаванні СССР, а з 1939 г. — і вучоным сакратаром Савета. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца экспедыцыйныя даследаванні Сярэдняй Азіі, Паволжа, Прыкам'я, Кабардзінскай і Дагестанскай АССР і іншых раёнаў краіны з мэтай іх прыродна-гістарычнага раянавання, вывучэння прыродных рэсурсаў і зямельнага фонду.

    Асабліва вялікае значэнне ў час Вялікай Айчыннай вайны мела праца І. C. Лупіновіча ў складзе Камісіі АН СССР па мабілізацыі для абароны краіны рэсурсаў і, у першую чаргу, па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў Сярэдняй Азіі і Паволжы. За гэты час напісаў 12 навуковых прац, а ў 1943 г. паспяхова абараніў у Казанскім дзяржаўным універсітэце дысертацыю на званне доктара сельскагаспадарчых навук на тэму: «Прыродна-гістарычнае раянаванне СССР».

    У першыя пасляваенныя гады (19451947 гг.) з'яўляўся вучоным сакратаром Савета па вывучэнні вытворчых сіл Акадэміі навук СССР і начальнікам Арала-Каспійскай комплекснай экспедыцыі. У 1947 г. АН СССР выпусціла фундаментальную працу І. С. Лупіновіча «Прыродна-гістарычнае раянаванне СССР» (суаўтар—С. Г. Струмілін, навуковы рэдактар—Д. Г. Віленскі).

    У 1947 г. пачынаецца апошні — беларускі — перыяд жыцця і творчасці І. С. Лупіновіча. У гэтым годзе ён быў абраны акадэмікам і віцэ-прэзідэнтам АН БССР і пераехаў жыць у Мінск. У Навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі АН БССР І. С. Лупіновіч арганізаваў навуковую лабараторыю фізікі і біяхіміі тарфяна-балотных глебаў і пачаў праводзіць глыбокія даследаванні па гэтай праграме. Вынікам даследаванняў стала манаграфія «Тарфяна-балотныя глебы БССР і іх урадлівасць» (1952 г., суаўтар — Т. Ф. Голуб). Гэта была фактычна першая манаграфічная зводка, якая абагульніла і развіла дасягненні глебазнаўства ў дачыненні да тарфяна-балотных глебаў. На вялікім фактычным матэрыяле паказана роля прыродных прычын у фарміраванні балот і змяненнях тарфяных глебаў пры асушэнні. У выніку даследаванняў зроблена выснова, што пад уздзеяннем гаспадарання ўрадлівасць тарфяна-балотных гле6аў можа не толькі не памяншацца, а нават пэўны час павялічвацца.

    У 1950 г. І. С. Лупіновіч выбраны загадчыкам кафедры глебазнаўства Белдзяржуніверсітэта. Гэтую пасаду ён займаў да 1968 г. Тут ён чытаў лекцыі па глебазнаўстве, асновах аграноміі, фізіка-геаграфічным раянаванні, асновах меліярацыі і інш.

    У 19511952 гг. І. С. Лупіновіч выконваў абавязкі прэзідэнта АН БССР.

    З утварэннем у 1957[1] Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР І. С. Лупіновіч абраны яе прэзідэнтам. За час работы на гэтай пасадзе (да 1961 г.) ім створаны фактычна новы цэнтр сельскагаспадарчай навукі Беларусі.

    У 1961 г. І. С. Лупіновіч канчаткова пераходзіць працаваць загадчыкам кафедры глебазнаўства ў БДУ, адначасова з'яўляючыся навуковым кансультантам Лабараторыі фізікі і біяхіміі забалочаных і тарфяна-балотных глебаў Беларускага НДІ глебазнаўства. У 1962 г. пры кафедры глебазнаўства БДУ ім створана навукова-даследчая лабараторыя глебавай біяхіміі. Тут упершыню пачалі вывучацца пытанні мікраэлементнага складу глебаў, парод, вод, расліннасці Беларусі. Па гэтых праблемах пад кіраўніцтвам І. С. Лупіновіча падрыхтаваны дзве доктарскія і больш за 10 кандыдацкіх дысертацый, напісана манаграфія і складзены дзясяткі карт Беларусі. Такім чынам, ім была створана беларуская школа глебазнаўцаў-біяхімікаў з цэнтрам у БДУ.

    Навуковы і практычны ўклад[правіць | правіць зыходнік]

    Работы ў галіне глебазнаўства і земляробства. Распрацаваў методыку комплекснага прыродна-гістарычнага раянавання тэрыторыі СССР для сельскагаспадарчага выкарыстання і склаў карты. Вывучаў генезіс, фізіка-гістарычныя і біялагічныя ўласцівасці забалочаных і тарфяна-балотных глебаў і шляхоў павышэння іх урадлівасці; даследаваў агра-і біяхімічныя ўласцівасці глеб, глебавае харчаванне раслін.

    Заснавальнік і першы старшыня Навуковай рады Беларускага геаграфічнага таварыства (19541957). Садзейнічаў пашырэнню і папулярызацыі геаграфічных ведаў пра БССР, пры яго непасрэдным удзеле быў адкрыты першы абласны аддзел Таварыства — ў Магілёве (1959).

    Апублікаваў звыш 120 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі. Падрыхтаваў 7 дактароў навук і больш за 50 кандыдатаў навук.

    Узнагароды і ўшанаванне[правіць | правіць зыходнік]

    Узнагароджаны ордэнам Леніна (1951), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960), Чырвонай Зоркі (1945), «Знак Пашаны», медалямі. Яго імем названа Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, якая зараз уваходзіць у склад НАН Беларусі.

    Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

    • Естественноисторическое районирование СССР. М.-Л., 1947 г. (сумесна з С. Г. Струміліным)
    • Тарфяна-балотныя глебы БССР і іх урадлівасць. Мн., 1952 (сумевсна з Т. Ф. Голуб)
    • Преобразование природы Полесской низины. М., 1953 (сумесна з С. Г. Скарапанавым, З. М. Дзянісавым)
    • Торфяно-болотные почвы БССР и их плодородие. 2 изд. Мн., 1958 (сумесна з Т. Ф. Голуб)
    • Па Беларускім Палессі: геаграфічныя нарысы. Мн., 1958 (сумесна з А. Х. Шклярам)
    • Змяненне фізіка-хімічных уласцівасцей тарфяна-балотных глебаў пад уздзеяннем меліярацыі і сельскагаспадарчага выкарыстання. Мн., 1969
    • Микроэлементы в почвах БССР и эффективность микроудобрений. Мн., 1970 (сумесна з Г. П. Дубікоўскім)

    Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

    Зноскі

    Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

    Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


    Папярэднік:
    6-ы прэзідэнт АН БССР

    Мікалай Грашчанкаў

    В.а. прэзідэнта АН БССР
    19511952
    Пераемнік:
    7-ы прэзідэнт АН БССР

    Васіль Купрэвіч