Аляксандр Васільевіч Сцепаненка
Аляксандр Васільевіч Сцепаненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 2005 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1974) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксандр Васільевіч Сцепаненка (5 кастрычніка 1938, Орша, Віцебская вобласць — 15 лютага 2005, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў, доктар тэхнічных навук (1974).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 годзе паступае ў Беларускі політэхнічны інстытут, які заканчвае ў 1960 годзе, потым два гады працуе інжэнерам-канструктарам на Мінскім аўтамабільным заводзе, пасля чаго паступае ў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1965 годзе А. В. Сцепаненка паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю.
У 1980 годзе абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1986 годзе — акадэмікам АН БССР, у 1987 годзе — віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. У студзені — красавіку 1992 года выконваў абазязкі прэзідэнта АН Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Пад кіраўніцтвам А. В. Сцепаненкі распрацаваны арыгінальныя, высокаэфектыўныя спосабы і абсталяванне для вытворчасці парабалічных рысор.
Па выніках навуковай дзейнасці апублікавана больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, атрымана больш за 400 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, падрыхтавана 57 кандыдатаў і дактароў навук.
Ён доўгія гады вёў актыўную навукова-арганізацыйную, навукова-педагагічную і грамадскую работу, з’яўляючыся членам спецыялізаванага савета па абароне дысертацый і навуковых саветаў, экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, рэдкалегіі навуковых часопісаў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1988)
- Дзяржаўная прэмія Беларусі (1984)
- Ордэн «Працоўнага Чырвонага сцяга» (1981)
Зноскі
- ↑ Цэнтральны навуковы архіў НАНБ. Ф. 1. Воп. 1. Справа 3253. Л. 25. Крыніца: Токарев Н.В. Академия наук Белорусской ССР: годы восстановления и развития (1945–1991) / Н. В. Токарев. – Минск : Беларуская навука, 2016. - С. 179
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Болсун, А. Белорусские имена в науке / А. Болсун // Изобретатель. — 2016. — № 4. — С. 39-48.
- Ля штурвала беларускай навукі // Зямля Караткевіча / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. — Орша : Аршанская друкарня, 1997. — С. 235.
- Русецкий, А. В. Степаненко Александр Васильевич / А. В. Русецкий // Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. — С. 106—107.
- Сцепаненка Аляксандр Васілевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 441.
- Сцепаненка Аляксандр Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2002. — Т. 15 : Следавікі-Трыо. — С. 307.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Васільевіч Сцепаненка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 15 лютага
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БНТУ
- Супрацоўнікі МАЗ
- Дактары тэхнічных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі БНТУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Металазнаўцы Беларусі
- Члены Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991)
- Народныя дэпутаты СССР ад навуковых таварыстваў
- Віцэ-прэзідэнты НАНБ
- Члены КПСС